Галоўнае — не здавацца. 21.by

Галоўнае — не здавацца

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ПРАЦЯГВАЕМ расказваць пра пераможцаў раённага этапа конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці-2018”. Сёння гутарым з самым юным з іх. Гэта шасцікласнік з Нарацкай СШ №2 Павел Гарбанёў, якога журы прызнала найлепшым у намінацыі “Грамадская дзейнасць”.

— Павел, раскажы, што адчуў, калі даведаўся пра сваю перамогу?
— Узрадаваўся. Падумаў, што і родныя мае будуць задаволены, калі даведаюцца. Спецыяльна не тэлефанаваў ім адразу, каб быў сюрпрыз. Прыехаў дадому — тады і расказаў.
Канечне, было вельмі прыемна. Асабліва, калі фотаздымак шасці пераможцаў раённага этапа конкурсу змясцілі на першай старонцы “Нарачанскай зары”. Мая бабуля — яна ў Свіры жыве — не паспела яшчэ ўбачыць газету, а ёй ужо ледзь не ўсе суседзі патэлефанавалі і расказалі.
— А як рыхтаваўся да конкурсу?
— Вельмі паспрыялі мае любімыя педагогі. Гэта намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Вітальеўна Шырко, педагог-арганізатар Дзмітрый Леанідавіч Скурко, сацыяльны педагог Ала Яўгенаўна Соніч, класны кіраўнік Галіна Чаславаўна Барадзіна. Усе вельмі стараліся, дапамаглі падрыхтаваць прэзентацыю, зрабіць відэаролік. Яшчэ трэба было напісаць сачыненне “Калі я вырасту…”. Маё было ў форме верша, скласці яго дапамагалі бабуля і мама.
— Хваляваўся падчас прэзентацыі?
— Перад выступленнем вельмі баяўся, а калі выйшаў на сцэну, мой страх некуды знік. Мяркую, дапамагло, што часта ўдзельнічаю ў школьных мерапрыемствах, бываю вядучым.
— Чаму вырашыў спаборнічаць менавіта ў намінацыі “Грамадская дзейнасць”?
— Бо я піянер, з’яўляюся членам дзіцячай Мінскай абласной палаты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Заўсёды ўдзельнічаю ў грамадскім жыцці школы, розных акцыях і мерапрыемствах. Напрыклад, нядаўна праходзіла акцыя “Цуд на Каляды”, накіраваная на дапамогу дзецям-сіротам. Каб яны сталі крыху шчаслівейшыя, каб іх сэрцы напоўніліся радасцю і дабрынёй. Мяркую, гэтым дзецям прыемна было атрымаць сувенір або паштоўку, зробленыя равеснікамі і падораныя ад шчырага сэрца.
Настаўнікі ведаюць, што я актыўна займаюся грамадскай дзейнасцю, вось і прапанавалі прыняць удзел у конкурсе менавіта ў гэтай намінацыі.
— Ці памятаеш, калі пачаў актыўна ўдзельнічаць у школьным жыцці?
— Так. Усё пачалося дзякуючы маёй бабулі, Ганне Іванаўне Гарбанёвай. Яна мне прачытала на памяць верш, які ведае яшчэ са школы. Ён мне вельмі спадабаўся, а таму, калі ў нас праходзіў конкурс чытальнікаў, прадэкламаваў менавіта яго. Настаўнікі ўбачылі, што ў мяне гэта атрымліваецца, і сталі запрашаць да ўдзелу ў розных мерапрыемствах. Я заўсёды згаджаўся, ніколі не падвёў. І ў піянерскіх справах пастаянна ўдзельнічаю.
— Ці застаецца час на вучобу?
— Застаецца. І на вучобу, і на хобі. Напрыклад, захапіўся геаграфіяй, магу назваць сталіцы большасці краін. Дзякуючы тату, які набыў мне карту свету. А ў бабулі я знайшоў карту Савецкага Саюза — таксама зацікавіўся.
— Чула, што ты ўдзельнічаў у занятках Школы лідараў, якая нядаўна з’явілася ў Мінску…
— Гэта так. У Школу лідараў збіраюць актывістаў, мяне таксама запрасілі. Нас там
вучаць, што піянер павінен быць добрым, рашучым, чуць меркаванні іншых, заўсёды прыйсці на дапамогу, не кінуць сябра ў бядзе. А яшчэ трэба быць актыўным. І чытачам “Нарачанскай зары” хачу сказаць: галоўнае — не здавацца і даводзіць справы да завяршэння. Тады ўсё атрымаецца, трэба толькі імкнуцца.
— Ты малайчына! Поспехаў табе ва ўсім!
— Вялікі дзякуй.

Гутарыла
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота
Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРАЦЯГВАЕМ расказваць пра пераможцаў раённага этапа конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці-2018”. Сёння гутарым з самым юным з іх. Гэта шасцікласнік з Нарацкай СШ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика