Два аўтобусы з пасажырамі сутыкнуліся ўлабавую ў Бабруйску. 21.by

Два аўтобусы з пасажырамі сутыкнуліся ўлабавую ў Бабруйску

21.02.2019 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


bobruisk.news

20 лютага ў 7:30 раніцы ў Бабруйску ў раёне цяплічнага камбіната ўлабавую сутыкнуліся два гарадскія пасажырскія аўтобусы, піша komkur.info.

Гэта былі аўтобусы МАЗ 206 (малой умяшчальнасці) і МАЗ 105 ("гармонік"), кажа дырэктар аўтобуснага парка №2 Уладзімір Стэльмак. Па яго словах, аўтобусы не змаглі раз'ехацца на слізкай дарозе. "Мы не здымаем віны з кіроўцаў, але і стан праезнай часткі выклікае пытанні. Мала таго што яна вузкая, дык яшчэ і слізкая. Гэта добра відаць на запісе з відэарэгістратара", — падкрэсліў дырэктар аўтапарка.

У абодвух аўтобусах ехалі пасажыры, прычым салон аднаго з іх амаль напалову быў запоўнены дзецьмі. У ДАІ кажуць, што адна са школьніц атрымала ўдар пяткі. Папярэдняй прычынай ДТЗ называюць тое, што адзін з кіроўцаў не ўлічыў надвор'е і дарожныя ўмовы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
bobruisk.news 20 лютага ў 7:30 раніцы ў Бабруйску ў раёне цяплічнага камбіната ўлабавую сутыкнуліся два гарадскія пасажырскія аўтобусы, піша komkur.info. Гэта былі аўтобусы МАЗ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика