Жыхар вёскі Люсіна ў Ганцавіцкім раёне затэлефанаваў у міліцыю з заявай, што ў яго знік з дому тэлевізар, піша сайт "Першы рэгіён".
Міліцыянты прыехалі высвятляць, куды знікла маёмасць вяскоўца. На іх здзіўленне, тэлевізар стаяў на месцы. А вось сам заяўнік, па словах міліцыянта, быў п'яны і з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы.
Цяпер па факце заявы праваахоўнікі праводзяць праверку. Хутчэй за ўсё, мужчыну прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ілжывы выклік.
1reg.by Жыхар вёскі Люсіна ў Ганцавіцкім раёне затэлефанаваў у міліцыю з заявай, што ў яго знік з дому тэлевізар, піша сайт "Першы рэгіён". Міліцыянты прыехалі...