Ёлка для офіса – прасцей простага. 21.by

Ёлка для офіса – прасцей простага

08.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кошты на ёлкі вам ужо вядомыя. Але калі гэта для вас занадта дорага, а штучную ёлку ставіць не хочацца, а можа, проста вы хочаце стварыць сабе добры настрой не толькі дома, але і на працоўным месцы – гэты артыкул для вас. 

Ёлку сваімі рукамі можа зрабіць кожны. З чаго будзе ваша дзіва-дрэўца, вырашаць толькі вам. Яно можа быць з мандарынаў, пер’я, нітак, тканіны, шышак, макароны, цукерак…нават з гумовых пальчатак! Калі ж у вашым офісе нічога, акрамя старых часопісаў няма, то гэта, спяшаемся вам парадаваць, таксама цудоўны матэрыял для навагодняй ёлкі.

Пачнём?

Для работы вам спатрэбяцца:

стары часопіс,

стэплер,

нажніцы,

скотч.

 Бяром ліст за правы верхні ражок і загінаем яго ў цэнтр, потым яшчэ раз згінаем ліст такім жа чынам. У выніку ў нас атрымаецца трохкутнік, кончык якога будзе выступаць за межы часопіса, але нам гэта не падыходзіць, неабходна захіліць яго ўнутр і замацаваць скотчам.

 


Робім гэту працэдуру з кожным лістом. Не варта моцна прыціскаць лісты, у сярэдзіне трохкутніка павінна быць прастора для стварэння больш аб’ёмнай канструкцыі. Калі ўсе старонкі сабраныя, трэба злучыць першы і апошні ліст паміж сабой з дапамогай стэплера.


І, дзіва, ёлка гатовая!


Image 20928

На свой густ ёлачку можна пафарбаваць, упрыгожыць гузікамі, каралямі, зернем кавы ці чым вы пажадаеце. А можна з часопісаў розных памераў стварыць цэлы лес ёлачак. Навагодні настрой гарантаваны!

Наталля ТУР.

Фота liveinternet.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошты на ёлкі вам ужо вядомыя. Але калі гэта для вас занадта дорага, а штучную ёлку ставіць не хочацца, а можа, проста вы хочаце стварыць сабе добры настрой не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика