Копыляне и гости района приняли участие в акции «Областной день подписчика». 21.by

Копыляне и гости района приняли участие в акции «Областной день подписчика»

25.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» капыляне і госці горада прынялі ўдзел у акцыі «Абласны дзень падпісчыка», падчас якой змаглі падпісацца на любімыя выданні. Да таго ж за падпіску на раённую газету «Слава працы» на трэці квартал 2018 года кожны змог атрымаць невялікі падарунак.


— Ахвотнікаў паўдзельнічаць у «Абласным дні падпісчыка» знайшлося нямала, — адзначае аператар аддзялення паштовай сувязі «Капыль-2» Ніла Дворак. — Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні. Але больш за ўсё — на раённую газету «Слава працы».

Тыя, хто аформіў падпіску на «СП», атрымалі невялікія сувеніры ад рэдакцыі.

Ніна Юруц расказала, што газету чытае пастаянна і з задавальненнем. Раёнка дапамагае быць у курсе апошніх навін.

Выхавальнік ДУА «Яслі-сад № 1 г. Капыля» Ларыса Вярбіла — яшчэ адна актыўная чытачка, якая з раённай газетай ужо больш за трыццаць гадоў.

— «Слава працы» стала больш змястоўнай і цікавай, — дзеліцца Ларыса Уладзіміраўна. — Усе рубрыкі вельмі падабаюцца, таму пастаянна выпісваю, бо са старонак газеты даведваешся пра жыццё не толькі горада, але і раёна, знаёмішся са знакамітымі землякамі.

Па словах капылянкі Ліны Ніліповіч, раёнка стала такой рознабаковай, што яна з задавальненнем яе чытае і чакае кожны новы нумар. Цікава ўсё, нават падзякі і віншаванні. Аднак хацелася б, каб на старонках «СП» з’яўлялася яшчэ больш рэцэптаў для гаспадынь.

Наталлю Карпук з аграгарадка Скабін задавальняюць змест і цяперашні аб’ём газеты. Яна знаходзіць для сябе ў раёнцы цікавым усё — артыкулы аб сельскай гаспадарцы, пра людзей, ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны. Паколькі Наталля Анатольеўна з’яўляецца сельскім жыхаром, то ёй хацелася б на старонках газеты бачыць больш матэрыялаў пра жыццё вяскоўцаў, падзеі з глыбінкі і аддаленых населеных пунктаў.

Публікацыі настаўніка-дэфектолага Вольгі Валністай не раз з’яўляліся на старонках раённай газеты. Вось і сёння яна прыйшла аформіць падпіску.

— «Слава працы» — вельмі цікавая і разнастайная, — дзеліцца Вольга. — Можна для сябе нешта запазычыць. З нецярпеннем чакаю кожны выпуск і жадаю росквіту вашай газеце. Хацелася б таксама бачыць на старонках раёнкі больш маладзёжных выпускаў.

Пенсіянер Міхаіл Маркаў колькі сябе памятае, столькі і чытае «Слава працы».

— Адкуль, як не з раёнкі, можна даведацца пра апошнія навіны аб жыцці раёна, — адзначае капылянін. — Мне ўсё цікава. Асабліва ганаруся ўзнагародамі і дасягненнямі калектыву «СП». Адразу бачны вынік карпатлівай працы. Канешне, не спыняйцеся на дасягнутым, удасканальвайцеся, як таго патрабуюць рэаліі сучаснай журналістыкі.

Таццяна БОХАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» капыляне і госці горада прынялі ўдзел у акцыі «Абласны дзень падпісчыка», падчас якой змаглі падпісацца на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика