21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўнае — не забыць галаву

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па-за рынгам

Калi дамаўлялася аб iнтэрв’ю з брастаўчанiнам Андрэем ЧЫРУКОМ, якi святкаваў перамогу ў абодвух матчах з камандай ЗША ў Маямi i Балцiморы, баксёр здзiвiўся: «Чаму менавiта я?». Спачатку падумала: няўжо, сцiплы такi? Аднак спартсмена можна зразумець: яго iмя не настолькi вядомае па-за рынгам, як сярэбранага прызёра Алiмпiяды ў Афiнах Вiктара Зуева цi чэмпiёна Еўропы-2002 Хаважы Хацыгава.

Боксам ён пачаў займацца з шостага класа (вучыўся ў СШ № 11 г. Брэста), акрамя гэтага захапляўся дзюдо i плаваннем. Зараз падабаецца пагуляць з сябрамi ў футбол, хоць вольнага часу недастаткова (штодня па дзве трэнiроўкi, акрамя нядзелi). Пары прагульваць не прыходзiцца: Андрэй вучыцца на завочным аддзяленнi ў Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце на факультэце фiзiчнага выхавання. Што выбраў бокс ён не шкадуе i лiчыць, што менавiта гэты вiд спорту для сапраўдных мужчын.

— Я знешне не надта нагадваю баксёра, — дзелiцца Андрэй. — Аднойчы прыйшоў у цырульню, а мне кажуць: «Ты выглядаеш як спартсмен. Напэўна, танцамi займаешся?».

— З амерыканцамi вы ўжо сустракалiся на Кубку свету ў Маскве, дзе наша каманда перамагла з мiнiмальным лiкам. Дарэчы, i таварыскiя матчы ў Маямi i Балцiморы завяршылiся з невялiкiм адрывам — 5:4, 4:3. Дзе было складаней утрымаць перамогу?

— Канешне, у Амерыцы! На наша выступленне паўплывала шмат фактараў, у тым лiку пералёт, аклiматызацыя. Мы прыбылi на месца 24 студзеня, а 29-га патрэбна было ўжо выходзiць на рынг. Я адчуваў сябе нармальна. Каманду ЗША мы сапраўды ведалi па Кубку ў Маскве. Аднак, нягледзячы на гэта, утрымаць перамогу ў час матчаў сапраўды было складана, бо некаторыя баксёры, i нашы, i iх, настолькi роўныя па сiле, што зыход iх сустрэчы нiхто не мог прадказаць. Асаблiва цяжка даводзiлася напярэдаднi другога матча (ён быў 31 студзеня), бо патрэбна было паспець аднавiцца да наступнага бою. Асабiста мне ён падаўся цяжэйшым за першы.

— Не магу не запытацца, як каманда рэагавала на ўчынак сапернiка Вiктара Зуева (той укусiў беларуса)? Магчыма, гэта такая амерыканская манера вядзення бою?

— Не, — усмiхаецца Андрэй, — я такое бачыў у першы раз за ўсю сваю дванаццацiгадовую спартыўную кар’еру. Усе былi шакiраваныя. Памятаю, як Вiця адступiў, калi яго ўкусiлi ў плячо. Яно было чырвонае. Гэта, канешне ж, неспартыўныя паводзiны. Пасля матча той баксёр падыходзiў прасiць прабачэння за свой учынак. А наконт адрознення амерыканскай тэхнiкi ад нашай магу адзначыць, што iх бокс мне падаўся больш наблiжаным да прафесiйнага.

— Ужо вядома, што неўзабаве зноў прыйдзецца выйсцi на рынг (на гэты раз беларускi) супраць амерыканскай каманды. Няўжо сапернiкi вырашылi ўзяць рэванш?

— Гэты матч быў запланаваны яшчэ да нашай перамогi. Мяркую, што запрасiць каманду ЗША да нас — норма ветлiвасцi, бо яны арганiзавалi для нас прыём на прыстойным узроўнi. Напрыклад, запрасiлi нашу зборную не толькi паглядзець на баi прафесiяналаў, але i на матч НХЛ. Праўда, у iм не ўдзельнiчалi клубы, дзе гуляюць беларускiя легiянеры, але за гульнёй замежных хакеiстаў было ўсё роўна цiкава сачыць. Матч НХЛ — гэта сапраўднае шоу. Гледачоў дзесьцi пяцьдзесят тысяч. Наогул у Амерыцы было вельмi прыемна знаходзiцца: да нас звярталiся з пытаннямi, адкуль мы, што за краiна Беларусь? Там вельмi любяць спорт.

— Цi магчыма сяброўства па-за рынгам?

— Так. У нашай камандзе склалiся вельмi сяброўскiя адносiны. Пасля матча мы звычайна збiраемся ў адным пакоi i абмяркоўваем баi. Калi раз’язджаемся па сваiх гарадах, не перастаём мець зносiны. Часцей за ўсё я тэлефаную Сашу Апанасёнку з Гомеля.

— Наколькi цяжка ўтрымаць патрэбную вагу?

— Калi я напярэдаднi турнiру ўзважваюся i бачу, што замест патрэбных 64 кiлаграмаў набраў больш, няхай нават 64 500, то разумею — трэба тэрмінова скiдваць вагу: бегаць, абмяжоўваць сябе ў харчы i вадкасцi. Дарэчы, як мiнiмум за чатыры гадзiны перад боем нельга есцi. Непажадана перад матчам харчавацца шакаладам, мясам, смятанай, смажаным — любой цяжкай ежай.

— Як мяркуеце, калi патрэбна iсцi ў прафесiяналы? Магчыма, плануеце працаваць трэнерам?

— Спачатку трэба нечага дасягнуць у аматарскiм боксе, а потым ужо займацца прафесiйным. Трэнерам быць не хацелася б з-за невялiкага памеру зарплаты. Аднак загадваць не стану... Магчыма, ажанюся на прыгожай дзяўчыне i завяду траiх дзяцей.

— Дарэчы, як дзяўчаты рэагуюць, калi ў час знаёмства даведваюцца, што перад iмi спартсмен ды яшчэ баксёр?

— Па-рознаму. Камусьцi ўсё роўна. Некаторыя лiчаць, што менавiта гэта робiць нас непадобнымi да iншых людзей, вылучае з iх. У асноўным у нашым грамадстве склалася дрэннае стаўленне да баксёраў, быццам мы нi чым не цiкавiмся i двух слоў звязаць не можам. Шкада.

— Калiсьцi свае пальчаткi гублялi?

— Не было такога. У прынцыпе хоць без пальчатак нiяк нельга абысцiся, але галоўнае — не забыць галаву. Без яе на рынгу не перамагчы.


У ЗБОРНАЙ ЧУЖЫХ НЯМА

У складзе нашай каманды, якая засмуцiла на рынгу амерыканцаў (у першым матчы перамаглi Антон Бекiш, Хаважы Хацыгаў, Андрэй Чырук, Андрэй Мiрук, Вiктар Зуеў, у другiм — Сяргей Кунiцын, Магамед Нурудзiнаў, Мiхаiл Шэйбак), ёсць i прадстаўнiкi iншых краiн, хоць i грамадзянства ў iх беларускае, i выступаюць яны за нашу рэспублiку на працягу некалькiх гадоў. Напрыклад, Хаважы Хацыгаў нарадзiўся ў Грозным, Магамед Нурудзiнаў — у Каспiйску, Бато-Мунко Ванкееў родам з Якуцii, Яўген Касматаў — з Барнаула. Аднак галоўны трэнер каманды Анатоль Грышук перакананы, што сярод яго падначаленых чужых няма.

— У Амерыцы кожны з iх зрабiў усё, на што быў здатны. Той, хто нарадзiўся ў iншай краiне, але на працягу некалькiх гадоў выступае за Беларусь, даўно абеларусiўся, стаў сваiм у зборнай, — сказаў Анатоль. — Наступным этапам праверкi нашых баксёраў перад чэмпiянатам Еўропы ў Балгарыi будзе чэмпiянат краiны ў Брэсце (стартуе 13 лютага).

Паводле iнфармацыi начальнiка нацыянальнай каманды Наталлi Гапеевай, раней за астатнiх баксёраў у зборнай апынулiся Вiктар Зуеў, Хаважы Хацыгаў, Андрэй Мiрук, пазней — Магамед Нурудзiнаў. Самы маладзейшы баксёр у зборнай — Яўген Касматаў, старэйшыя — Хаважы Хацыгаў i Бато-Мунко Ванкееў. Самы тытулаваны — заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр афiнскай Алiмпiяды Вiктар Зуеў. Наступная сустрэча беларусаў з амерыканцамi будзе ў чэрвенi: яна адбудзецца ў рамках турнiру на прызы сталiчнага Палаца спорту. Плануецца, што ўдзел у спаборнiцтвах возьмуць прадстаўнiкi дзесяцi краiн.

Iрына ПРЫМАК.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi дамаўлялася аб iнтэрв’ю з брастаўчанiнам Андрэем ЧЫРУКОМ, якi святкаваў перамогу ў абодвух матчах з камандай ЗША ў Маямi i Балцiморы, баксёр здз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика