21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Самае галоўнае — сацыяльная абарона чалавека»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Як дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ацэньваюць эфектыўнасць правядзення Усебеларускiх народных сходаў? Якiя праблемы, на погляд парламентарыяў, павiнны быць узняты падчас трэцяга Усебеларускага сходу?

Генадзь ДАВЫДЗЬКА, член Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу:

— Я быў дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу, падчас якога давялося пачуць людзей, якiя ў «звычайным жыццi» не маюць магчымасцi падняцца на такую высокую трыбуну. Заўвагi, прапановы гэтых людзей былi ўлiчаны i на працягу наступных пяцi гадоў рэалiзоўвалiся... Таму такi форум лiчу вельмi важным iнстытутам у нашай краiне. Я з’яўляюся дэлегатам трэцяга Усебеларускага сходу i буду з задавальненнем ўдзельнiчаць у яго рабоце.

Што датычыцца праблем, якiя мяне хвалююць, то гэта ў першую чаргу — жыллёвае будаўнiцтва. Яно павiнна быць больш танным для ўсiх катэгорый грамадзян i ў першую чаргу — для моладзi. Таксама мяне турбуе дэмаграфiчная праблема. Яшчэ адно пытанне, якое, на мой погляд, трэба абмяркоўваць, — стварэнне моцнай праграмы падтрымкi малога бiзнэсу i прадпрымальнiцтва ў краiне.

Акрамя таго, трэба абмяркоўваць максiмальна магчымае вяртанне запазычанасцяў дзяржавы перад народам па ўсiх вiдах займаў, укладаў. Гэта цяжкае пытанне, але яго трэба ўзнiмаць на сходзе. Бо ў нашай краiне праводзiцца сацыяльна арыентаваная палiтыка.

Мiхаiл РУСЫ, старшыня Камiсii па аграрных пытаннях:

— На першым Усебеларускiм народным сходзе абмяркоўвалiся наступныя пытаннi: як выжываць, якую эканамiчную мадэль выбраць... I ўсе яны былi вырашаны. На другiм сходзе былi, у прыватнасцi, пастаўлены задачы па павелiчэнню будаўнiцтва жылля, выкананню харчовай праграмы, павышэнню аб’ёмаў экспарту... I харчовая праграма была выканана цалкам. Што датычыцца будаўніцтва жылля, то першапачаткова 3 млн квадратных метраў жылля здавалiся велiзарнай лiчбай. А сёння ўжо ставiцца задача выйсцi на паказчык у 5 млн!..

На трэцiм Усебеларускiм сходзе ставяцца задачы па мадэрнiзацыi нашых прадпрыемстваў, па ўкараненню найноўшых тэхналогiй, па павелiчэнню энергаёмiстасцi. Самае ж галоўнае — сацыяльная абарона чалавека. А сацыяльная абарона грунтуецца менавiта на станоўчых працэсах у эканомiцы. Не будзе эканамiчнага росту, не будзе паступленняў у бюджэт. Адпаведна не будзе за якi кошт павялiчваць, напрыклад, пенсii.

Якiя праблемы, на маю думку, трэба ўзнiмаць на Сходзе? Я хачу бачыць праграму развiцця ўласных падсобных гаспадарак. Яны даюць 40 працэнтаў валавай вытворчасцi ў АПК. I хоць адпаведная праграма развiцця гаспадарак зараз распрацоўваецца, лiчу, гэта тэма прагучыць у выступленнях i кiраўнiка дзяржавы, i дэлегатаў.

Другая тэма — гэта праблема развiцця малых гарадоў. Трэба асобна гаварыць i пра развiццё Палескага рэгiёну. Думаю, павiнна быць асобная праграма яго развiцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ацэньваюць эфектыўнасць правядзення Усебеларускiх народных сходаў? Якiя праблемы, на погляд парламентарыяў, павiнны б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика