Дбайнаму гаспадару паводка не пагражае
Сяргей РАСОЛЬКА
Для забеспячэння лiквiдацыi магчымых наступстваў веснавой паводкi ў сталiчнай вобласцi можа быць прыцягнута да 300 бульдозераў, 350 экскаватараў, 260 пад’ёмных кранаў рознай грузападымальнасцi i iншая спецыяльная тэхнiка. На выпадак надзвычайных здарэнняў створаны рэзерв матэрыяльных рэсурсаў i гаруча-змазачных матэрыялаў, паведамiлi «Звяздзе» ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС.
Зрэшты, прагнозы сiноптыкаў гавораць пра тое, што сёлетняя паводка, якая, як мяркуецца, павiнна пачацца ў трэцяй дэкадзе сакавiка—пачатку красавiка, будзе мець узровень, нiжэй сярэднешматгадовых паказчыкаў. Тым не менш, нагадваюць спецыялiсты МНС, добры гаспадар усё роўна загадзя рыхтуецца да магчымага развiцця падзей: чысцiць злiўныя каналы ад смецця, разбiвае лёд, якi перашкаджае прайсцi вадзе. Бо як часам бывае? Падворак залiвае вадой з-за таго, што чалавек не выканаў элементарных прафiлактычных мерапрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для забеспячэння лiквiдацыi магчымых наступстваў веснавой паводкi ў сталiчнай вобласцi можа быць прыцягнута да 300 бульдозераў, 350 экскаватараў, 260
|
|