Банкаўская моладзь — за БРСМ
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Падзея Першая рэспублiканская галiновая канферэнцыя БРСМ ААБ «Беларусбанк» прайшла ў Мiнску, на форуме прысутнiчала каля 300 дэпутатаў з усiх рэгiёнаў краiны. Менавiта на гэтым сходзе i было агучана стварэнне галiновага камiтэта БРСМ «Беларусбанк», якi аб’яднаў 116 пярвiчак арганiзацыi i больш за 2000 юнакоў i дзяўчат — членаў саюза моладзi.Цiкава, што першая пярвiчка з’явiлася ў «Беларусбанку» яшчэ ў 2003 годзе, уваходзiла ў яе... 10 чалавек. Сёння ж прадстаўнiкi галiновага камiтэта БРСМ банка па праву ганарацца дасягненнямi ў маладзёжнай палiтыцы. Не на словах, а на справе падтрымлiвае маладых супрацоўнiкаў «Беларусбанк»: у традыцыю ўвайшлi шматлiкiя карпаратыўныя мерапрыемствы, шмат увагi ўдзяляецца iдэалагiчнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Безумоўна, банкаўская моладзь удзельнiчае ў суботнiках, дабрачынных акцыях, у тым лiку — дапамагае школам-iнтэрнатам. Як падкрэслiў першы сакратар ЦК БРСМ Мiхаiл Орда, цэнтральны камiтэт заўжды надаваў асобае значэнне дзейнасцi пярвiчак БРСМ органаў дзяржаўнага кiравання: ужо створаны галiновыя камiтэты Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi, Беларускай чыгункi. А зараз — i «Беларусбанка». Такi крок спрыяе абмену вопытам, узаемадзеянню, цэнтралiзаванаму абазначэнню праблем, якiя хвалююць моладзь, i iх вырашэнню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая рэспублiканская галiновая канферэнцыя БРСМ ААБ «Беларусбанк» прайшла ў Мiнску, на форуме прысутнiчала каля 300 дэпутатаў з усiх рэгiёнаў краiны
|
|