Пабойцеся птушынага грыпу!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З жыцця кантрабандыстаў Нягледзячы на пагрозу птушынага грыпу, некаторыя нашы суграмадзяне на свой страх i рызыку спрабуюць нелегальна ўвезцi ў Беларусь прадукты з птушынага мяса.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, для незаконнага ўвозу мяса «птушыныя кантрабандысты» робяць спецыяльныя патаемныя сховiшчы ў транспартных сродках. Прычым некаторыя яшчэ i злоўжываюць даверам пагранiчнiкаў, iмкнучыся нелегальна правезцi мясапрадукты праз «зялёны калiдор» на мяжы, дзе звычайна не праводзiцца агляд танспартных сродкаў i багажу. Напрыклад, у пункце пропуску «Варшаўскi Мост» нядаўна быў затрыманы мiкрааўтобус, якi праехаў ужо «зялёны калiдор». У аўтобусе было некалькi патаемных месцаў, дзе захоўвалася 200 кiлаграмаў мясапрадуктаў. Зусiм верагодна, што кантрабандысту давядзецца развiтацца не толькi з мясапрадуктамi, але i з транспартным сродкам, на якiм яны перавозiлiся. Аналагiчныя выпадкi былi зафiксаваны лiтаральна пазаўчора на тым жа «Варшаўскiм Мосце». Двое нашых суграмадзян спрабавалi нелегальна ўвезцi на ўласных легкавушках адпаведна 85 i 23 кiлаграмы мясапрадуктаў. Магчыма, i гэтым асобам давядзецца хадзiць пешшу: вырашаецца пытанне аб канфiскацыi iх аўтамабiляў. У прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў падкрэслiлi, што ў сувязi з пагрозай птушынага грыпу на мяжы ўзмоцнены кантроль за перамяшчэннем мясных прадуктаў, а таксама жывой птушкi, яек i нават пуху i пер’я.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на пагрозу птушынага грыпу, некаторыя нашы суграмадзяне на свой страх i рызыку спрабуюць нелегальна ўвезцi ў Беларусь прадукты з птушынага
|
|