Чарговае пасяджэнне рабочай групы па стварэнню АЭП адбудзецца ў Мiнску
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намеснiка прэм’ер-мiнiстра Андрэя Кабякова.
На сустрэчы вiцэ-прэм’ер праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб ходзе падрыхтоўкi пакета з 38 першачарговых дакументаў па стварэнню Адзiнай эканамiчнай прасторы Беларусi, Расii, Украiны i Казахстана. Кiраўнiкi трох дзяржаў — Беларусi, Расii i Казахстана — у 2005 годзе далi даручэннi сваiм урадам прапрацаваць гэта пытанне. Дакументы ствараюць прававую аснову для стварэння Мытнага саюза ў рамках АЭП. Украiна, якая ўдзельнiчае ў перагаворным працэсе, пакуль вызначылася па падпiсанню прыкладна дзесятка пагадненняў. У той жа час Беларусь, Расiя i Казахстан прытрымлiваюцца жорсткай пазiцыi: пагадненнi павiнны падпiсвацца адным пакетам з 38 дакументаў. На сустрэчы вiцэ-прэм’ер падрабязна iнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб ходзе работы над канкрэтнымi пагадненнямi. У блiжэйшы час у Мiнску адбудзецца чарговае пасяджэнне рабочай групы дзяржаў — удзельнiц АЭП. Беларусь, паводле слоў Андрэя Кабякова, вiтае намер Расii актывiзаваць падрыхтоўку дакументаў да падпiсання. Беларускi бок зробiць усё магчымае, каб гэтыя дакументы былi гатовы як мага раней. «Пакуль з-за розных пазiцый бакоў нельга гаварыць аб поўнай гатоўнасцi ўсiх 38 дакументаў, хоць 26 з iх ужо гатовы да падпiсання», — канстатаваў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi. Дадаткова да 38 гатовы яшчэ 3 пагадненнi па спрошчанаму перамяшчэнню грамадзян праз гранiцу. Яны таксама могуць быць падпiсаны ў блiжэйшы час. Аляксандр Лукашэнка даў дакладныя даручэннi па пазiцыi Беларусi ў гэтым перагаворным працэсе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намеснiка прэм’ер-мiнiстра Андрэя Кабякова
|
|