Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў узмацнiць кантроль за якасцю веснавых палявых работ
У Беларусi ўсе збожжавыя пасеяны ў самыя аптымальныя тэрмiны. Завяршаецца сяўба астатнiх яравых культур, за выключэннем кукурузы i цукровых буракоў. Аб гэтым 4 мая прэзiдэнту Беларусi далажыў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд Русак.
Як было адзначана на сустрэчы, асаблiвасцю пасяўной кампанii стала тое, што давялося перасяваць больш як 180 тыс.га азiмых. Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацнiць кантроль за якасцю правядзення веснавых палявых работ у асобных рэгiёнах краiны. «Трэба працаваць на вынiк», — падкрэслiў прэзiдэнт. На сустрэчы былi закрануты пытаннi карэкцiроўкi асобных дзяржаўных праграм. У прыватнасцi, размова iшла аб мэтазгоднасцi рэструктурызацыi запазычанасцi сельгаспрадпрыемстваў, якiя з 1997 па 2004 год набывалi тэхнiку ў лiзiнг. На сустрэчы быў абмеркаваны i праект праграмы развiцця асабiстых падсобных гаспадарак, якi прадугледжвае выдзяленне сродкаў для аптымiзацыi закупачных цэн на малако, бульбу, мяса i iншую прадукцыю, што вырабляецца на асабiстых падворках. Прэзiдэнт у цэлым адобрыў дакумент, падкрэслiўшы, аднак, што праграма патрабуе дапрацоўкi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўсе збожжавыя пасеяны ў самыя аптымальныя тэрмiны
|
|