21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дыялог аб бейсболе

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль ЦIХАН

Знаёмцеся — Iгар Лукашэвiч, дырэктар бейсбольна-софтбольнага клуба «Брэсцкiя зубры», галоўны трэнер нацыянальнай бейсбольнай каманды, намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя бейсбола i софтбола».

Яшчэ ў студэнцкiя гады зацiкавiўся бейсболам, i гэты спорт стаў для яго асноўным заняткам у жыццi. У 1987 годзе пачаў гуляць за першую ў краiне бейсбольную каманду «Белавежскiя зубры» БДIФК (Беларускага Дзяржаўнага iнстытута фiзiчнай культуры). Удалыя выступленнi «зуброў» хутка прывялi iх у першую лiгу саюзнага першынства, але падняцца вышэй беларускiм бейсбалiстам не дазволiлi перамены, што адбылiся з вялiкай дзяржавай на пачатку 90-х. Iгар пераехаў жыць у Брэст i з часам стварыў новы клуб «Брэсцкiя зубры»...

— Чаму вы абралi, з усяго багацця вiдаў, менавiта бейсбол?

— Справа ў тым, што бейсбол, як гульня, вядомая нам з маленства. Хто з нас у тым цудоўным узросце не спрабаваў трапiць палкай у якi-небудзь прадмет, каб той палецяў, трапна i як мага далей? Сама гульня падобна на народныя лапту цi чыжа, так што яна сапраўды для нас родныя. Да таго ж бейсбол вельмi унiверсальны спорт, у яго можна гуляць у любым узросце, на любой пляцоўцы, пры любым надвор’i. Мы нават узiмку гуляем з чырвоным мячом. А напрыканцы 80-х гэтая гульня, акрамя ўсяго, была нечым новым, сапраўднай з’явай у нацыянальным спорце.

— Iгар Бернардавiч, як удалося стварыць клуб, i чаму ён атрымаў такую, здаецца, не бейсбольную назву?

— Калi прыехаў у Брэст i неяк уладкаваўся, захацелася зноў займацца любiмай справай. Хадзiў па школах, набiраў здольных юнакоў, а амунiцыю прывёз яшчэ са старога клуба. Асаблiвых праблем з пачаткам трэнiровак не было. Растлумачыў хлопцам правiлы гульнi i пачалi рыхтавацца да выступленняў. А да мая 1999 года мы ўжо былi гатовыя зарэгiстравацца як маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Бейсбольна-софтбольны клуб «Брэсцкiя зубры». Што датычыцца назвы, то i як першая беларуская каманда мы засталiся «зубрамi». Гэта перш за ўсе сiмвал нашай краiны, нашай вобласцi i нашага горада, такiм чынам больш каларытна можна выглядаць на мiжнародных турнiрах.

— Сёння ваш клуб вядомы не толькi ў Беларусi?

— За 8 гадоў свайго iснавання бейсбольная каманда «Брэсцкiя зубры» стала неаднаразовым прызёрам чэмiянатаў i кубкаў Беларусi, з 2000 года мы цвёрда трымаем пазiцыю першай бейсбольнай каманды краiны. Сёння нас добра ведаюць i ў блiзкiм, i ў далёкiм замежжы. Тыдзень таму мы вярнулiся з мiжнароднага турнiру на прызы У. Каладзiцкага, што праходзiў ва ўкраiнскiм Кiраваградзе, дзе занялi 3-е месца, прычым наша каманда выступае ў групе «B», а гаспадары гуляюць у «А». Некалькi гадоў таму гулялi на мiжнародным турнiры ў Лiтве, дзе наша каманда была адзiнай, хто перайграў фаварытаў турнiру з ЗША. Нашы кадэты летась занялi 5-е месца на Еўрапейскiм турнiры. Дарэчы, за час iснавання каманды падрыхтавана 19 майстроў спорту па бейсболу.

— Як сёння жыве клуб i якiя блiжэйшыя планы «БЗ»?

— Сення ў клубе трэнiруецца больш за 120 чалавек. Акрамя асноўнай каманды ў нас ёсць каманды ювенiлаў, кадэтаў i юнiёраў. Да таго ж не так даўно мы стварылi дзiцячую группу ад 4 да 6 гадоў у адным з брэсцкiх садкоў. Такiм чынам вядзецца мэтанакiраваная падрыхтоўка будучых майстроў бейсбола. Да таго ж развiваем i агульную адукаванасць, выкладаем пазакласна бейсбольную навуку ў школах нашага горада i ўжо сур’ёзна — на спортфаку нашага унiверсiтэта. Што ў планах, то самы адказны турнiр — квалiфiкацыя на Кубак Еўрапейскай канфедэрацыi, пройдзе ўлетку, упершыню ў Беларусi. У нашым родным горадзе, на першым у Беларусi бейсбольным стадыёне, якi мы атрымалi ў мiнулым годзе. Яго будаўнiцтва стала магчымым дзякуючы прэзiдэнту нашай краiны Аляксандру Лукашэнку i асабiстаму ўдзелу старшынi гарадскога выканкама Аляксандра Палышэнкава.

— Калi прасачыць за развiццём бейсбола ў краiне за пошнiя некалькi гадоў, што можна сказаць?

— Бейсбол хутка развiваецца ва ўсiм свеце. Так, напрыклад, на Кубе за апошнiя два дзесяцiгоддзi ён стаў сапраўды нацыянальным вiдам спорту. Кубiнцы неаднаразова станавiлiся чэмпiёнамi свету. У нашай краiне гэта малады спорт, але дзякуючы нацыянальнай палiтыцы падтрымкi спорту i фiзiчнай культуры, iмкнення да здаровага ладу жыцця нашых людзей, бейсбол хутка набiрае прыхiльнiкаў. Сёння знаходзяцца сродкi на будаўнiцтва спартыўных пляцовак i iнфраструктуры для правядзення бейсбольных гульняў. Сёлета плануецца пабудаваць два стадыёны ў сталiцы краiны, а ў чэрвенi адкрыецца бейсбольны стадыён у Барысаве. У нашай краiне ўсё робiцца, каб падтрымаць здаровую iнiцыятыву, тым больш што лепшымi дывiдэндамi за гэта будзе здароўе нашых выхаванцаў.

Сёння ў 12.00 у Брэсце па адрасе вул. Маскоўская, 152 адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па бейсболу. У ім прыме ўдзел шэсць мацнейшых каманд краіны. Адначасова з 5 па 9 мая ў горадзе над Бугам адбудзецца і Кубак Рэспублікі Беларусь па бейсболу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмцеся — Iгар Лукашэвiч, дырэктар бейсбольна-софтбольнага клуба «Брэсцкiя зубры», галоўны трэнер нацыянальнай бейсбольнай каманды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика