Вам тэлефануе ваш аўтамабiль!
Новая паслуга па ахове аўтамабiля ўжо ў блiжэйшы час з’явiцца ў сталiцы.
Цяпер кiраўнiцтва ГУУС Мiнгарвыканкама вядзе перагаворы з кампанiяй, якая займаецца вытворчасцю спадарожнiкавай ахоўна-пошукавай процiугоннай сiстэмы. Калi дамоўленасць будзе дасягнута, то ўжо зусiм хутка кожны жадаючы зможа ўстанавiць на сваё аўто GSM-сiстэму, якая аператыўна паведамiць уладальнiку i работнiкам мiлiцыi аб угоне. Сiстэма ўяўляе сабой набор датчыкаў. З iх дапамогай адсочваюцца не толькi цэласнасць машыны, але i яе месцазнаходжанне i нават становiшча ў прасторы. Супрацоўнiкi мiлiцыi маюць магчымасць бачыць аўто на манiторы камп’ютара, аж да нумароў дамоў, каля якiх знаходзiцца машына. Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая паслуга па ахове аўтамабiля ўжо ў блiжэйшы час з’явiцца ў сталiцы
|
|