«Мабільная» Беларусь
На пачатак чэрвеня агульная колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувязi стандарту GSM 900/1800 на тэрыторыi Беларусi склала 4 мiльёны 714 тысяч чалавек.
Колькасць абанентаў сумеснага расiйска-беларускага аператара «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» раўняецца 2 мiльёнам 495 тысячам чалавек. У «Мабiльнай лiчбавай сувязi» (Velcom) больш за 2 мiльёны 210 тысяч абанентаў. Толькi ў красавiку да сеткi МТС падключылася звыш 90 тысяч абанентаў, а да «Velcom» — 70 тысяч чалавек. Працу сеткi МТС забяспечваюць звыш 1 650 базавых станцый, Velcom — 1 276. У дзяржаўнага аператара мабiльнай сувязi стандарту GSM 900/1800 «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» на пачатак чэрвеня налiчваецца 8,5 тысячы абанентаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак чэрвеня агульная колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувязi стандарту GSM 900/1800 на тэрыторыi Беларусi склала 4 мiльёны 714 тысяч чалавек
|
|