Лета пакуль адкладваецца
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у блiжэйшыя трое сутак на надвор’е на тэрыторыi нашай краiны будуць уплываць паветраныя масы з боку Балтыйскага мора.
Таму на гэтым тыднi ў рэспублiцы ўсталюецца халаднаватае надвор’е, месцамi з кароткачасовымi дажджамi, а ўдзень магчымы нават навальнiцы. Чакаецца не вельмi моцны паўночна-заходнi вецер, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы будзе не вышэй 3—10, а ўдзень — 13—19 градусаў цяпла. У другой палове тыдня ў паўднёвых раёнах рэспублiкi сонейка будзе назiрацца часцей. Сiноптыкi лiчаць, што 8—11 чэрвеня ў гэтым рэгiёне максiмальная тэмпература паветра можа дасягаць нават 20—22 градусаў. А вось па паўночна-ўсходняму рэгiёну краiны блiжэй да выхадных будзе па-ранейшаму халаднавата. Так, у нядзелю ў Вiцебскай вобласцi сярэднясутачная тэмпература стане на 2—3 градусы нiжэй сённяшнiх паказчыкаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, i ў пачатку наступнага тыдня сiноптыкi не абяцаюць нам iстотнага змянення надвор’я ў бок пацяплення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у блiжэйшыя трое сутак на надвор’е н
|
|