БРСМ «спартакiядзiць» на Мядзельшчыне
Вета МАРОЗАВА
Мiнскi абласны камiтэт БРСМ адраджае традыцыю правядзення летнiх спартакiяд.
У Мядзельскiм раёне каля возера В. Швакшты збяруцца маладзёжныя каманды з усiх раёнаў i гарадоў Мiншчыны. Сем каманд сабраны з прадстаўнiкоў чатырох раёнаў вобласцi, сярод якiх — i супрацоўнiкi раённых, гарадскiх камiтэтаў, сакратары пярвiчных арганiзацый БРСМ. Як паведамляе прэс-цэнтр Мiнскага АК ГА «БРСМ», спартакiяда прадугледжвае правядзенне ўласна спартыўных спаборнiцтваў па лёгкай атлетыцы, пляжнаму валейболу, перацягванню каната, гiраваму спорту, паласу перашкод, а таксама стральбу з пнеўматычнай вiнтоўкi. Конкурсная праграма павiнна вызначыць лепшых кулiнараў, мастакоў, артыстаў i самых вопытных турыстаў. Запланавана i правядзенне экалагiчнай акцыi «Беларусь Родная Сiнявокая Маладая». Напярэдаднi экалагiчнага семiнара, якi пройдзе ў вераснi на Мядзельшчыне, валанцёрскiя маладзёжныя атрады папрацуюць на добраўпарадкаванні мядзельскага замка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мядзельскiм раёне каля возера В. Швакшты збяруцца маладзёжныя каманды з усiх раёнаў i гарадоў Мiншчыны
|
|