21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А на мой погляд...

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

Хто куды, а мы ў лес — у грыбы

Прайшоўшыя нядаўна дажджы i цёплае надвор’е — як бальзам на душу аматарам «цiхага палявання»: будуць у лесе грыбы! Яны сапраўды ўжо з’явiлiся ў многiх раёнах, радуючы грыбнiкоў. У гэтай сувязi тэмай нашага чарговага апытання мы абралi на першы погляд немудрагелiстае пытанне, аднак якое выклiкала ў нашых рэспандэнтаў столькi эмоцый... Такiм чынам, цi ўдалося сёлета асабiста вам адкрыць сезон «цiхага палявання»?

Аляксандр ТУР, начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Чэрвеньскага райвыканкама.

— Вы што, смеяцеся?! Якiя ў гэтую пару для начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання могуць быць грыбы? Калi i выдаецца вольная хвiлiна, дык збiраць iх ужо немагчыма, бо, як правiла, ужо цёмна. Таму сёлета я грыбы бачыў толькi тады, калi iх прыносiлi жонка цi сын, або ўздоўж Магiлёўскай шашы, дзе iмi гандлююць людзi. А ўвогуле, канешне, збiраць грыбы я люблю. Былi, як вы пытаецеся, i асабiстыя своеасаблiвыя рэкорды.

Iван МЫСЛЕЙКА, загадчык сектара аховы i абароны лесу Мiнiстэрства лясной гаспадаркi.

— Не, сёлета пакуль трапiць у лес не атрымалася. Вы ж ведаеце: у сям’i часта робiцца тое, што вырашаецца большасцю. А ў нас яшчэ i прычына была iстотная — дзень нараджэння нявесткi. Ды i грыбы тыя з’явiлiся лiтаральна ў мiнулыя выхадныя. Сам я ўжо гадоў 15 езджу ў Вiлейскi раён. Вядома, ёсць любiмыя месцы, хоць прафесiяналам у гэтай справе я сябе назваць не магу. Нейкiя рэкорды, на мой погляд, могуць ставiць або мясцовыя жыхары, якiя цудоўна ведаюць мясцiны i час «выхаду» грыбоў, або пенсiянеры, у якiх шмат вольнага часу, найперш у будныя днi. Большасць жа з нас «прывязана» да выхадных, якiя тут рэкорды? Я памятаю, як некалi завозiў менавiта ў будны дзень у лес нябожчыцу-цешчу, дык яна ў гэтыя днi збiрала на тры парадкi больш грыбоў, чым сям’я ў выхадныя. Акрамя ўласна самiх грыбоў падчас «цiхага палявання» мне вельмi даспадобы зносiны з сябрамi, роднымi. У лес жа, як правiла, адзiн не ездзеш — пераважна кампанiяй. Што датычыцца стравы з грыбамi, дык яшчэ з дзяцiнства падабаецца вараная капуста са свiной костачкай i сушанымi грыбамi. Смаката! Асаблiва зiмой, памятаю, калi прыходзiш дадому, удосталь накатаўшыся на санках...

Вiктар АМЕЛЬЯНОВIЧ, начальнiк Мiнскай гарадской iнспекцыi Камiтэта па каштоўных паперах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

— Спрабаваў у мiнулыя выхадныя, але пакуль, на жаль, не атрымалася. Калi па лагойскаму накiрунку грыбы ўжо з’явiлiся, дык побач з прыпыначным пунктам Весялоўскi, што паблiзу Талькi, дзе ў мяне дача, iх яшчэ няма. Нават паганак (смяецца). Грыбы я збiраю, лiчыце, цi не 50 гадоў — з 5—6-гадовага ўзросту. Хоць прафесiяналам у гэтай справе сябе не лiчу. Мясцiны нашы такiя, што за раз знайсцi 300 белых — будзённая рэч, прынамсi, гэта мой асабiсты рэкорд. Грыбы (вядома ж, найперш белыя) я не марыную, а сушу. Калi клаў печ на дачы, прадугледзеў i спецыяльную сушылку для гэтых мэтаў. Увогуле грыбамi ў нашай сям’i займаецца не жонка, а я сам.

Вельмi люблю квасiць iх па старадаўняму беларускаму рэцэпту. Ён даволi просты, выкарыстоўваць можна нават сыраежкi. Можна нават не здымаць скурку (але калi гаворка пра фiялетавыя сыраежкi, зрабiць гэта трэба абавязкова). Вымачыць грыбы ў халоднай вадзе на працягу 2—4 гадзiн, скласцi iх у шкляны цi эмалiраваны посуд. Пасалiць, iншых спецый не дадаваць. Зверху пакласцi вiнаградны лiст i крыж на крыж — дзве драўляныя палачкi (каб яны патаналi крыху ў расоле). Посуд не закрываць. Калi грыбы «дойдуць», апусцiць ёмiстасць у склеп, тут ужо можна слоiк закрыць або капронавай накрыўкай, або нават паперай. Смак у такiх грыбоў цудоўны! Стаяць могуць яны нават да наступнага «ўраджаю». Дзякуючы таму, што падчас працэсу ўтвараецца малочная кiслата, на грыбах не бывае нiякай цвiлi. Перад ужываннем (пад чарку гарбаты, як кажуць) у грыбы можна, прамыўшы iх, дадаць i чорны перац, i часнок.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто куды, а мы ў лес — у грыбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика