Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь зацiкаўлена ва ўкараненнi найноўшых сусветных тэхналогiй у АПК»
Беларусь зацiкаўлена ва ўкараненнi найноўшых сусветных тэхналогiй у аграпрамысловым комплексе. Аб гэтым заявiў учора кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з групай дацкiх бiзнэсменаў, якiя гатовы iнвеставаць сродкi ў праект па стварэнню на тэрыторыi Мiнскай вобласцi комплексу па гадоўлi i адкорму свiней.
Адкрываючы сустрэчу, прэзiдэнт адзначыў, што раней размову вялi аб iнвестыцыях у прамысловасцi. Цяпер надышоў час выкарыстання iнвестыцый i ў сельскай гаспадарцы, арыентуючыся пры гэтым на лепшы сусветны вопыт, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў прывабным прадстаўлены iнвестпраект будаўнiцтва свiнагадоўчага комплексу i камбiкормавага завода. Паводле яго слоў, такiя комплексы павiнны мець высокую ступень абароненасцi з экалагiчнага пункту гледжання. Самае галоўнае, як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, выпускаць тут канкурэнтаздольную па цане i якасцi прадукцыю. У ходзе сустрэчы прэзiдэнт выказаў надзею, што гэты iнвестпраект дацкiх бiзнэсменаў будзе адпавядаць усiм неабходным патрабаванням. Такiм чынам, будзе створана прадпрыемства на базе найноўшых тэхналогiй. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: прадстаўлены праект узгадняецца з праграмай адраджэння вёскi, што рэалiзуецца ў рэспублiцы. На думку прэзiдэнта, рэалiзацыя праекта будзе павучальным прыкладам i перадавой школай для iншых прадпрыемстваў i рэгiёнаў краiны. Разам з тым кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў, што беларускi бок будзе купляць толькi тэхналогiю. Будаўнiцтва i абсталяванне будучага комплексу будзе весцiся ўласнымi сiламi. «Максiмум у гэтым праекце мы павiнны рабiць самi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы аб тэрмiнах рэалiзацыi iнвестпраекта, беларускi лiдар адзначыў, што свiнагадоўчы комплекс павiнен быць пабудаваны на працягу 1—1,5 года. «Праз 2 гады ён ужо павiнен даваць свiнiну», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ва ўкараненнi найноўшых сусветных тэхналогiй у аграпрамысловым комплексе. Аб гэтым заявiў учора кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляк
|
|