21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знесла мост. Няма яго — няма праблемы?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

З вёскi Панямонь Навагрудскага раёна патэлефанавалi мясцовыя жыхары з набалелай, а, галоўнае, вельмi важнай для iх праблемай — адсутнасцю моста.

— Наша вёска размешчана па абодвух берагах Нёмана. Скажам, ад дамоў, дзе мы жывём, да цэнтра калгаса недзе каля 5 кiламетраў. З год таму драўляны мост, якi злучаў дзве часткi вёскi, знесла вадой. Цяпер пераправiцца з аднаго боку на другi можна толькi з дапамогай лодкi, — скардзiлiся нам заяўнiкi. — Напрыканцы, каб здаць нарыхтоўшчыку малако цi трапiць на аўтобус, якi двойчы ў тыдзень iдзе з вёскi. Кожны раз трэба некага прасiць, але гэта яшчэ палова бяды. Ужо рана цямнее, уяўляеце, што гэта такое — перапраўляцца цераз раку такой парой. Гаруем мы... Звярталiся з бядой i да кiраўнiцтва калгаса, i да раённых уладаў. Тыя ўсё абяцаюць, але моста дагэтуль няма. Прыязджалi раз нейкiя ваенныя — быццам бы мост рамантаваць, але нiчога ў iх чамусьцi не атрымалася, гавораць, не змаглi дамовiцца...

Паводле слоў кiраўнiка мясцовага СВК «Шчорсы» Мiхаiла Краўчука, мост сапраўды знесла вадой. Каб яго вярнуць на ранейшае месца, мост трэба разбiраць на асобныя элементы, сплаўляць крыху далей па рацэ, потым гэтыя элементы вылоўлiваць з вады, везцi на ранейшае месца i ўжо там наноў манцiраваць. Зразумела, сама гаспадарка такi аб’ём работ выканаць не можа. Так, на аднаўленне моста трэба каля 200 кубоў лесу. «Яшчэ ўвесну мы сумесна з сельскiм Саветам накiравалi ў райвыканкам лiст з просьбай аб дапамозе — i матэрыяламi, i фiнансамi. Аднак нi першага, нi другога пакуль не атрымалi. Спрабавалi вырашыць гэтае пытанне i па лiнii Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. Не атрымалася. Нам сказалi, што, каб атрымаць дазвол на выкарыстанне спецыяльнай тэхнiкi, у сваю чаргу патрэбен дазвол ад Мiнiстэрства абароны i Савета Мiнiстраў», — патлумачыў Мiхаiл Iванавiч.

На працягу наступных амаль двух тыдняў «Звязда» спрабавала атрымаць неабходную iнфармацыю i ў Навагрудскiм райвыканкаме. Пасля шматлiкiх тэлефонных зваротаў i размоў з намеснiкам старшынi Юрыем Калановiчам i вядучым спецыялiстам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi райвыканкама Мiхаiлам Мiкулiчам рэдакцыi не без цяжкасцяў удалося высветлiць наступнае.

Згаданы мост ад вёскi Панямонь быў знесены ўнiз па цячэнню Нёмана недзе на 3,5 кiламетра, дакладней, была знесена яго частка. Вярнуць яе на месца не ўяўляецца магчымым па шэрагу прычын: няма адпаведнай тэхнiкi, а калi б i была, як сказалi ваенныя, закранутая канструкцыя можа страцiць асобныя свае элементы, адпаведна, iх давядзецца ўзводзiць наноў... Да таго ж знесеная частка драўлянага моста знаходзiцца непадалёк ад капiтальнага жалезабетоннага, якi злучае абодва берагi Нёмана. Па iм i ездзяць машыны, у тым лiку i «хуткая дапамога», i аўталаўка ў Панямонь. Калi па ранейшаму шляху вяскоўцам трэба было пераадолець 5 кiламетраў, дык цяпер «усяго толькi» 9 кiламетраў. Не нашмат больш, гаварылi нам. А тое ж малако вяскоўцы могуць вазiць i на канi. Да таго ж пераправiцца цераз раку можна i на трох лодках (iх прыналежнасць, рэжым працы i iнш., шчыра кажучы, для рэдакцыi так i засталiся загадкай, нягледзячы на шматлiкiя спробы ўдакладнiць гэтыя дэталi). Не атрымалi мы i дакладнага адказу наконт магчымасцi выдзялення з раённага бюджэту сродкаў на аднаўленне моста ў Панямонi, прынамсi, у блiжэйшым будучым. Маўляў, адказвалi нам, вы ж ведаеце, што такое мясцовы бюджэт, давядзецца прасiць дапамогi, калi што, нават не ў абласным, а хутчэй за ўсё ў рэспублiканскiм.

Не хацелася б засмучаць нашых заяўнiкаў, але, мяркуючы па ўсiм вышэйвыкладзеным, адказ на iх запыт, напэўна, можа быць такiм. Мост у Панямоннi наўрад цi будзе ў блiжэйшы час адноўлены. Мець на працягу 4 кiламетраў два масты (адзiн з якiх — капiтальны) — гэта, мабыць, раскоша. Аўталаўка ж ходзiць, малако можна на конiку вазiць, у рэшце рэшт, лодкi ёсць...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Панямонь Навагрудскага раёна патэлефанавалi мясцовыя жыхары з набалелай, а, галоўнае, вельмi важнай для iх праблемай — адсутнасцю моста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика