На лёдзе гаспадарыць сталiцаСпорт-тайм У тройцы лiдараў Адкрытага першынства Беларусi па хакею з шайбай — толькi мiнскiя каманды. На першым месцы — «Керамiн», хоць у чарговым туры падначаленыя Андрэя Гусава згулялi ўнiчыю з «Вiцебскам» — 1:1. На другой пазiцыi — «Дынама» (53 ачкi): дружына Любамiра Покавiча выйграла ў авертайме ў жлобiнскага «Металурга» — 3:2. Трэцiм iдзе «Юнацтва» (50 ачкоў), якое было вызвалена ад гульнi. Вынiкi iншых сустрэч: «Брэст» — «Гомель» — 0:1, «Нёман» (Гродна) — «Сокал» (Кiеў) — 5:2, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Хiмвалакно» (Магiлёў) — 3:1.Майстры вялiкай i малой ракеткi Максiм Мiрны ўпершыню стаў пераможцам парнага разраду турнiру серыi «Мастэрс», а вось для яго партнёра на корце Йонаса Б’ёркмана — гэта ўжо другi падобны тытул. Дарэчы, у кiтайскiм Шанхаi, дзе праходзiлi гэтыя спаборнiцтвы, восем мацнейшых дуэтаў свету. У фiнале беларуска-шведская пара выйграла ў трэцяй ракеткi планеты — Марка Ноўлза (Багамскiя астравы) i Данiела Нестара (Канада) — у двух сэтах (6:2, 6:4). Зараз на рахунку Мiрнага 32 перамогi ў пары i 1 — у адзiночным разрадзе. Цiкава, што днямi вызначыўся i яшчэ адзiн беларускi тэнiсiст — Уладзiмiр Самсонаў. Майстар малой ракеткi заняў другое месца на Адкрытым чэмпiянаце Польшчы: у рашаючым матчы наш зямляк уступiў немцу Цiма Болю — 2:4. Першыя на велатрэку Васьмiразовая чэмпiёнка планеты Наталля Цылiнская перамагла ў спрынтарскай гонцы на першым этапе Кубка свету ў Сiднэi. На велатрэку беларуска здолела абысцi алiмпiйскую чэмпiёнку з Аўстралii Анну Мiрс. Яшчэ аднаму нашаму суайчыннiку, Васiлю Кiрыенку, не было роўных у скрэтчы. Грацыёзнае выступленне На фiнальным Кубку свету па мастацкай гiмнастыцы ў Японii лiдар нашай каманды Iна Жукава стала сярэбраным прызёрам у практыкаваннi з мячом i бронзавым — у мнагабор’i. У спаборнiцтве юнiёрак першае месца заняла Настасся Iванькова. У прызёрах аказалiся i беларускiя «групавiчкi» («срэбра» са стужкамi, «золата» з абручамi i булавамi). У агульнакамандным залiку нашы грацыi занялi другое месца, уступiўшы расiянкам. «Золата» ў армейцаў Маскоўскі ЦСКА ў перадапошнім туры чэмпіянату Расіі па футболе гарантаваў сабе залатыя медалi. Армейскiя футбалiсты разграмiлi «Луч-Энергiю» — 4:0. Адрыў ад блiжэйшага сапернiка, маскоўскага «Спартака», складае тры ачкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тройцы лiдараў Адкрытага першынства Беларусi па хакею з шайбай — толькi мiнскiя каманды
|
|