У чаканнi вялiкага свiнства
Венера СОНЦАВА
Зоркi гавораць... Што прынясе год Вогненнага Кабана?Яшчэ i не пахне трывалым снегам, i да каляндарнай зiмы ёсць час, а ў вiтрынах там i тут з’яўляюцца навагоднiя гiрлянды з лямпачак i мiнiяцюрныя штучныя елкi. Тураператары штурмуюць тэлерадыёэфiр прапановамi адзначыць Каляды i Новы год ярка i запамiнальна, хоць у Беларусi, хоць на Карыбах. I нават далёкiя ад гараскопаў ды астролагаў людзi час ад часу цiкавяцца: чый там год надыходзiць?.. Калi кiравацца ўсходнiм календаром, 2007 год будзе належаць Свiннi. Паводле легенды, свiння апошняй з усiх запрошаных прыйшла на навагоднi баль, вось ёй i выпала завяршаць традыцыйны 12-гадовы цыкл. Канешне, па кiтайскiх традыцыях правiльна будзе сустракаць яго апоўначы ў другі маладзік пасля зiмовага сонцастаяння — сёлета яно здарыцца 18 лютага 2007 года, але ж мы па звычцы «пераносiм» дату на 31 снежня. ЗНАЁМЦЕСЯ: СВIННЯ (КАБАН) Галантная, паслужлiвая, далiкатная на мяжы разумнага. Яна не прадасць сябра i не пойдзе на падман, якiя б залатыя горы ёй нi абяцалi. Iмпульсiўная i шчырая, яна часта прайграе па жыццi людзям, неразборлiвым у сродках. Больш наiўную, даверлiвую i безабаронную iстоту ва ўсiм задыякальным коле цяжка сабе ўявiць. Аднак не варта рызыкаваць садзiцца Свiннi на шыю i боўтаць ножкамi: яна мiралюбная, але ў раз’юшаным стане больш небяспечная, чым хто iншы — гэта вам кожны вопытны паляўнiчы пацвердзiць. Жанчыны, якiя нарадзiлiся ў гэты год, вельмi любяць рабiць падарункi i ладзiць спантанныя святы. Як правiла, яны добрыя гаспадынi. Свiнню адрознiвае жывы, але на рэдкасць канфлiктны характар — яна лепш саступiць, чым дазволiць уцягнуць сябе ў спрэчку, асаблiва калi вы ёй сiмпатычныя. Многiя Свiннi — добрыя i ўдачлiвыя iгракi, але нават ад пройгрышаў асаблiвага расчаравання яны не адчуваюць: ну i што, што пасадзiлi ў лужыну — там можна няблага пакачацца, падумаць аб сэнсе жыцця i ўсё такое. Свiннi добрасумленныя i адказныя работнiкi, а дзякуючы сваёй чуллiвасцi многiя з iх могуць дасягнуць значных вышынь у мастацтве. Умеюць задавольвацца малым i таму заўжды жывуць па сродках, тым больш, многiя гатовы ім дапамагчы. Праўда, гэткае апякунства трэба прымаць з вялiкай асцярожнасцю — бо, можа здарыцца, гэта робiцца з намерам «адкармiць i з’есцi». Як i Малпа, Свiння цягнецца да ведаў i можа па праву лiчыцца iнтэлектуалам — калi яна зацiкавiцца пэўнай сферай жыцця, то вывучыць яе максiмальна поўна. Iншая справа, што Свiння на рэдкасць рассеяная i можа забыцца на элементарныя рэчы. Важная станоўчая рыса людзей гэтага знака — упартасць у дасягненнi мэты, вялiкi аптымiзм i ўменне вучыцца на сваiх памылках. Магчыма, адзiн цi два разы саламяны домiк Свiннi разбураць жыццёвыя вiхуры, але на трэцi раз — будзьце ўпэўненыя — яна пабудуе домiк з цэглы, якi вытрымае ўсе нягоды. Дарэчы, у год Свiннi нарадзiлiся Т. Жыўкаў, Д. Ракфелер, Р. Рэйган, М. Паскаль, Чынгiсхан, О. фон Бiсмарк, С. Маршак, Э. Хэмiнгуэй. ХРУШКIН ДОМ Усходнi каляндар абяцае нам спрыяльны i вельмi перспектыўны год. Лягчэй будзе рэалiзоўваць бiзнэс-iдэi, больш запатрабаванымi стануць творчасць i навука. Акрамя таго, год будзе спрыяць умацаванню сям’i i дзяржавы. Рашучых i таленавiтых чакае паляпшэнне дабрабыту, магчыма, iстотнае прасоўванне па кар’ернай лесвiцы. Прынцып года нагадвае фразу са знакамiтай навагодняй казкi «Чарадзеi»: бачыць мэту, верыць у сябе i не заўважаць перашкод! Трэба памятаць пры гэтым, што поспех блiцкрыгу забяспечаць шчырасць i высакароднасць — людзям, якiя трымаюць за спiнай камень цi нож, Свiння не дапаможа. У каханнi i сямейных стасунках трэба вучыцца цярпiмасцi i ўзаемапавазе. Паколькi кабаны — жывёлы тэмпераментныя, на працягу года верагодныя бурлiвыя раманы з мексiканскiмi страсцямi, а таксама прыбаўленне ў сям’i. Колер Свiннi-2007 — Чырвоны (Вогненны), таму i сустракаць чаканую госцю пажадана ў цёплай гаме: аранжавы, пунсовы, ружовы, чырвоны, тэракотавы i iншыя колеры адзення, аксесуараў i ўпрыгажэнняў будуць да месца. Увогуле Свiння схiльная да вонкавай вытанчанасцi, яна любiць прыгожыя i эфектныя ўборы, так што выбiрайце касцюм, у якiм адчуваеце сябе асобай каралеўскай крывi. Жанчынам цудоўна падыдзе бiсер i жэмчуг у любым выглядзе, як штучны, так i натуральны. Тое ж датычыцца аздаблення дома: чым ярчэйшым яно будзе, тым больш удалым абяцае стаць для вас увесь год. Падыдуць i вогненна-чырвоныя, i маркоўна-аранжавыя дэкаратыўныя элементы — свечачкi (Свiння абажае лiрыку з рамантыкай), лiхтарыкi, фiгуркi з каляровай паперы i г.д. Выдатна, калi асноўны дэкор вы зробiце ўласнымi рукамі, праявiўшы працавiтасць i фантазiю. Асаблiва вiтаюцца кампазiцыi ядомыя — з садавiны i гароднiны. Для тых, хто схiльны сустракаць Новы год «згодна з правiламi», нагадаем гэтыя самыя правiлы: на стале павiнна быць 12 страў (для кожнага месяца), выключаючы свiнiну — Вогненны Кабан не значыць «падсмажаны». А вось пабалаваць сябе стравамi з рыбы i морапрадуктаў, агароднiны, круп, а таксама салодкiмi ласункамi нiхто не перашкаджае. Свiння, вы ж памятаеце, зацяты вораг усякiх дыет... Яшчэ адна добрая навiна, асаблiва для дзяцей — за гэтым навагоднiм сталом не перашкаджаецца свiнячыць, i можна нават дазволiць сабе макнуць брата цi сястрычку носам у торт — галоўнае, быць гатовым i самому там аказацца. Натуральна, усе гэтыя «свiнскiя» выбрыкi трэба рабiць толькi ў гуморы i нiкога не пакрыўдзiць. ЯК ПРАВIЛЬНА «ПАДКЛАСЦI СВIННЮ» Дапусцiм, апрануцца i накрыць стол не праблема, забаўляльную праграму забяспечыць сябар сям’i — тэлевiзар, але праблему выбару падарунка за вас не вырашыць нiхто. Самы просты шлях — адшукаць традыцыйную свiнню-капiлку (рэч зноўку модная, карысная, акрамя таго, без праблем знаходзiцца ў блiжэйшым магазiне). Увогуле ўсякiх сiмвалаў года на палiцах сувенiрных крамаў — бяры не хачу: свiннi-свечкi, статуэткi, кубкi, фотарамкi, хатнiя тапкi, капелюшы... I яшчэ неверагодная колькасць цацак, у многiх з якiх нават не адразу пазнаеш парася. Акрамя таго, Свiннi будуць даспадобы рэчы карысныя «для дома, для сям’i»: як посуд, так i ўтульны плед, як замаскiраваная пад свiнку камп’ютарная мыш, так i настольная гульня. Заказны торт або набор цукерак таксама не застануцца без увагi. Шкада, што ў нас пакуль не прыжылiся падарункавыя сертыфiкаты на што заўгодна — ад рамантычнай вячэры ў рэстаране да палёту на паветраным шары, — але ўвогуле ўсе прыемныя сюрпрызы Свiння ўспрыме з удзячнасцю. Як і жы-вую (напрыклад, марскую) свінку. Мiж iншым, паводле зораастрыйскай традыцыi, з 21 сакавiка 2007 года пачнецца год Павука, якi паўтараецца кожныя 32 гады. Павук лiчыцца адным з сiмвалаў абсалюту, ягоныя восем лапак сiмвалiзуюць восем накiрункаў свету, а павуцiнне — сiмвал сусвету. Татэм Павука звязаны з ведамi, якiя перамагаюць цемру. Цiхi, павольны незаўважны павук звычайна знаходзiцца ў ценi i адтуль сочыць за дзеяннямi ворагаў, плетучы для iх пастку. Павуцiнне абазначае не толькi кола сяброў i дзелавых сувязяў, але таксама сувязь увогуле — напрыклад, Iнтэрнэт. Так што сувязь i кантроль у 2007 годзе выйдуць на першы план — сачыце, хто тузае нябачныя нiтачкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што прынясе год Вогненнага Кабана?
|
|