21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На шыны спадзявайся, але i сам не памыляйся

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяспека руху

Зiма не за гарамi. Пры гэтым маразы, снег, абледзяненне дарогi запатрабуюць ад аўтамабiлiстаў дадатковых намаганняў для таго, каб адчуваць сябе за рулём упэўнена. Галалёд, снежныя заносы, каляiны — такая дарога чакае вадзiцеля зiмой нават на вулiцах горада, на якiх летам мы адчувалi сябе ўпэўнена i спакойна. Адной з галоўных прычын ДТЗ з «удзелам галалёду» з’яўляецца тое, што вадзiцелi псiхалагiчна не перастроiлiся з летняга рэжыму ваджэння на зiмовы. Для гэтага неабходна звярнуць увагу на два асноўныя фактары — гэта «обувка» вашага жалезнага сябра i стыль язды.

Як лёгкiя туфлi мяняюць зiмой на футравыя боцiкi, так неабходна «пераабуць» машыну ў сезонную «гуму». Калi вы лiчаце, што абазначэнне «М+S» азначае, што вашы шыны ўнiверсальныя, то маеце рацыю. Аднак варта памятаць, што ўнiверсальнасць — гэта вельмi слiзкае паняцце, асаблiва зiмой. Снег i лёд у гарадах пакрываюць звычайна толькi двары i вузкiя праезды, на вулiцах жа снегу звычайна няма. Таму адзначым, што пры эксплуатацыi аўтамабiля ў межах горада выкарыстоўваць шыпаваныя шыны вострай неабходнасцi няма. Шыпы «спрацуюць» толькi на лёдзе i ўкатаным снезе, а на прамарожаным асфальце яны могуць слiзгацець.

Вытворцы шын сцвярджаюць, што верхнi слой зiмовай шыны вырабляецца з вельмi мяккага саставу, якi пачынае iнтэнсiўна зношвацца пры плюсавой тэмпературы асфальту. Зразумела, пасля летняй язды яны страчваюць большую частку сваiх зiмовых характарыстык. Чыста зiмовая гума абазначаецца спецыяльным сiмвалам у выглядзе сняжынкi. Мы рэкамендуем купляць новыя шыны. Тады ёсць гарантыя, што iх «зiмовыя» ўласцiвасцi не сапсаваны летняй яздой.

Добрыя вадзiцелi нiколi не спадзяюцца толькi на шыны. Нават самыя новыя шыны з самым дасканалым малюнкам пратэктара часам не могуць забяспечыць патрэбнага счаплення са слiзкай дарогай. Шматгадовая практыка лепшых вадзiцеляў сведчыць аб тым, што правiльная ацэнка дарожных умоў, умелае прымяненне належных прыёмаў кiравання, своечасовы кантроль тэхнiчнага стану аўтамабiля, дакладней, няўхiльнае выкананне патрабаванняў Правiлаў дарожнага руху дазваляюць упэўнена кiраваць аўтамабiлем i на слiзкай дарозе.

Самае галоўнае правiла кiравання аўтамабiлем на слiзкай дарозе — нiякiх рэзкiх рухаў i манеўраў. Любы грубы рух руля iмгненна разварочвае машыну ўпоперак дарогi. Плаўнасць i яшчэ раз плаўнасць у руху дапамогуць вам перажыць зiму без аварый. Дарэчы, майце на ўвазе: гiдраўзмацняльнiк руля на слiзкай дарозе — штука каварная. Ён не дае адчуць счапленне з дарогай, якое мяняецца.

Вось яшчэ некалькi правiлаў зiмовага ваджэння, якiя варта ведаць i выконваць:

1. Калi вы тармозiце, рабiце гэта «качкамi», у некалькi прыёмаў, без блакiроўкi колаў. Гэты спосаб называецца «паслядоўнае тармажэнне», а дакладней — прытарможванне, i дапамагае машыне не ўваходзiць у вялiкi занос.

2. Заўсёды будзьце гатовы ўключыць нiжэйшую перадачу, бо ўпэўненасцi на слiзкiх дарогах надае ўменне тармазiць рухавiком, выкарыстоўваючы панiжаныя перадачы.

Вельмi эфектыўнае тармажэнне фактычна без дапамогi педалi газу. Плюсы: аўтамабiль нiколi не страчвае счаплення з дарогай, ён кiруемы, колы не блакiруюцца, а значыць няма заносу i юза. Пры гэтым тармазная сiстэма вашага аўтамабiля служыць даўжэй, ды i пераход да зiмовага ваджэння абыходзiцца без стрэсавых сiтуацый.

3. Нiколi не кацiцеся на нейтральнай перадачы, тым больш не тармазiце на ёй. У гэты момант ваш аўтамабiль максiмальна ўразлiвы, бо вельмi вялiкая небяспека блакiроўкi колаў з наступным заносам.

4. Калi занос здарыўся, то памятайце, што на пярэднепрывадных аўтамабiлях у гэты момант трэба прыбавiць газу. А на заднепрывадных, наадварот, — газ трэба скiнуць.

I яшчэ адзiн наказ.

Пастарайцеся выбiраць такiя хуткасцi i iнтэрвалы памiж аўтамабiлямi, каб пазбегнуць раптоўнага тармажэння. Калi вы бачыце, што аўтамабiль, якi едзе за вамi, не вытрымлiвае бяспечную дыстанцыю, то мiгнiце яму стоп-сiгналамi, нацiскаючы на педаль тормазу. Гэтым вы застрахуеце сябе ад удару ззаду, хоць вы за гэта i не адказваеце.

Дзмiтрый МАРОЗАЎ, старшы iнспектар аддзела ДАI РУУС Савецкага раёна г. Мiнска.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма не за гарамi. Пры гэтым маразы, снег, абледзяненне дарогi запатрабуюць ад аўтамабiлiстаў дадатковых намаганняў для таго, каб адчуваць сябе за рул
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика