21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бярэзiна — «бераг французскi»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

У нядзелю, на правым беразе Бярэзiны, на тэрыторыi гiсторыка-культурнага комплекса «Брылёўскае поле» (Барысаўскi раён), адбылося сiмвалiчнае перапахаванне астанкаў ваеннаслужачых французскай армii вайны 1812 года.

Месца пад Вiлейкай, дзе летам мiнулага года была распачата распрацоўка гравiйнага кар’ера, мясцовыя жыхары здаўна называлi Французскай горкай. Але нiхто ўжо не мог патлумачыць — чаму. I толькi калi бульдозеры кранулi зямлю, стала ясна, што гэта — брацкая магiла амаль двухсотгадовай даўнiны. Далейшыя работы ў кар’еры Вязынскi сельскi Савет перадаў батальёну беларускай армii, якi i выявiў, што тут пахаваны 224 салдаты французскай армii вайны 1812 года. Мяркуючы па позах, у якiх яны былi калiсьцi пахаваныя, многiя з iх замерзлi насмерць у сне.

Сiмвалiчнае перапахаванне астанкаў было вырашана правесцi праз год пасля знаходкi, 26 лiстапада — у дзень пачатку драматычнай пераправы напалеонаўскай армii праз раку Бярэзiну, падчас якой французы згубiлi, паводле розных ацэнак, ад 30 да 50 тысяч чалавек, амаль усю артылерыю i абоз. У месцы пераправы, на Брылёўскiм полi, дзе ўсталяваны два помнiкi — французскiм i рускiм салдатам, адбылася афiцыйная цырымонiя развiтання.

— Я вiтаю дзеяннi сённяшняй беларускай армii, — сказаў Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Францыi ў Рэспублiцы Беларусь Стэфан Шмялеўскi. — Яна адшукала i захавала сляды баёў, якiя Вялiкая Армiя пакiнула на яе зямлi ў 1812 годзе. Яна нагадала, якая важная падзея ў гiсторыi Еўропы адбывалася на тэрыторыi Беларусi. Яна дапамагла Рэспублiцы Беларусь ацанiць сваё мiнулае i заняць сваё вартае месца ў гiсторыi Еўропы, часткай якой яна з’яўляецца.

Пасол выказаў надзею, што ў гэтым месцы калi-небудзь з’явiцца музей цi каплiца-помнiк, куды змогуць прыехаць еўрапейскiя турысты, каб больш даведацца аб падзеях, якiя тут адбывалiся, i ўшанаваць памяць сваiх продкаў. Спадар Шмялеўскi нагадаў, што ў Вялiкай Армii ваявалi прадстаўнiкi больш за 11 нацыянальнасцяў: немцы, палякi, лiтоўцы, iтальянцы, швейцарцы, аўстрыйцы, iспанцы, бельгiйцы, люксембуржцы, галандцы, харваты. Дарэчы, па некаторых звестках, этнiчных беларусаў на баку Напалеона змагалася столькi ж, колькi i на баку iмператарскай рускай армii.

— Гэтая акцыя перапахавання, — сказаў памочнiк мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-маёр Аляксандр Гура, — з’яўляецца сведчаннем павагi беларускага народа да народаў Еўропы. Яна падкрэслiвае галоўны ўрок: для таго, каб нiколi не паўтаралiся трагедыi, падобныя трагедыi французскай армii ў 1812 годзе, каб нiколi людзi не памiралi са зброяй у руцэ на чужых землях, агульная задача нашых сучасных пакаленняў рашаць усе мiжнародныя праблемы шляхам дыялогу i за сталом перагавораў.

Перапахаванне адбылося па хрысцiянскаму абраду: праваслаўныя i каталiцкiя святары правялi памiнальныя набажэнствы на царкоўна-славянскай, беларускай i французскай мовах. У цырымонii развiтання ўзялi ўдзел Ваенны аркестр Беларускай армii i Галоўны ваенны аркестр сухапутных войскаў Францыi.

Сiмвалiчна, што амаль праз дзвесце гадоў данiну памяцi загiнулым на беларускай зямлi французам аддавалi нашчадкi прадстаўнiкоў дзвюх варожых армiй. У ганаровым каравуле ля помнiка французскiм воiнам, каля падножжа якога было зроблена пахаванне, побач стаялi рэканструяваныя Мiнскi пяхотны полк Рускай армii i 18-ы пяхотны полк Вялiкага Княства Лiтоўскага, якi ваяваў на баку французаў. Залп з гармат XIX стагоддзя дала рэканструяваная 50-я лёгкая артылерыйская рота, якая ўваходзiла ў склад 3-й Рускай армii пад камандаваннем адмiрала Чычагава. У каравуле ля помнiка рускiм воiнам стаяў рэканструяваны Вiцебскi пяхотны полк.

— Па сутнасцi, гэта акт прымiрэння, — сказаў падпалкоўнiк Аляксандр Патоцкi, намеснiк начальнiка 227-га палiгона па iдэалагiчнай рабоце. Беларускi падпалкоўнiк лiчыць, што Бярэзiну можна паставiць вышэй Барадзiна, у адзiн шэраг з Лядовым пабоiшчам i Курскай Дугой. «Пад Барадзiном не перамагла нiводная з армiй, рускiя адышлi, — нагадаў ён. — А тут скончыла сваё iснаванне Вялiкая Армiя».

Палявыя вышуковыя работы на Вiлейшчыне адкрылi новыя падрабязнасцi адступлення Французскай армii. Загадкай сталi форменныя гузiкi, на якiх былi выбiты нумары палкоў. Аказалася, што такiя палкi нiколi не бралi ўдзел у Рускай кампанii. Адно з такiх злучэнняў было расфармiравана ў 1801 годзе, за 11 гадоў да пачатку кампанii. Ваенныя гiсторыкi патлумачылi гэта тым, што па меры наблiжэння «рускай зiмы», iнтэнданцкая служба Напалеонаўскай армii збiрала ўсюды, дзе было магчыма, i нават у Iспанii, усю цёплую форму, якую магла знайсцi, i забяспечвала ёю палкi, якiя iшлi ў Расiю. Вiдавочна, салдаты апраналi гэтае абмундзiраванне, не маючы часу на тое, каб перашыць гузiкi.

У мiнулую нядзелю былi перапахаваныя толькi некалькi фрагментаў знойдзеных пад Вiлейкай астанкаў. Астатнiя засталiся ў першай сваёй магiле. У будучым, магчыма, i яны будуць перанесеныя на Брылёўскае поле — для гэтага патрэбна адпаведнае рашэнне беларускiх ўладаў розных узроўняў.

Усе войны, якiмi б яны страшнымi нi былi, маюць адну карысць, сказаў у сваёй прамове пасля памiнальнага набажэнства каталiцкi святар, — яны пераўтвараюць чужую зямлю ў сваю, бо зямля, у якой спачывае родны чалавек, не можа заставацца чужой. Беларусь стала апошнiм прытулкам для сыноў многiх народаў. Жывым важна памятаць пра гэта, каб не павялiчвалася колькасць магiл удалечынi ад радзiмы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, на правым беразе Бярэзiны, на тэрыторыi гiсторыка-культурнага комплекса «Брылёўскае поле» (Барысаўскi раён), адбылося сiмвалiчнае перапаха
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика