Анамальна цёплае надвор’е
У Беларусi ў другой палавiне лiстапада ўсталявалася анамальна цёплае надвор’е. У апошнiя выхадныя днi месяца сярэднясутачная тэмпература дасягнула плюс 5—9 градусаў, што на 5—10 градусаў цяплей, чым звычайна, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Павышаны тэмпературны рэжым надвор’я захаваецца i ў апошнiя днi восенi. Так, сёння Беларусь будзе ў вобласцi павышанага цiску i iстотных ападкаў не чакаецца. На большай частцы рэспублiкi — туман. Тэмпература паветра днём — плюс 3—9 градусаў. У Брэсцкай вобласцi паветра прагрэецца да 11 градусаў цяпла. У другой палавiне тыдня ў Беларусь пачне паступаць вiльготнае паветра з Атлантычнага акiяна. У асобных раёнах пройдуць невялiкiя дажджы. Часам чакаюцца туманы. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, днём паветра прагрэецца да 2—9 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў другой палавiне лiстапада ўсталявалася анамальна цёплае надвор’е. У апошнiя выхадныя днi месяца сярэднясутачная тэмпература дасягнула плю
|
|