Памер штомесячнай дапамогi на дзяцей да трох гадоў будзе прыблiжаны да бюджэту пражытачнага мiнiму
Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА
Гэта будзе зроблена на працягу 2007—2010 гадоў.
Цяпер памер такой дапамогi складае 60 працэнтаў ад гэтай велiчынi. Адпаведныя прапановы падрыхтаваны i ўнесены ва ўрад, паведамiў мiнiстр працы i сацабароны Беларусi Уладзiмiр Патупчык падчас «круглага стала» ў Палаце прадстаўнiкоў. Уладзiмiр Патупчык адзначыў, што таксама распрацаваны праекты па прадастаўленню маладым сем’ям фiнансавай падтрымкi для пагашэння запазычанасцяў па няльготных крэдытах i па льготных, выдадзеных на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля. «У блiжэйшы час Прэзiдэнту будуць накiраваны прапановы па перагляду ўмоў прадастаўлення бясплатнага харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця. Гэта дазволiць павялiчыць колькасць атрымальнiкаў дадзенага вiду сацыяльнай дапамогi», — сказаў мiнiстр працы i сацабароны. Цяпер падаходным падаткам не абкладаецца заработная плата i iншыя грашовыя ўзнагароджаннi грамадзян, атрыманыя па месцы iх асноўнай працы ў памеры дзвюх базавых велiчынь на кожнае дзiця да 18 гадоў. «Мэтазгодна павялiчыць памеры сум, якiя не абкладаюцца падаткам, зыходзячы з колькасцi дзяцей у сям’i», — лiчыць Уладзiмiр Патупчык.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта будзе зроблена на працягу 2007—2010 гадоў
|
|