21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэтая зiма будзе самай цёплай за апошнiя 150 гадоў

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлетняя зiма будзе самай цёплай у Еўропе за апошнiя 150 гадоў. Аб гэтым, зрабiўшы назiраннi, заявiлi спецыялiсты расiйскага гiдраметцэнтра.

Паводле слоў кiраўнiка Гiдраметцэнтра РФ Рамана Вiльфанда, анамальна моцныя маразы, якiя назiралiся на кантыненце ў сярэдзiне студзеня 2006 года (нагадаем, што тэмпература паветра на Беларусi ў асобныя днi тады апускалася да мiнус 32—34 градусаў), — гэта, хутчэй, выключэнне з агульнай тэндэнцыi пацяплення. Апошнiя тры гады сярэдняя тэмпература паветра зiмой на зямным шары павышаецца — прыблiзна ад 0,9 да 1,3 градуса ў год. Р. Вiльфанд запэўнiў, што сярэдняя тэмпература гэтай зiмой будзе вышэй не толькi леташняй, але i нормы на 3—4 градусы. Паводле слоў метэаролагаў, снежань па тэмпературных паказчыках будзе блiзкiм да шматгадовых даных — у блiжэйшы тыдзень будзе плюсавая тэмпература i днём i ўначы, пахаладанне наступiць пасля 16-га, калi тэмпература ўсталюецца на адзнацы 4—6 градусаў нiжэй нуля, выпадзе снег, якi не растане на працягу некалькiх дзён. Метэаролагi называюць яго «надзейным снегавым покрывам».

Мы прывыклi лiчыць, што ў нас чатыры пары года. На самай жа справе iх шэсць. Акрамя зiмы, вясны, лета i восенi ёсць яшчэ перадзiм’е i пераходны час года ад зiмы да вясны. Дык вось «шостая» пара года — перадзiм’е — на Беларусi ўжо заканчваецца. Сiноптыкi падлiчылi, колькi на гэтую зiму прыпадзе самых халодных i самых цёплых дзён. Так, у зiмовыя месяцы мiнiмальныя тэмпературы (12—14 градусаў марозу днём, 19—21 уначы) пратрымаюцца не больш як два тыднi. Але i адлiг будзе не вельмi многа — 15—16 дзён. Аднак, мяркуючы па iнфармацыi са спецыялiзаваных Iнтэрнэт-сайтаў, невядома, калi менавiта будуць гэтыя днi i будуць яны запар адзiн за адным, цi пойдуць уразбiўку. Адзiнае, што можна сказаць з некаторай доляй упэўненасцi, дык гэта тое, што Новы год парадуе нас, хоць i невялiкiм, але ўсё ж марозам. Дакладна сказаць, якая менавiта тэмпература паветра будзе на святы, зараз нельга, бо ўсе сённяшнiя прагнозы спецыялiстаў робяцца з верагоднасцю ў 75 працэнтаў. Методыка метэаролагаў дазваляе рабiць больш-менш дакладны прагноз на 3—5 сутак. Рабiць дакладныя прагнозы на паўмесяца i больш зараз тэхнiчна проста немагчыма.

Такiм чынам, расiйскiя сiноптыкi абвяргаюць папярэджаннi брытанскiх даследчыкаў аб тым, што ўжо праз два дзесяцiгоддзi клiмат у Еўропе можа стаць значна халаднейшым, што выклiкана змяненнямi напрамку плыняў у Атлантычным акiяне.

Вучоныя з Брытанскага Нацыянальнага акiянаграфiчнага цэнтра выявiлi , што плынi, утвораныя Гальфстрымам — цёплым цячэннем, якое абмывае Вялiкабрытанiю i Паўночную Еўропу, слабеюць, таму яны заклiкалi еўрапейцаў «рыхтавацца хутчэй да пахаладання клiмату ў Еўропе, чым да яго пацяплення». Гэта стала вынiкам больш чым 50-гадовых назiранняў за Атлантыкай. Мiж тым, некаторыя расiйскiя вучоныя таксама лiчаць, што Зямля зараз блiжэй да абледзянення, чым да глабальнага пацяплення. Адным з прыхiльнiкаў гэтай тэорыi з’яўляецца акадэмiк, дырэктар Iнстытута глабальнага клiмату i экалогii Юрый Iзраэль. Зямля за апошнiя паўмiльёна гадоў перажыла ўжо чатыры перыяды ахаладжэння—пацяплення. Пры абледзяненнях канцэнтрацыя вуглякiслага газу была ўсяго 180 малекул. Яшчэ ў 1900 годзе гэты паказчык складаў 280 малекул, сёння — ужо 380. Таму, лiчыць акадэмiк, планета блiжэй да абледзянення, чым да глабальнага пацяплення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя зiма будзе самай цёплай у Еўропе за апошнiя 150 гадоў. Аб гэтым, зрабiўшы назiраннi, заявiлi спецыялiсты расiйскага гiдраметцэнтра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика