21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакаранне рублём прымусiць задумацца

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА

АДКРЫТЫ ФОРУМ

У канцы лiстапада гэтага года кiраўнiком краiны быў падпiсаны Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях». Яго сутнасць — прымусiць бацькоў, чыiх дзяцей выхоўвае дзяржава, кампенсаваць гэтыя затраты.

Толькi на задавальненне першасных патрэб аднаго сацыяльнага сiраты штомесяц выдаткоўваецца 200 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў. У цэлым «набягае» амаль паўмiльёна. У Дэкрэце, якi ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2007 года, дакладна прапiсаны механiзм спагнання грошай на ўтрыманне дзяцей, усе «пралазы», якiмi раней карысталiся недарэчныя «таты»-«мамы», са студзеня будуць перакрытыя. Пакуль што з 15 тысяч пазбаўленых бацькоўскiх правоў дарослых, якiх у першай палове 2006 года суд абавязаў працаўладкавацца, у цэнтры занятасцi звярнулася толькi 10 працэнтаў, а прыступiла да працы ўсяго 400 чалавек. Астатнiя праiгнаравалi цi адмовiлiся ад прапанаванага варыянта. З уступленнем у сiлу Дэкрэта № 18 у iх не будзе такога права. Акрамя таго, у Дэкрэце прапiсана, што рабiць з бацькамi-гультаямi, як паступiць, калi памер заработнай платы не дазваляе выплачваць усю суму на ўтрыманне дзiцяці. Напрыклад, магчыма часовае адсяленне гора-бацькоў, каб дзяржава магла кампенсаваць свае расходы за кошт часовай здачы iх жылля ў арэнду. Прадугледжвае Дэкрэт i дактыласкапiчную рэгiстрацыю непрацуючых «тат» i «мам».

Да студзеня чакаць засталося нядоўга. Якiя надзеi ўскладаюць на Дэкрэт мясцовыя ўлады, тыя, хто па роду дзейнасцi рэгулярна кантактуе з неўладкаванымi сем’ямi? I ўвогуле, наколькi актуальная праблема сацыяльнага сiроцтва на вёсцы?

Мiкалай ЯГОРЧАНКАЎ, старшыня Сцепанкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Жабiнкаўскага раёна Брэсцкай вобласцi:

— На тэрыторыi нашага сельсавета пражывае 12 неўладкаваных сем’яў, у якiх выхоўваецца 27 дзяцей. Ёсць i такiя бацькi, да якiх неабходна прымяняць жорсткiя меры ўздзеяння. Натуральна, усе азначаныя сем’i мы рэгулярна наведваем, праводзiм размовы, тлумачэннi. Аднак для некаторых нашы «прапясочваннi» — як аб сцяну гарохам. Калi пагроза адабрання родных дзяцей не з’яўляецца для iх трагедыяй, то асаблiвае ўздзеянне на такiх людзей аказаць цяжка. Затое, цяпер, калi яны даведалiся, што за ўтрыманне малых на дзяржаўным забеспячэннi давядзецца плацiць — усмешка з твараў знiкла ў адно iмгненне. Некаторыя ўжо задумалiся, пачалi прыводзiць у парадак жыллё, назапашваць дровы. Пакаранне рублём аказалася дзейсным. Значнага павелiчэння нагрузкi я, як старшыня Савета, з уступленнем у сiлу Дэкрэта № 18 не бачу: як працавалi, так i будзем працаваць. Наадварот, думаю, што многiя недарэчныя бацькi возьмуцца за розум i працы ў нас можа яшчэ i паменшыцца.

Тамара ЧУЛАНАВА, старшыня Баравухскага сельскага Савета дэпутатаў Полацкага раёна Вiцебскай вобласцi:

— У нас неўладкаваных семяў 8. За апошнiя два гады ў двух сем’ях татаў i мацi пазбавiлi бацькоўскiх правоў. Галоўная прычына — п’янства. У першым выпадку разведзеная мацi злоўжывала алкаголем, у другiм сужыцеля жанчыны забралi ў ЛПП, сама яна знайшла iншага сабутэльнiка, пiла, за дзецьмi не глядзела. Сёння непаўналетнiх з абодвух сем’яў выхоўваюць сваякi цi прыёмныя бацькi.

Дэкрэт № 18 выйшаў вельмi своечасова. Гора-бацькоў неабходна прымушаць адпрацоўваць затраты дзяржавы на ўтрыманне iх дзяцей. Усё роўна ўзяць з iх больш няма чаго. Вы б бачылi, у якiх яны жывуць хатах — проста «бамжатнiкi» нiкому непатрэбныя. У хаце ў адной з дзвюх нашых жанчын, пазбаўленых бацькоўскiх правоў, нават комiн разабраны — як там зiмаваць? Дзе знаходзiцца сёння сама гаспадыня, мы не ведаем. У другой з год цi два таму з-за п’янства хата ўвогуле згарэла. I, натуральна, нi адна, нi другая жанчына, нiдзе не працуюць.

Вакансii на тэрыторыi сельсавета ёсць, працу мы iм знойдзем. Аднак якiя з такiх людзей работнiкi атрымаюцца — невядома. Хоць ёсць шанц, што яны трапяць у добры, зладжаны калектыў i падпадуць пад станоўчы ўплыў.

Святлана ДЗЕГЦЯРЭНКА, старшыня Страдубскага сельскага Савета дэпутатаў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласцi:

— Праблема сацыяльнага сiроцтва актуальная лiтаральна для ўсiх рэгiёнаў. Наш сельсавет невялiкi (усяго 837 жыхароў), небяспечных сем’яў 6, аднак без крайняй ступенi запушчанасцi. Гады два таму ў нас сапраўды была вельмi цяжкая сiтуацыя: у жанчыны было некалькi дзяцей ад розных мужоў, пасля пазбаўлення мацi бацькоўскiх правоў (алкагалiзм, абыякавасць да малых), адзiн яе хлопчык трапiў у Рэчыцкую школу-iнтэрнат, двое дзяцей засталiся з апошнiм бацькам, аднаго ўзяла да сябе апякунская сям’я. Старэйшы хлопчык на той момант ужо быў паўналетнiм.

Сёння ў сацыяльным прытулку ў нас знаходзяцца дзецi з дзвюх сем’яў. Як правiла, гэта мера дзейсная — бацькi выпраўляюцца, забiраюць малых дамоў. Бывалi выпадкi, калi справа даходзiла да суда, дзе мацi, хворай на алкагалiзм, прапаноўвалi закадзiравацца, iнакш дзяцей перадалi б у дзяржаўныя ўстановы. I жанчына згаджалася, брала сябе ў рукi.

Дэкрэт № 18 дапаможа нам працаваць з неўладкаванымi сем’ямi. Бацькi абавязаны несцi адказнасць за сваiх малых. Я перакананая, што калi жанчына нарадзiла дзiця, яна павiнна зрабiць усё магчымае для таго, каб яно вырасла нармальным, здаровым, адукаваным. У асноўным хлопцы i дзяўчаты, якiя выраслi ў нас, атрымаўшы спецыяльнасць, вяртаюцца назад. I падумайце, якую сям’ю можа стварыць малады чалавек цi дзяўчына, якiя выраслi ў неўладкаванай сям’i i бачылi бацькоўскi «прыклад»?

Вольга АЎСЮКЕВIЧ, старшыня Граўжышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласцi:

— У нас на ўлiку ў сельвыканкаме знаходзiцца 6 неўладкаваных сем’яў. З адной сям’i двух дзетак ужо накiравалi ў iнтэрнат. Год таму пазбавiлi бацькоўскiх правоў яшчэ адну сям’ю — чатырох дзетак узяла на выхаванне бабуля. Галоўнымi прычынамi сацыяльнага сiроцтва на тэрыторыi нашага сельсавета з’яўляецца алкагалiзм i гультайства, абыякавасць да сваiх дзяцей.

Выхаду Дэкрэта асабiста я абрадавалася: чым больш рычагоў уздзеяння на недарэчных бацькоў, тым лепш. У нас нядаўна ў адной жанчыны дзяцей забралi ў сацыяльны прытулак, дык яна цяпер абiвае парогi, просiць iх вярнуць. Прычым мы з ёй «змагалiся» не адзiн год, нi просьбы, нi вымовы не дзейнiчалi. А як даведалася яна пра выхад Дэкрэта — адразу закадзiравалася, цяпер прыводзiць у парадак жыллё.

Вельмi добра, што бацькоў, пазбаўленых правоў на дзяцей, прымусова будуць уладкоўваць на працу. Нам у гаспадарцы патрэбны i даяркi, i цялятнiцы. Але трэба будзе працаваць, а не проста прыйсцi, украсцi мукi i вярнуцца дамоў. Iнакш нi адзiн работадаўца не захоча трымаць такiх «работнiкаў».

Алена ПАТАПЕНКА, старшыня Забалоцкага сельскага Савета Мсцiслаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi:

— Сем нашых небяспечных сем’яў мы пастаянна трымаем на кантролi: выязджаем, праводзiм гутаркi, выносiм папярэджаннi. Працуем сумесна — камiсiяй па справах непаўналетнiх, камiсiяй па садзейнiчанню сям’i i школе, створанай пры нашым СВК, школьным саветам прафiлактыкi, аддзелам адукацыi i г.д. Прыемна адзначыць, што сёлета на шлях выпраўлення сталi адразу тры сям’i. У iх i ў хатах стала больш чыста, i дзецi пачалi выглядаць больш акуратнымi i дагледжанымi. Калi ж малыя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, мы адпраўляем iх у прытулак. Зараз там знаходзяцца дзецi з дзвюх сем’яў. У адным выпадку гэта дало станоўчы эфект. У другiм — не, зараз мы збiраем дакументы на пазбаўленне мацi бацькоўскiх правоў. Мацi закадзiравалася, не пiла месяц, але зноў узялася за старое.

З сутнасцю Дэкрэта № 18 усе нашы «небяспечныя» бацькi азнаёмiлiся. Спадзяюся, хоць бы некаторыя адумаюцца, бо iнакш меры да iх будуць прымацца даволi жорсткiя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы лiстапада гэтага года кiраўнiком краiны быў падпiсаны Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях». Я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика