Не заплацiш — не дакажаш?
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Жыхарам сталiцы, якiм патрэбна даведка аб адсутнасцi альбо наяўнасцi судзiмасцi цi крымiнальнага пераследу, неабходна паспяшацца ў iнфармацыйна-аналiтычнае ўпраўленне ГУУС Мiнгарвыканкама.
Як паведамiла «Звяздзе» спецыяльны карэспандэнт аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў сталiчнай мiлiцыi Анжэлiка Гурыновiч, толькi да канца гэтага года памянёная вышэй даведка будзе выдавацца бясплатна. А ўжо з 1 студзеня 2007 года адпаведны дакумент будзе каштаваць палову базавай велiчынi. У выпадку, калi грамадзянiну такая даведка спатрэбiцца тэрмiнова, то давядзецца раскашэлiцца на адну «базавую». Паводле звестак сталiчнай мiлiцыi, сёлета згаданыя даведкi атрымалi больш за 5 тысяч грамадзян. Звычайна, мiнчане прасiлi выдаць такi дакумент пры выездзе на пастаяннае месца жыхарства за мяжу альбо пры працаўладкаваннi, прычым нават у нашай краiне. Многiя айчынныя арганiзацыi i ўстановы зараз вельмi прыдзiрлiва падбiраюць кадры, патрабуючы ад кандыдатаў на вакантныя пасады дакументальных доказаў адсутнасцi судзiмасцi цi крымiнальнага пераследу. У Галоўным упраўленнi унутраных спраў сталiцы адзначылi, што працэс атрымання даведкi займае не больш як 15 дзён, а ў тэрмiновым парадку — 3 днi. Прыём грамадзян ажыццяўляецца ў будынку па вулiцы Свярдлова 24 «А», у сераду з 11 да 15 i з 16 да 20 гадзiн, а таксама ў суботу з 9 да 13 гадзiн. Даведка выдаецца асабiста ў рукi заяўнiку. Каб запрасiць адпаведны дакумент для iншай асобы, патрэбна натарыяльна завераная даверанасць i копiя пашпарта чалавека, якому патрэбна даведка. Грамадзяне Беларусi, якiя пражываюць за мяжой, для атрымання гэтага дакумента павiнны звярнуцца ў консульства цi амбасаду нашай краiны. Дадатковую iнфармацыю наконт парадку выдачы памянёнага дакумента можна атрымаць па тэлефонах у Мiнску 229-40-27, 229-46-66.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарам сталiцы, якiм патрэбна даведка аб адсутнасцi альбо наяўнасцi судзiмасцi цi крымiнальнага пераследу, неабходна паспяшацца ў iнфармацыйна-аналiт
|
|