21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб дэклараваннi даходаў

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да ўвагi чытачоў!

Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь iнфармуе аб тым, што ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» (далей — Закон) фiзiчныя асобы, якiя атрымлiвалi на працягу 2006 года абкладваемыя падаходным падаткам даходы з некалькiх крынiц i iх сукупны гадавы даход перавысiў 7 360 010 рублёў, абавязаны не пазней чым 1 сакавiка 2007 г. прадаставiць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) аб сукупным гадавым даходзе за 2006 год (далей — дэкларацыя).

Незалежна ад якiх бы там нi было ўмоў дэкларацыю абавязаны прадаставiць фiзiчныя асобы, якiя прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь (асобы, якiя фактычна знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь больш за 183 днi ў каляндарным годзе) i што атрымлiвалi на працягу 2006 года даходы ад фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца падатковымi агентамi, даходы з крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь, i даходы, утрыманне падатку з якiх не ўскладзена на падатковых агентаў. Да такiх даходаў, у прыватнасцi, належаць:

— кампенсацыя (пакрыццё) маральнай шкоды, у тым лiку па рашэнню суда (напрыклад, пакрыццё маральнай шкоды, нанесенай распаўсюджваннем звестак, якiя няславяць гонар i годнасць грамадзян, дзелавую рэпутацыю, недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабiстай i сямейнай тайны), за выключэннем кампенсацыi (пакрыцця) маральнай шкоды пры страце працаздольнасцi, звязанай з калецтвам або iншым пашкоджаннем здароўя, а таксама ў сувязi са стратай кармiцеля;

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi на працягу каляндарнага года ад выплатнага адчужэння (у тым лiку шляхам продажу, мены, рэнты) фiзiчнай асобе больш за адну на працягу пяцi гадоў кватэры, больш за адзiн на працягу пяцi гадоў жылога дома, больш за адну на працягу пяцi гадоў дачу, больш за адзiн на працягу пяцi гадоў садовага домiка з гаспадарчымi пабудовамi, больш за адзiн на працягу пяцi гадоў гараж, больш за адзiн на працягу пяцi гадоў зямельны ўчастак, якiя належаць iм на праве ўласнасцi, ад выплатнага адчужэння на працягу каляндарнага года больш за адзiн аўтамабiль або iншы транспартны сродак;

— даходы ад выплатнага адчужэння фiзiчнай асобе прадпрыемства як маёмаснага комплексу, вытворчых будынкаў (цэхаў, ангараў, магазiнаў i iншых), паветраных i марскiх суднаў, суднаў унутранага плавання, суднаў плавання «рака—мора», твораў навукi, лiтаратуры i мастацтва, вынаходнiцтваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў, селекцыйных дасягненняў, нераскрытай iнфармацыi, у тым лiку сакрэтаў вытворчасцi (ноў-хау), фiрменных назваў, таварных знакаў;

— даходы ад адчужэння долi (укладу, паю) у статутным фондзе арганiзацыi або яе часткi, каштоўных папер, уключаючы даходы ад рэалiзацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» i «Маёмасць» iншай фiзiчнай асобе;

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi за мяжой або з-за мяжы. Да такiх даходаў можна аднесцi заработную плату, прэмii i iншыя ўзнагароджаннi, звязаныя з выкананнем працоўных абавязкаў; стыпендыi, падарункi ў грашовай i натуральнай форме ад далёкiх сваякоў, напрыклад, сяброў i г.д.;

— даходы, атрыманыя па працоўных дагаворах з фiзiчнымi асобамi (напрыклад, даходы, атрыманыя ад iншай фiзiчнай асобы за працу ў якасцi нянькi, садоўнiка, вартаўнiка, шафёра, трэнера, ахоўнiка);

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi ад дыпламатычных, консульскiх i iншых афiцыйных прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, калi крынiцай выплаты не ўтрымлiваўся падаходны падатак у адпаведнасцi з Законам;

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i нежылых памяшканняў iншым фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца прадпрымальнiкамi, памер якога перавысiў 500 базавых велiчынь у справаздачным годзе;

— даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i нежылых памяшканняў ад арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў пры ўмове, што такiя даходы абкладалiся падаходным падаткам па прагрэсiўнай шкале ставак падаходнага падатку (па стаўках пункта 1 артыкула 18 Закона) i сума абкладваемага сукупнага гадавога падатку перавысiла 7 360 010 руб.;

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i (або) нежылых памяшканняў, размешчаных за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Ад падачы дэкларацыi вызваляюцца фiзiчныя асобы, якiя атрымалi ў 2006 годзе:

1. даходы, якiя не прызнаюцца аб’ектам падаткаабкладання, напрыклад: даходы, атрыманыя ад аперацый, звязаных з маёмаснымi i немаёмаснымi адносiнамi фiзiчных асоб, якiя знаходзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь памiж сабой у шлюбе, адносiнах блiзкага сваяцтва, усынавiцеля i ўсыноўленага, апекуна, папячыцеля i падапечнага, за выключэннем даходаў, атрыманых указанымi фiзiчнымi асобамi ў вынiку заключэння памiж iмi працоўных дагавораў куплi-продажу i (або) грамадзянска-прававых дагавораў, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

— грашовыя сродкi, атрыманыя па дагавору пазыкi;

— грашовыя сродкi, якiя атрымлiвае фiзiчная асоба для пагашэння абавязацельстваў па дагавору пазыкi (вяртанне доўгу);

2. даходы, якiя не падлягаюць падаткаабкладанню незалежна ад iх памеру, напрыклад:

— пенсii, якiя назначаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

— алiменты, якiя атрымлiваюць фiзiчныя асобы ў выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

— стыпендыi навучэнцаў, студэнтаў i слухачоў навучальных устаноў, у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама стыпендыi, што выплачваюцца ў перыяд прафесiйнага навучання з Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi;

— дапамога (акрамя дапамогi па часовай непрацаздольнасцi i дапамогi па догляду хворага дзiцяцi);

— даходы (акрамя даходаў, атрыманых плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння маёмасцi ў сувязi з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi), атрыманыя плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння на працягу 2006 года аднаго аўтамабiля цi iншага транспартнага сродку;

— даходы (акрамя даходаў, атрыманых плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння маёмасцi ў сувязi з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi), атрыманыя плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння на працягу 5 гадоў (у тым лiку шляхам продажу, мены, рэнты) аднаго жылога дома, адной кватэры, адной дачы, аднаго садовага домiка з гаспадарчымi пабудовамi, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка, якiя належаць iм на праве ўласнасцi;

— даходы ў грашовай i натуральнай форме, атрыманыя ад фiзiчных асоб у выглядзе спадчыны як у Рэспублiцы Беларусь, так i за яе межамi;

3. даходы, якiя не падлягаюць абкладанню падаходным падаткам ва ўстаноўленых Законам межах з усiх крынiц на працягу каляндарнага года:

— даходы, атрыманыя ад фiзiчных асоб, якiя прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь i не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у межах 500 базавых велiчынь у суме з усiх крынiц на працягу каляндарнага года ў вынiку дарэння i ў выглядзе нерухомай маёмасцi па дагавору рэнты бясплатна;

— даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных або iншых абавязкаў i якiя не атрымлiваюцца ад арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у тым лiку ў выглядзе матэрыяльнай дапамогi, падарункаў i прызоў, аплаты кошту пуцёвак, у межах 150 базавых велiчынь у суме з усiх крынiц на працягу каляндарнага года. Гэтая льгота не абмежавана нi характарам выплат, нi месцам працы (асноўнае цi не асноўнае);

— даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных цi iншых абавязкаў i якiя атрымлiваюцца ад прафсаюзных арганiзацый членамi гэтых прафсаюзных арганiзацый, у тым лiку ў выглядзе матэрыяльнай дапамогi, падарункаў i прызоў, аплаты кошту пуцёвак, у межах 30 базавых велiчынь у суме з усiх крынiц на працягу каляндарнага года;

— дабрачынная дапамога ў грашовай i натуральнай форме, якая атрымлiваецца ад арганiзацый i фiзiчных асоб iнвалiдамi i непаўналетнiмi, якiя не маюць бацькоў (бацькi цi мацi), у межах да 300 базавых велiчынь у суме з усiх крынiц на працягу каляндарнага года.

У выпадку, калi фiзiчная асоба атрымае названыя вышэй даходы звыш указаных велiчынь i пры ўмове, што ў фiзiчнай асобы ўзнiкне абавязак па падачы дэкларацыi, то яна павiнна ўключыць усю суму атрыманых даходаў у сукупны гадавы даход;

4. даходы, для якiх Законам устаноўлены асобы парадак падаткаабкладання. Гэта даходы:

— у выглядзе дывiдэндаў, за выключэннем выпадкаў, калi з такiх даходаў падатак не быў утрыманы крынiцай выплаты даходу;

— даходы, атрыманыя за выкананне грамадскiх абавязкаў у камiсiях па падрыхтоўцы i правядзенню выбараў, рэферэндуму, па правядзенню галасавання па адклiканню дэпутата, за выключэннем выпадкаў, калi з такiх даходаў падатак не быў утрыманы крынiцай выплаты даходу;

— даходы, атрыманыя нашчадкамi (правапераемнiкамi) аўтараў твораў навукi, лiтаратуры, мастацтва, вынаходнiцтваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў i iншых вынiкаў iнтэлектуальнай дзейнасцi, у тым лiку нашчадкамi асоб, якiя з’яўляюцца суб’ектамi сумежных правоў, за выключэннем выпадкаў, калi з такiх даходаў падатак не быў утрыманы крынiцай выплаты даходу;

— даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi (акрамя работнiкаў, якiя ажыццяўляюць абслугоўванне i ахову будынкаў, памяшканняў, зямельных участкаў) ад рэзiдэнтаў Парка высокiх тэхналогiй (далей — Парк) па працоўных дагаворах, рэзiдэнтамi Парка — iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi; фiзiчнымi асобамi, якiя непасрэдна ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi зарэгiстраванага згодна з рашэннем Назiральнага савета Парка бiзнэс-праекта ў сферы новых i высокiх тэхналогiй, ад нерэзiдэнтаў Парку па працоўных дагаворах;

— даходы ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i нежылых памяшканняў iншым фiзiчным асобам, якія не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, памер якіх не перавысiў 500 базавых велiчынь у 2006 годзе;

5. даходы, падаткаабкладанне якiх ажыццяўлялася ў 2006 годзе па стаўцы 20 працэнтаў не па месцы асноўнай працы (службы, вучобы).

Асаблiвасцю будучага дэкларавання сукупнага гадавога даходу з’яўляецца тое, што пры падачы плацельшчыкам адпаведнай заявы не па месцы асноўнай працы (службы, вучобы) (у бухгалтэрыю) i (або) у падатковы орган, падаткаабкладанне такiх даходаў можа ажыццяўляцца па прагрэсiўнай шкале ставак падаходнага падатку з уключэннем iх у сукупны гадавы даход i прадастаўленнем дэкларацыi ў падатковы орган.

Пры гэтым, у выпадку, калi фiзiчная асоба на працягу года падала не па месцы асноўнай працы (службы, вучобы) заяву аб падаткаабкладаннi яго даходаў па прагрэсiўнай шкале ставак падаходнага падатку, то пасля заканчэння года яна не мае права патрабаваць пераразлiк падатку па стаўцы 20 працэнтаў. Калi фiзiчная асоба на працягу года не падавала заяву i плацiла падаходны падатак па стаўцы 20 працэнтаў, то iх можна ўключыць у дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе i падатковы орган зробiць пераразлiк падаходнага падатку зыходзячы з прагрэсiўнай шкалы ставак падаходнага падатку;

6. даходы з некалькiх крынiц, але сума сукупнага гадавога даходу, якi абкладаецца, не перавысiла 7 360 010 рублёў;

7. даходы, атрыманыя фiзiчнай асобай толькi па месцы асноўнай працы (службы, вучобы), нават калi сума сукупнага гадавога даходу, якi абкладаецца, перавысiла 7 360 010 рублёў i на працягу года мянялася месца асноўнай працы (службы, вучобы), пры ўмове, што пасля звальнення па месцы асноўнай працы (службы, вучобы) фiзiчнай асобе не выплачвалiся нiякiя даходы, што абкладваюцца падаходным падаткам па прагрэсiўнай шкале ставак падаходнага падатку (па стаўках пункта 1 артыкула 18 Закона), напрыклад, прэмii, матэрыяльная дапамога.

Больш падрабязную iнфармацыю можна атрымаць у iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па месцы жыхарства або на сайце www.nalog.by.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь iнфармуе аб тым, што ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика