21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адыдзе ад векавога курсу адносна Расii»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канфлiктная сiтуацыя, што склалася ў адносiнах Беларусi i Расii, не мае нiякiх адносiнаў да расiйскага народа, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лiдарам Камунiстычнай партыi Расiйскай Федэрацыi Генадзем Зюганавым.



«Тут адыходу ад векавога гiстарычнага курсу ў Беларусi не будзе, асаблiва пры мне. Мы заўсёды былi i будзем з рускiм народам. Вы хочаце нас называць фарпостам Расii на Захадзе — называйце, мы ад гэтага нiколi не адмаўлялiся. Але гэта таксама каштуе нечага», — заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк дзяржавы назваў пустымi «размовы аб тым, што Лукашэнка флiртуе з Захадам». «Я нi з кiм не флiртую. Я проста прапаную: давайце вы гэтую каменную сцяну разбурайце, за што вы заўсёды папракалi Савецкi Саюз, — i будзем размаўляць», — дадаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў Беларусi i Расii розныя падыходы да саюзнага будаўнiцтва.

«Мяне папракаюць у тым, што я разбураю Саюз Беларусi i Расii, што я там «галоўны вораг». Гэта белетрыстыка», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

«Давайце дастанем Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы i паглядзiм, хто што зрабiў, хто што не зрабiў. Мы павiнны былi ў мiнулым годзе правесцi рэферэндум па прыняццю канстытуцыi будучага саюзнага аб’яднання. Iм (расiйскаму боку. — Заўвага БЕЛТА) гэтага не трэба, i яны Беларусi «выкацiлi» адзiную валюту ў выглядзе расiйскага рубля. Але ж гэта — раздзел канстытуцыi. I каб нас абвiнавацiць, пачынаюць падкiдваць пытаннi аб уваходжаннi Беларусi ў Расiю», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт выказаў абурэнне тым, як у расiйскiх СМI падаюць яго выказваннi ў iнтэрв’ю прадстаўнiкам заходняй прэсы. «Хацелася б не рэагаваць на гэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але гэтай здыхляцiнай ужо смярдзiць ад Масквы да Мiнска».

Нацiск на Беларусь ажыццяўляецца па ўказанню Крамля, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

«Беларусь пачынаюць душыць, цкаваць, над намi проста здзекуюцца — вы бачыце, што сёння адбываецца ў СМI. Але яны гэта робяць па ўказцы з Крамля, я гэта дакладна ведаю», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

У якасцi прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў сiтуацыю, калi напярэдаднi яго магчымага прыезду ў Маскву была апячатана зала аднаго з iнфармагенцтваў, каб не дапусцiць прэс-канферэнцыi беларускага лiдара.

«Вось расiйская дэмакратыя, i вось паводзiны расiйскага кiраўнiцтва», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi.

Беларусь больш не можа «ашалела бегчы» ў Расiю па той прычыне, што расiйскае кiраўнiцтва гэтага не хоча, заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, на Беларусь ужо не першы год з боку Расii iдзе масiраваная атака. «Якая краiна эканамiчна можа за два гады вытрымаць двайное павелiчэнне цэн на газ?» — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт таксама дадаў, што пры апошнiх цэнах на расiйскую нафту Беларусь пры перапрацоўцы будзе несцi страты да $90 з тоны.

«Мяне папракаюць, што Лукашэнка, выкарыстоўваючы канфлiкт з Расiяй, павярнуўся на Захад. Я добра ведаю, як мяне ўспрымаюць на Захадзе i чаго Захад ад нас хоча», — сказаў беларускi лiдар.

«Мы прызнаём, што ў нас дэклараваная шматвектарная палiтыка фактычна адбылася як аднавектарная. Нам вельмi важна наладжваць адносiны з Захадам. I канфлiкт (з Расiяй. — Заўвага БЕЛТА) — тут не прычына, не нагода. Проста Еўропа ўбачыла, што яна, аказваецца, таксама залежыць ад Беларусi ў плане паставак энергарэсурсаў. Еўропа па-новаму ацанiла Беларусь, узнiкла новая сiтуацыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што Беларусь не павiнна залежаць толькi ад адной краiны — Расii.

«Праўда ў тым, што мы з-за розных прычын дапусцiлi ў практычнай рэалiзацыi сваёй правiльнай знешняй палiтыкi памылку — мы «ляцелi» на адным «крыле». Мы дзеля Расii заўсёды былi з ёй у адной лодцы. Мы нiколi не паддавалiся на заманьванне на той бок. Калi б мы праводзiлi празаходнюю палiтыку, тут бы ўжо даўно стаялi натаўскiя войскi. Раней, чым у iншай краiне, яны былi б тут. Мы заўсёды былi з Расiяй. Але Расiя заўсёды кiдала ў нас камень», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Але калi нам пятлю накiнулi на шыю — хто гэта будзе цярпець. Нам трэба дыверсiфiкаваць адносiны», — дадаў Прэзiдэнт.

Як адзначыў лiдар КПРФ Генадзь Зюганаў, Беларусь як саюзнiк адыгрывае выключную ролю для Расii.

Пры гэтым лiдар расiйскiх камунiстаў заклiкаў Прэзiдэнта Беларусi не звяртаць увагi на асобныя галасы тых, хто працiвiцца будаўнiцтву Саюзнай дзяржавы.

«Са свайго боку мы ўсё будзем рабiць, каб рухацца да саюза, каб наша гiстарычнае адзiнства i братэрства адбылiся», — дадаў Генадзь Зюганаў.

Паводле яго слоў, расiяне цвяроза глядзяць на сiтуацыю i зробяць усё, каб умацаваць саюз Расii i Беларусi. «Мой асабiсты пункт гледжання — без саюза Беларусi, Расii i Украiны мы ў гэтым свеце не здолеем быць канкурэнтаздольнымi», — дадаў лiдар КПРФ.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канфлiктная сiтуацыя, што склалася ў адносiнах Беларусi i Расii, не мае нiякiх адносiнаў да расiйскага народа, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лук
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика