Усе — на лёд!
Кар. БЕЛТА
У Мiнску цэнтральны каток на Кастрычнiцкай плошчы ў нядзелю, 28 студзеня, наведала каля 3,5 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнгарвыканкама Мiхаiл Юспа.
Паводле яго слоў, з усталяваннем марознага надвор’я насельнiцтва стала актыўна займацца гэтым вiдам спорту. Для змяншэння чаргi на Кастрычнiцкай плошчы колькасць пунктаў пракату спортiнвентару было павялiчана з аднаго да чатырох, а колькасць пар канькоў — да 600. Для забеспячэння камфортных умоў мiнчанам блiжэйшым часам тут плануецца дадаткова ўстанавiць лавачкi, урны i бiятуалеты. У цэлым у сталiцы залiўка каткоў завяршаецца, адзначыў спецыялiст. Усяго iх мяркуецца ўстанавiць не менш чым 170. Заканчваюцца работы па добраўпарадкаванню цэнтральных каткоў у раёнах горада. Яшчэ 124 каткi будуць дзейнiчаць ва ўстановах адукацыi сталiцы. Мiхаiл Юспа таксама паведамiў, што да канца гэтага тыдня будзе гатовы першы ўчастак пяцiкiламетровай лыжаролернай трасы па праспекту Пераможцаў, 22. «Якасць снегу тут даволi высокая, таўшчыня покрыва складае не менш чым 30 см», — дадаў кiраўнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнгарвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску цэнтральны каток на Кастрычнiцкай плошчы ў нядзелю, 28 студзеня, наведала каля 3,5 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк упраўлення па фi
|
|