21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пазыка». Мiнус... сацыяльныя правы?

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Федэрацыя прафсаюзаў лiчыць заўчасным распрацоўку заканадаўства, якое б рэгулявала выкарыстанне так званай «пазыковай працы», — аб гэтым паведамiла прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец.

Кантракт або бестэрмiновы працоўны дагавор, — як вядома, сёння гэтыя формы занятасцi з’яўляюцца асноўнымi ў Беларусi. Разам з тым, адзначыла Iрына Каганец, апошнiм часам ва ўсiм свеце набывае ўсё большую папулярнасць i iншая практыка — «пазыковай працы».

Сутнасць «пазыковай працы» ў тым, што прадпрыемства, фiзiчная асоба або агенцтва занятасцi, якiя прынялi да сябе чалавека, потым часова «перадаюць» яго iншаму наймальнiку для выканання пэўных работ. Пры гэтым «арэнда персаналу» часам аказваецца выгаднай як непасрэдна для прадпрыемства-наймальнiка, так i для новага прадпрыемства-«карыстальнiка», паколькi ў вынiку з’яўляецца магчымасць знаходзiць замену работнiкам (на час хваробы, адпачынку, працяглай камандзiроўкi), хутка рэгуляваць колькасць персаналу пры ваганнях эканамiчнай кан’юнктуры (росту або знiжэнню продажаў), атрымлiваць у распараджэнне дадатковых работнiкаў для выканання канкрэтных тэрмiновых заказаў.

У сваю чаргу, падобная форма занятасцi ўяўляе цiкавасць i для некаторых катэгорый работнiкаў. Перш-наперш, тут маюцца на ўвазе беспрацоўныя, грамадзяне, што маюць часовы заробак, а таксама асобы, для якiх непажаданая поўная занятасць, — студэнты, пенсiянеры, iнвалiды.

Паводле слоў Iрыны Каганец, зараз «пазыковая праца» актыўна выкарыстоўваецца ў многiх краiнах свету. За апошнiя гады тэмп росту колькасцi асобаў, што занятыя не па найму, у Францыi ў 13 разоў перавысiў рост колькасцi працоўнай сiлы, якая наймаецца непасрэдна работадаўцамi. А ў Нiдэрландах доля «пазычаных работнiкаў» складае 17 працэнтаў ад агульнай колькасцi грамадзян, занятых у эканомiцы. Аналагiчны малюнак назiраецца i ў СНД. Абследаваннi паказалi, што летась у Казахстане не па «прамому» найму працавалi 35,8, у Малдове — 33,1, Украiне — 16,4, Расii — 7,3 працэнта работнiкаў. I сярод iх было шмат асобаў, якiя былi занятыя на ўмовах «пазыкi» ў iншых арганiзацыях цi кампанiях.

Пэўная практыка выкарыстання «пазыковай працы» ёсць i ў Беларусi. Скажам, «пазычаны персанал» можа перадавацца ад аднаго наймальнiка да iншага для забеспячэння бяспекi, прадухiлення парушэнняў грамадскага парадку, суправаджэння i аховы грузаў, або, як варыянт, — сельгасарганiзацыям на перыяд уборачных i пасяўных работ. Разам з тым, заўважыла Iрына Каганец, падобная перадача робiцца па двухбаковых дамоўленасцях i са згоды самiх работнiкаў, якiя такiм чынам атрымлiваюць сацыяльныя гарантыi.

У той жа час, зазначыла Iрына Каганец, пры пераходзе на масавае выкарыстанне «пазыковай працы» якраз з сацыяльнымi гарантыямi могуць узнiкнуць значныя праблемы. Вопыт замежных краiн паказвае, што ў такiх варунках прадпрыемствы- «карыстальнiкi» часцяком не выконваюць у адносiнах да «пазычанага персаналу» патрабаванняў заканадаўства, не распаўсюджваюць на яго калектыўныя дагаворы, свядома занiжаюць заробкi.

У сувязi з гэтым, мяркуюць у прафсаюзах, распрацоўка заканадаўства, якое рэгулюе практыку «пазык» у Беларусi, будзе немэтазгодным — з’яўленне падобнага заканадаўства можа «падштурхнуць» наймальнiкаў да больш шырокага выкарыстання «пазыковай працы». Мiж тым, заўважыла Iрына Каганец, вялiкай патрэбы ў гэтым зараз няма. Як падкрэслiваюць у ФПБ, у нашай краiне даволi паспяхова працуе дзяржаўная служба садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. На працягу мiнулага года па дапамогу сюды звярнулiся 309 тыс. чалавек, прычым 188 тысяч з iх былi працаўладкаваны. Да таго ж адыгралi сваю ролю перанавучанне iншым спецыяльнасцям, дапамога беспрацоўным у адкрыццi ўласнай справы, падтрымка ў перасяленнi ў iншую мясцовасць. Як вынiк, на мiнулы год колькасць беспрацоўных зменшылася амаль на чвэрць — да 52 тыс. чалавек. Пры гэтым, паводле праграм занятасцi, да 2010 года ў Беларусi запланавана стварэнне 880 новых вытворчасцяў.

Разам з тым, паведамiла Iрына Каганец, ФПБ мае намер трымаць сiтуацыю з «працай у пазыку» пад кантролем. I, у прыватнасцi, вывучаць заканадаўчае рэгуляванне падобнай практыкi за мяжой, а пры неабходнасцi — выкарыстоўваць замежную практыку для сацыяльнай абароны працоўных Беларусi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў лiчыць заўчасным распрацоўку заканадаўства, якое б рэгулявала выкарыстанне так званай «пазыковай працы», — аб гэтым паведамiла пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика