«Энцыклапедыя» для абiтурыентаў
Надзея НIКАЛАЕВА
Даведнiк для абiтурыентаў вышэйшых навучальных устаноў з новымi праграмамi ўступных iспытаў падрыхтавала выдавецтва «Вышэйшая школа».
Нягледзячы на тую акалiчнасць, што ў Правiлы прыёму ў ВНУ не ўносiлася сёлета нiякiх прынцыповых змяненняў, тым не менш кожная ВНУ зацвярджала на iх падставе свой парадак прыёму, якi можа мець важныя для абiтурыентаў нюансы. У даведнiку можна знайсцi адрасы ВНУ, iх WЕB-сайты, iнфармацыю аб спецыяльнасцях i спецыялiзацыях, тэрмiнах i формах навучання, пералiку i формах уступных iспытаў, тэрмiнах падачы дакументаў, арыенцiровачным кошце навучання i прахадным бале па кожнаму факультэту па вынiках апошняй прыёмнай кампанii. У даведнiку прыводзяцца таксама звесткi аб усiх формах падрыхтоўкi да паступлення ў ВНУ (падрыхтоўчыя аддзяленнi, курсы i г.д.) i iнфармацыя для тых, хто жадае атрымаць другую вышэйшую адукацыю (у тым лiку i паралельна), прайсцi перападрыхтоўку, павысiць квалiфiкацыю, прадоўжыць навучанне ў магiстратуры, аспiрантуры i дактарантуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даведнiк для абiтурыентаў вышэйшых навучальных устаноў з новымi праграмамi ўступных iспытаў падрыхтавала выдавецтва «Вышэйшая школа»
|
|