21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хочаце набыць цiкавую кнiгу, сустрэцца з пiсьменнiкамi — завiтайце на выстаўку-кiрмаш «Кнiгi Беларус

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» (вул. Я. Купалы, 27) адбудзецца адкрыццё 14-й Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выстаўкi-кiрмашу «Кнiгi Беларусi-2007».

Больш падрабязна пра гэту значную падзею ў культурным жыццi краiны расказвае намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Iгар ЛАПЦЁНАК.

— Iгар Мiкалаевiч, чым адметная сёлетняя выстаўка?

— Мы пастаралiся зрабiць усё магчымае, каб 14-я Мiнская мiжнародная выстаўка-кiрмаш «Кнiгi Беларусi-2007» была не проста падагульненнем працы выдаўцоў i кнiгараспаўсюджвальнiкаў за адзiн год, але стала вялiкай культурнай iмпрэзай-акцыяй з пашыранымi магчымасцямi. У час выстаўкi беларускiмi ўдзельнiкамi запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў i праграм, якiя пройдуць у зоне прэзентацый калектыўнай экспазiцыi «Кнiгi Беларусi» з удзелам дзяржаўных выдавецтваў, на асобных стэндах выдавецтваў, у канферэнц-зале. Шырокую праграму цiкавых мерапрыемстваў рыхтуюць украiнскiя i расiйскiя экспаненты — прэзентацыi, «круглыя сталы», творчыя сустрэчы з пiсьменнiкамi i выдаўцамi...

— Колькi краiн прымае ўдзел у выстаўцы-кiрмашу ў гэтым годзе?

— 16 краiн, у тым лiку Кiтай, Швецыя, Куба, Малдова, Iндыя, Польшча, Расiя, Украiна, Славакiя, Францыя, Германiя, Iзраiль, Злучаныя Штаты Амерыкi, Лiтва, Арменiя.

— Усе ўдзельнiкi будуць прэзентаваць сваю кнiжную прадукцыю?

— Так. Прычым магчымы два варыянты ўдзелу ў выстаўцы-кiрмашы. Мы запрашаем усiх кнiжнiкаў канкрэтнай краiны (амаль паўсюдна iснуюць асацыяцыi кнiгавыдаўцоў, кнiгараспаўсюджвальнiкаў) — у першую чаргу звяртаемся менавiта да iх, каб яны пры жаданнi прадстаўлялi сваю краiну агульным нацыянальным стэндам (гэта i прасцей, i танней, i большы метраж можна замовiць, каб рознабакова прадставiць краiну). Калi па нейкай прычыне не атрымлiваецца, кожнае з пасольстваў мае права на 4 кв. м бясплатнай плошчы зрабiць прэзентацыю — прадугледжваецца i такая палёгка, «iльгота». Звычайна найбуйнейшыя выдавецтвы краiн маюць магчымасць выстаўляцца яшчэ i асобна. Так, у мiнулым годзе Расiя была прадстаўлена вялiкiм нацыянальным стэндам, а непадалёк — асобныя стэнды вядомых расiйскiх выдавецтваў.

— У гэтым годзе ганаровым госцем выстаўкi ўпершыню будзе Украiна. Цiкава, а як вызначаецца i чым адметны статус ганаровага госця?

— Адзначу, што ў мiнулым годзе ганаровым госцем выстаўкi была Расiя, зараз — Украiна. Гэта сусветная практыка, калi на вялiкiх форумах кнiжнiкаў нейкай адной краiне надаецца больш увагi, прадастаўляюцца большыя магчымасцi дзеля прадстаўлення сваiх дасягненняў. Напрыклад, у Франкфурце таксама штогод праводзяцца падобныя iмпрэзы, на якiх канкрэтная краiна больш падрабязна расказвае i паказвае свае дасягненнi... Канешне, маштабы ў нас некалькi меншыя ў параўнаннi з франкфурцкай выстаўкай, i тым не менш...

— ...Мiнская выстаўка — таксама мiжнародная!

— Мы ўключаны ў каляндар мiжнародных выстаў. Патрапiць туды вельмi складана. Далёка не ўсе краiны, якiя праводзяць кнiжныя выстаўкi, маюць высокi гонар значыцца ў мiжнародным календары.

...Сёлетнi ганаровы госць — Украiна — пашырае сваё прадстаўнiцтва. Выставачная плошча краiны павялiчылася да 200 кв. м, амаль у чатыры разы. Такая прастора неабходна i для прадстаўлення кнiг, i для правядзення творчых сустрэч, выступленняў. Мяркуецца, што ўкраiнскiя калегi прывязуць на выстаўку звыш 1200 кнiжных навiнак.

З Украiны прыедзе прадстаўнiчая дэлегацыя — больш як 40 чалавек. Суседзi прывязуць i фальклорны ансамбль. Пры Пасольстве Украiны ў Беларусi працуе фальклорны калектыў дыяспары, якi таксама прыме ўдзел у выступленнях.

Беларускiя чытачы змогуць сустрэцца з украiнскiмi i расiйскiмi пiсьменнiкамi Галiнай Тарасюк, Анатолем Курчаткiным, Iрынай Сцепаноўскай, Таццянай Паляковай, Мiхаiлам Велерам, iншымi.

Расiйская Федэрацыя, прынамсi, i зараз замовiла гэткую ж вялiкую плошчу, як i летась, калi была ганаровым госцем. У расiйскiх калег ёсць ужо напрацаваная, добра прадуманая выставачная «прастора», можна сказаць, традыцыйна-перасоўная, дзе будзе прадстаўлена каля 1,5 тысячы кнiг.

— Кнiгавыдавецкая справа ў Беларусi развiваецца досыць дынамiчна. Як будзе прадстаўлена наша краiна?

— Дзяржаўныя выдавецтвы разам з «Белкнiгай» (як галоўным распаўсюджвальнiкам кнiг) сёлета таксама выступаюць агульным нацыянальным стэндам.

У гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў Беларускаму Дому друку — найбуйнейшай i найбольш сталай выдавецкай структуры, якая шырока прадставiць свае выданнi на асобным стэндзе.

У выстаўцы-кiрмашы бяруць удзел i прыватныя выдаўцы, якiя працуюць у Беларусi.

У 2006 годзе ў Беларусi выдадзена 11 596 назваў кнiг. На беларускiм стэндзе будуць прадстаўлены каля 500 лепшых выданняў — у першую чаргу дыпламанты кнiжных конкурсаў, а таксама кнiгi, якiя карыстаюцца попытам у шырокага кола чытачоў...

Як я ўжо сказаў, выстава — гэта не проста прадстаўленне кнiг на палiцах, але яшчэ i вялiкая культуралагiчная праца. Беларускiм бокам распрацаваны цiкавыя планы прэзентацый кнiг, сустрэч з аўтарамi, выступленнi паэтаў, бардаў, пiсьменнiкаў, продаж кнiг з аўтографамi... Пройдзе i шэраг прафесiйна-выдавецкiх семiнараў, а таксама конкурс «Мастак кнiгi» (працягваем пошук адметных талентаў сярод дэбютантаў).

У межах выстаўкi-кiрмашу будуць праведзены i тэматычныя днi: «Дзень школьнiка» (8 лютага), «Бiблiятэчны дзень» (9 лютага), «Дзень студэнта» (10 лютага).

Нашы кнiжныя выставы ставяць двуадзiную задачу: з аднаго боку, паказаць дасягненнi, а з другога — прадаць партыямi прадукцыю выдавецтваў зацiкаўленым арганiзацыям. На выстаўку прыйдуць прадстаўнiкi бiблiятэк, школ, ВНУ, увогуле шырокая грамадскасць. Спадзяёмся, будзе падпiсана нямала ўзаемакарысных дамоў. Пры неабходнасцi мы можам паўтарыць некаторыя тыражы. Гэта нармальная, звычайная практыка.

— Хачу ўдакладнiць: кожны наведвальнiк зможа купiць любую кнiгу, якая яго зацiкавiць?

— Безумоўна, гэта абазначана i ў назве: выстаўка-кiрмаш. Побач з галоўным выставачным корпусам будуць прадавацца кнiгi, якiя можна ўбачыць на выставачных палiцах, дый многiя iншыя кнiжныя навiнкi, нават не прадстаўленыя на выстаўцы.

— Выстаўка-кiрмаш будзе праходзiць з 7 па 11 лютага, на працягу пяцi дзён...

— Так, наша выстаўка паступова пашыраецца па часе. Спачатку яна працавала па 3 днi, потым — 4. I вось упершыню выстава будзе працаваць 5 дзён. Зроблена гэта спецыяльна — каб у выхадныя, у суботу i нядзелю, да нас завiталi тыя, у каго не атрымаецца прыйсцi ў працоўныя днi.

— Якi рэжым працы выстаўкi?

— У першыя два днi, 7 i 8 лютага, выстаўка-кiрмаш будзе працаваць да 20.00, спадзяёмся, гэта прывабiць больш наведвальнiкаў. У астатнiя днi — з 10.00 да 19.00. Уваход на выстаўку для пенсiянераў, iнвалiдаў i дзяцей да 12 гадоў бясплатны.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу запрасiць усiх чытачоў «Звязды» на выстаўку-кiрмаш. Гэты культпаход, несумненна, будзе i цiкавым, i карысным.

Гутарыла Таццяна ПАДАЛЯК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» (вул. Я. Купалы, 27) адбудзецца адкрыццё 14-й Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выстаўкi-кiрмашу «Кнiг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика