Рабаўнiкоў затрымалi ў мiкрааўтобусе
Iгар ГРЫШЫН
Па дапамогу ў Лёзненскi РАУС звярнуўся грамадзянiн Лiтвы, вадзiцель адной з фiрмаў, на якога паблiзу вёскi Заольша напалi невядомыя.
Мужчына спынiў аўтамабiль «Сканiя», каб адпачыць. А каля паловы пятай ранiцы нехта пастукаў у дзверы кабiны. Калi ж мужчына адчынiў iх, то ў машыну заскочылi двое невядомых i адабралi ў сваёй ахвяры грошы i сотавы тэлефон. Знiклi злачынцы з месца здарэння на мiкрааўтобусе «Сузукi». У гэтым мiкрааўтобусе iх i затрымалi ў Лёзне супрацоўнiкi раённага аддзела Дэпартамента аховы праз чатыры з паловай гадзiны пасля здарэння. Як высветлiлася, разбойнiчалi на дарозе двое непрацуючых жыхароў Оршы, адзiн з якiх быў раней судзiмы за крадзеж.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дапамогу ў Лёзненскi РАУС звярнуўся грамадзянiн Лiтвы, вадзiцель адной з фiрмаў, на якога паблiзу вёскi Заольша напалi невядомыя
|
|