А. Лукашэнка ў iнтэрв’ю Рэйтэр пацвердзiў настроенасць на саюзнае будаўнiцтва на раўнапраўных умовах
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 6 лютага даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр.
У час iнтэрв’ю кiраўнiк дзяржавы зрабiў шэраг важных заяў адносна супрацоўнiцтва Беларусi з Расiяй i з Еўрапейскiм саюзам. Пытаннi, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку, датычылiся энергетычнага канфлiкту Беларусi i РФ, яго магчымых вынiкаў, а таксама асабiстых узаемаадносiнаў кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў. Прэзiдэнт выказаў прагноз далейшага развiцця беларуска-расiйскага ўзаемадзеяння. Пры гэтым беларускi лiдар пацвердзiў настроенасць рэспублiкi на будаўнiцтва саюза з Расiяй выключна на раўнапраўных умовах. Кiраўнiк дзяржавы выказаў сваё бачанне асаблiвасцяў сацыяльна-эканамiчнай мадэлi Беларусi, «сакрэту» эканамiчнага поспеху краiны, а таксама пункт гледжання па пытаннях захоўвання правоў чалавека, свабоды прэсы, адносiнаў улады i апазiцыi, адносiнаў грамадства да прадстаўнiкоў апазiцыйных структур. Рэйтэр — адно з буйнейшых мiжнародных агенцтваў навiн, мае больш як 190 бюро па ўсiм свеце. Заснавана ў Лондане ў 1851 годзе. За апошнiя гады карэспандэнты Рэйтэр падрыхтавалi iнтэрв’ю з прэзiдэнтамi Украiны, Грузii, Азербайджана, прэм’ер-мiнiстрам Украiны, мiнiстрамi замежных спраў Беларусi i Грузii, а таксама з кiраўнiкамi цэнтральных банкаў, палiтыкамi, эканамiстамi, кiраўнiкамi буйнейшых прамысловых кампанiй i фiнансавых груп шэрагу краiн СНД. З навiнамi Рэйтэр (у тым лiку i праз iншыя СМI) штодзённа знаёмяцца больш як 1 млрд. чалавек. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А. Лукашэнка ў iнтэрв’ю Рэйтэр пацвердзiў настроенасць на саюзнае будаўнiцтва на раўнапраўных умовах Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 6 лютага даў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр
|
|