Рост тарыфаў на транзiт нафты па Беларусi звязаны з кампенсацыяй затрат па яе перапампоўванню
Мiнiстэрства эканомiкi прыняло пастанову ад 31 студзеня 2007 года № 26 «Аб тарыфах на паслугi па транзiтнай транспарцiроўцы нафты па сiстэме магiстральных трубаправодаў па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь».
Па нафтаправодзе Унеча—Мазыр—Адамова (краiны пастаўкi — Польшча, Германiя) дзеючы тарыф $2,6 за 1 тону павялiчаны да $3,5 (рост на 34,6 працэнта). Транзiт нафты па маршруце Унеча—Мазыр—Броды, якi iдзе ў Венгрыю, Славакiю i Чэхiю, узрос з $1,14 да $1,5 за тону (рост на 31,6 працэнта). Новыя тарыфы ўводзяцца ў дзеянне з 15 лютага 2007 года. Каментуючы гэты дакумент карэспандэнту БЕЛТА, у Мiнэканомiкi адзначылi, што цяпер у Беларусi дзейнiчаюць тарыфы на перапампоўванне расiйскай нафты транзiтам праз тэрыторыю Беларусi без улiку ПДВ на падставе Пратакола ўзгаднення тарыфаў на паслугi магiстральных нафтаправодаў Беларусi пры перапампоўваннi расiйскай нафты на экспарт ад 14 снежня 1995 года. Яны былi ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1996 года. Да гэтага часу названыя тарыфы не пераглядалiся. Улiчваючы працяглы тэрмiн дзеяння раней устаноўленых тарыфаў на транзiт нафты па тэрыторыi рэспублiкi i значнае падаражанне яе перапампоўвання за мiнулы перыяд (у першую чаргу, за кошт росту вартасцi энергарэсурсаў), РУП «Гомельтранснафта Дружба» i канцэрн «Белнафтахiм» у мэтах кампенсацыi названых затрат звярнулiся з прапановай аб змяненнi тарыфаў на паслугi па транзiтнай транспарцiроўцы нафты па сiстэме магiстральных трубаправодаў па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Мiнiстэрствам эканомiкi i прынята гэта пастанова. Названыя тарыфы прыняты з разлiку сярэдняга ўдзельнага тарыфу на транспарцiроўку нафты па сiстэме ААТ «АК «Транснафта» па тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi — $0,6 за 1 тону на 100 км маршруту. Як адзначылi ў Мiнэканомiкi, цяпер тарыфы за транзiт нафты ў сумежных дзяржавах вышэйшы, чым узровень тарыфаў у Рэспублiцы Беларусь. Так, у Польшчы тарыф на транзiт нафты ў напрамку Германii — $0,9 за 100 т/км, у Рэспублiцы Беларусь у гэтым напрамку — $0,41 за 100 т/км. Ва Украiне тарыф на транзiт нафты ў напрамку Венгрыi, Славакii — $0,89 за 100 т/км, у Рэспублiцы Беларусь у названым напрамку — $0,53 за 100 т/км. Тарыф на транзiтнае перапампоўванне казахстанскай нафты праз тэрыторыю Расiйскай Федэрацыi складае $0,73 за 100 т/км.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства эканомiкi прыняло пастанову ад 31 студзеня 2007 года № 26 «Аб тарыфах на паслугi па транзiтнай транспарцiроўцы нафты па сiстэме магiстрал
|
|