21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З вёскі ў горад. І наадварот...

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Цi ўдасца з дапамогай аграгарадкоў выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю ў глыбiнцы?

Пётр Адашкевiч — чалавек на Дзяржыншчыне вядомы. Ён прайшоў дарогамi Вялiкай Айчыннай — ваяваў у партызанах, мае шмат баявых узнагарод. Але не менш ордэнаў i медалёў ветэран заслужыў за шчырую, самаадданую працу — ён быў кiраўнiком некалькiх гаспадарак на працягу 37 (!) гадоў.

Пасля «буму»

Упершыню Пятра Iванавiча прызначылi на адказную пасаду яшчэ ў 1938-м, ва ўзросце 23 гадоў. Пасля вызвалення Беларусi ён зноў прыступiў да мiрнай справы — узначальваў калгас «Фалько», а пасля, на працягу трох дзесяцiгоддзяў, — вядомае сельгаспрадпрыемства «Камiнтэрн» Дзяржынскага раёна.

З 1948 г. Адашкевiч жыве ў вёсцы Томкавiчы. Актыўна будавацца яна пачала толькi напрыканцы 1970-х гадоў. Тагачасны «бум» Адашкевiч дасюль памятае — узгадвае, як вёска лiтаральна звiнела ад дзiцячых галасоў. Шкада, што ўздым працягваўся нядоўга, паколькi ўжо напрыканцы 1990-х гадоў жыхароў тут значна паменела. Моладзь у пошуках камфорту з’язджала ў горад, таму Томкавiчы з цягам часу гублялi перспектыву. «Трэба ўмовы належныя ствараць, тады праблем такiх узнiкаць не будзе, — лiчыць 92-гадовы Пётр Адашкевiч. — Калi пачынаецца будоўля, то i вёска адраджаецца. Iншага проста не дадзена».

Цяпер у Томкавiчах жыве 345 жыхароў, больш чым 200 з iх — працаздольнага ўзросту. Здавалася б, дэмаграфiчная сiтуацыя выглядае не зусiм крытычнай. Аднак гэта толькi на першы погляд. У даволi буйной вёсцы зараз толькi 60 дзяцей, столькi ж пенсiянераў. Новы будынак мясцовай сярэдняй школы аказаўся даўгабудам — яго ўзвядзенне расцягнулася на дзесяць гадоў. Справу ўдалося давесцi да завяршэння толькi дзякуючы дапамозе вобласцi. Калi ствараўся праект школы, тут займалася 179 вучняў, а зараз — амаль удвая менш. Паводле прагнозаў дырэктара Томкавiцкай СШ Мiхаiла Градаўца, праз некалькi гадоў колькасць дзяцей яшчэ зменшыцца — зараз у першым класе займаецца толькi адзiн вучань! Праўда, як чакаецца, сёлета ў вераснi першаклашак прыйдзе значна больш, але, тым не менш, праблема застаецца даволi вострай. Цi магчыма выправiць становiшча i зрабiць вёску прывабнай для моладзi? Адказам на гэтае няпростае пытанне можа стаць стварэнне аграгарадка. Як плануецца, такi статус сёлета набудуць Томкавiчы.

Галоўнае — iнтарэсы людзей

Увогуле ў Рубiлкаўскiм сельсавеце, у склад якога ўваходзяць Томкавiчы, некалькi вялiкiх вёсак. Акрамя будучага аграгарадка, гэта яшчэ Баравiкi, дзе зараз 235 жыхароў. Адпаведна i iнфраструктура быццам «падзелена» памiж Томкавiчамi i Баравiкамi — 2 сельскiя Дамы культуры, 2 сярэднiя школы, 2 крамы, 2 аддзяленнi сувязi, 2 фельчарска-акушэрскiя пункты i г.д. Тлумачыцца ўсё проста: гэтыя вёскi з’яўлялiся цэнтральнымi сядзiбамi двух гаспадарак — «Камiнтэрна» i «Праўды». Пэўны час таму апошнiя аб’ядналi, i зараз тут адно сельгаспрадпрыемства — СВК «Праўда-агра». З цэнтрам у вёсцы Томкавiчы. Адсюль i прыярытэт, якi надаецца менавiта гэтаму населенаму пункту. Зробяць Томкавiчы аграгарадком — «ажывiцца» ўся акруга. Прынамсi, такiя спадзяваннi ў людзей.

Вялiкую колькасць навакольных вёсак перспектыўнымi не назавеш — у васьмi з iх менш чым па 10 чалавек, у асноўным — людзi ва ўзросце. Увогуле чацвёртая частка жыхароў Рубiлкаўскага сельскага Савета — гэта пенсiянеры. Састарэлыя не застаюцца без увагi. Работнiкi сельскага Савета рэгулярна праводзяць падворны абход з мэтай высветлiць надзённыя патрэбы людзей i своечасова вырашыць магчымыя праблемы. Дапамога аказваецца адчувальная: напрыклад, Пятру Iванавiчу Адашкевiчу летась у хату прыродны газ правялi, для чаго амаль 300 метраў трубы «працягнулi». Усе работы для ветэрана зрабiлi абсалютна бясплатна, за кошт раённага бюджэту.

Дапамога аказваецца i па апрацоўцы прысядзiбных участкаў. Актыўны ўдзел у гэтым па просьбе сельсавета прымае мясцовая гаспадарка. У СВК «Праўда-агра» ёсць неабходная тэхнiка, якой няма ў вясковага «ўрада».

— Раней у кожным калгасе быў спецыялiст, якi канкрэтна займаўся пытаннямi падтрымкi прыватных прысядзiбных гаспадарак, — кажа старшыня Рубiлкаўскага сельскага Савета Мiхаiл Москаль. — Такi варыянт падтрымкi падворкаў вяскоўцаў правераны часам, ён у шэрагу выпадкаў больш эфектыўны. Пагадзiцеся, што работы па апрацоўцы прысядзiбных участкаў носяць сезонны характар. А чым загружаць тэхнiку ў iншы час, каб яна не прастойвала?

Супрацоўнiцтва прыватнiкаў з гаспадаркай у Рубiлкаўскiм сельсавеце добра адпрацавана. Яскравым пацвярджэннем з’яўляецца тое, што паказчыкi па здачы малака насельнiцтвам тут лепшыя ў раёне. Сiтуацыя, скажам прама, нетыповая, паколькi тут шмат дачнiкаў i вяскоўцы (асаблiва ўлетку), звычайна стараюцца прадаваць малако менавiта iм. Зразумела, па больш выгаднай для сябе цане. У Рубiлкаўскiм сельсавеце гаспадарцы ўдалося зацiкавiць вяскоўцаў i «перацягнуць» малако на сябе. Чым прывабiлi? Калi здаеш малако праз СВК, то на зiму пры дапамозе сельгаспрадпрыемства кармоў можна нарыхтаваць удосталь. Гэта акрамя таго, што за здадзенае малако своечасова добрую капейчыну атрымаеш. Дадатковыя заробкi даволi важкiя — да 6—7 мiльёнаў рублёў у год.

Моладзь вернецца?

«Малочныя грошы» — далёка не адзiны варыянт атрымання дадатковага даходу для тутэйшых жыхароў. Вяскоўцы на сваiх прысядзiбных участках вырошчваюць на продаж агароднiну i садавiну. Больш прадпрымальныя шукаюць i iншыя шляхi. У Рубiлкаўскiм сельсавеце афiцыйна зарэгiстраваны 5 чалавек, якiя займаюцца вырошчваннем саджанцаў. Кажуць, што гэта даволi выгадная справа.

Работай у сельскай гаспадарцы выбар вяскоўцаў не абмяжоўваецца. Асаблiва ў тым выпадку, калi побач размешчаны буйныя населеныя пункты.

— Ад нас недалёка да Фанiпаля i Самахвалавiч, ды i да сталiцы — 25 кiламетраў, — заўважае Мiхаiл Москаль. — Транспартнае забеспячэнне добрае — аўтобусы на ўсiх накiрунках ходзяць рэгулярна. Таму людзi ездзяць на працу нават у Мiнск.

Зразумела, што вясковы сэрвiс i заробкi ў тутэйшай гаспадарцы непараўнальныя са сталiчнымi. Аднак для таго, каб зрабiць гэтыя мясцiны больш прывабнымi ў першую чаргу для моладзi, будуецца камфартабельнае жыллё: калi летась у Баравiках i Томкавiчах узвялi 10 домiкаў, то сёлета, як мяркуецца, здадуць 15. Ды i заробкi павiнны ўзрасцi — мясцовую гаспадарку плануюць далучыць да буйнога заможнага сельгаспрадпрыемства.

— Калi планы ўдасца ўвасобiць у жыццё, то людзi абавязкова задумаюцца аб мэтазгоднасцi штодзённых паездак на работу ў Мiнск, — упэўнены Мiхаiл Москаль. — Навошта шукаць нейкiя варыянты ў сталiцы цi iншых месцах, калi можна зарабiць прыстойныя грошы тут? Ды яшчэ i камфартабельнае жыллё «ў дадатак» атрымаць. Што датычыцца сэрвiсу, то яго таксама магчыма «падцягнуць». Вёска з усiмi гарадскiмi выгодамi — зусiм не мара, а рэальнасць.

Дзяржынскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi ўдасца з дапамогай аграгарадкоў выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю ў глыбiнцы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика