21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэмп эканамiчнага росту ў Беларусi ў студзенi склаў 113 працэнтаў

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Ва ўрадзе

Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, на якiм былi падведзены вынiкi работы эканомiкi Беларусi за 2006 год i вызначаны прыярытэтныя задачы па дасягненню запланаваных параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi ў 2007 годзе.

Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у 2006 годзе выкананы 14 з 16 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. Такiм чынам, «закладзена нядрэнная база для работы ў 2007 годзе», адзначыў кiраўнiк урада.

Гаворачы пра вынiкi работы эканомiкi ў студзенi, прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў, што «гэта быў складаны месяц для ўрада, рэальнай эканомiкi». Аднак, паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе складанасцi, беларуская эканомiка ў гэты перыяд прадэманстравала сваю эфектыўнасць. У краiне быў прыняты шэраг аператыўных мераў у сувязi з павелiчэннем для Беларусi цэн на расiйскiя энерганосьбiты. У вынiку «эканомiка працавала так, як мы чакалi», — адзначыў Сяргей Сiдорскi.

Паводле папярэднiх даных, тэмп росту прамысловай вытворчасцi ў Беларусi ў студзенi 2007 года да студзеня 2006 года склаў 113—114 працэнтаў.

Паказчыкi бюджэту Беларусi могуць быць зменены па вынiках студзеня—лютага 2007 года. Аб гэтым паведамiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка, выступаючы з дакладам на пасяджэннi Савета Мiнiстраў.

«Комплекс мераў па мiнiмiзацыi страт бюджэту ў сувязi з ростам цэн на расiйскi прыродны газ i змяненнi ўмоў паставак нафты грунтуецца на мяркуемым змяненнi параметраў даходнай i расходнай частак бюджэту», — сказаў ён.

У Беларусi захаваецца практыка ўстанаўлення льготных цэн на энерганосьбiты для асобных прадпрыемстваў, перш за ўсё энергаёмiстых горадаўтваральных, паведамiў Уладзiмiр Сямашка.

Узроўнi льгатавання цэн на прыродны газ складуць ад 5 да 50 працэнтаў, тарыфаў на электраэнергiю ад 10 да 50 працэнтаў, цеплавую энергiю ад 5 да 55 працэнтаў.

Пры недахопе сродкаў на гэтыя мэты будуць выкарыстоўвацца сродкi iнавацыйных фондаў адпаведных органаў дзяржкiравання, выканкамаў i мясцовых бюджэтаў.

Рэнтабельнасць беларускiх нафтаперапрацоўчых заводаў у вынiку мераў, прынятых урадам, будзе не меншая за 4,8 працэнта, паведамiў Уладзiмiр Сямашка.

Па рашэнню ўрада з 1 студзеня 2007 года на 60 працэнтаў знiжаны стаўкi акцызаў на нафтапрадукты. Устаноўлена таксама, што з выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi нафтапрадуктаў, не спаганяюцца збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi сельгасвытворцаў i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог. Таксама адменены льготы на закупку беларускiмi сельгаспрадпрыемствамi нафтапрадуктаў.

У цэлым сiстэма мераў урада па мiнiмiзацыi страт эканомiкi ад новых цэнавых умоў паставак расiйскiх энергарэсурсаў прадугледжвае тры мэты: гэта абарона насельнiцтва, мiнiмiзацыя страт бюджэту, а таксама падтрымка рэальнага сектара эканомiкi. Уладзiмiр Сямашка таксама адзначыў, што, нягледзячы на ўсе складанасцi з пастаўкамi расiйскiх энерганосьбiтаў, у Беларусi ў 2007 годзе павiнны быць забяспечаны запланаваныя тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця.

У Беларусi ўведзена ў эксплуатацыю электронная сiстэма манiторынгу фiнансавага стану прадпрыемстваў. У цэлым сiстэма ахоплiвае амаль 7 тысяч арганiзацый i дае магчымасць атрымлiваць дакладнае бачанне сiтуацыi на кожнай з iх.

Па вынiках 11 месяцаў 2006 года ў Беларусi са стратамi працавалi 1422 прадпрыемствы, што на 43 працэнты менш, чым за аналагiчны перыяд 2005 года. «З аднаго боку, гэта прыметнае знiжэнне, але ў Беларусi па-ранейшаму доля стратных арганiзацый застаецца значнай — 13 працэнтаў», — падкрэслiў першы вiцэ-прэм’ер. У прамысловасцi ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склала 22,6 працэнта.

Абарона iнтарэсаў насельнiцтва будзе адным з прыярытэтаў урада Беларусi ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбiты.

Абарона насельнiцтва будзе ажыццяўляцца шляхам абмежавання росту цэн на жыллёва-камунальныя паслугi.

Уладзiмiр Сямашка нагадаў, што з 1 студзеня гэтага года адбылося павышэнне цэн на газ i тарыфаў на электраэнергiю для насельнiцтва на 20 працэнтаў, на цеплавую энергiю — на 12 працэнтаў. У той жа час гэта знаходзiцца ў межах абмежавання росту кошту жыллёва-камунальных паслуг для сям’i з трох чалавек, якiя пражываюць у двухпакаёвай кватэры, не больш як на $5.

У будучым будзе ўзмоцнена работа па аснашчэнню кватэр iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку вады i цяпла. Да 2010 года такiмi прыборамi павiнна быць аснашчана 80 працэнтаў.

Урад Беларусi даручыў Мiнэканомiкi распрацаваць комплекс мераў па забеспячэнню выхаду рэспублiкi ў 2007 годзе на дадатнае сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi. Сальда знешняга гандлю за 11 месяцаў 2006 года склалася адмоўнае ў суме $1035,5 млн.

У Беларусi створаны спрыяльныя ўмовы для назапашвання дызельнага палiва да веснавых палявых работ, заявiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што гэтаму садзейнiчаюць iснуючыя спрыяльныя цэны на нафтапрадукты. Акрамя таго, на ўнутраным рынку, па рашэнню ўрада, на 60 працэнтаў знiжаны стаўкi акцызаў на нафтапрадукты.

У Беларусi не будуць пашырацца пасяўныя плошчы пад цукровыя буракi ў сувязi з тым, што магутнасцi перапрацоўчых цукровых заводаў не павялiчваюцца. Аб гэтым заявiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд Русак на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Мiнсельгасхарч рэкамендуе пасяўныя плошчы, якiя плануюцца пад буракi, у Гомельскай вобласцi засеяць кукурузай — як на сiлас, так i на зерне. У Мiнскай вобласцi гэтыя палi мэтазгодна замянiць пасевамi iншых караняплодаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, на якiм былi падведзены вынiкi работы эканомiкi Беларусi за 2006 год i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика