Удар па Беларусi рыкашэцiць па Cаюзнай дзяржаве
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
Наколькi адчувальным стаў энергетычны канфлiкт для Саюза Беларусi i Расii, а таксама аб сённяшнiх рэалiях i перспектывах саюзнага будаўнiцтва ў iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснiк Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, член Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы Сяргей ШУХНО.
— Безумоўна, падзеi, звязаныя з павышэннем цаны на расiйскiя энерганосьбiты для Беларусi, у пэўнай ступенi затармазiлi развiццё iнтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Разам з тым, аналiзуючы ўвесь працэс саюзнага будаўнiцтва, можна сказаць, што ўжо з 2003 года з расiйскага боку намецiлася тэндэнцыя да падзелу тэмы саюзных i двухбаковых адносiнаў. У плоскасць апошнiх былi пераведзены найбольш сур’ёзныя i складаныя пытаннi. Для мяне асабiста гэта заўсёды было незразумела. Двухбаковыя адносiны — гэта падпiсанне дагавора, якi рэгулюе якое-небудзь пытанне, правядзенне працэдур па яго ратыфiкацыi i далейшае абавязковае выкананне гэтага дакумента. Гэта дастаткова дзейсны механiзм, аднак навошта яго прымяняць, калi iснуе Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы, ёсць саюзны Савет Мiнiстраў, якi фактычна нясе адказнасць за ўсю эканамiчную палiтыку ў рамках Саюза? Гэты орган можа прымаць абавязковыя для выканання ў абедзвюх дзяржавах рашэннi. Беларускiм бокам былi падпiсаны ўказы i прыняты пастановы, у адпаведнасцi з якiмi рашэннi органаў Саюзнай дзяржавы з’яўляюцца абавязковымi на яе тэрыторыi. У Расii такiх дакументаў да гэтага часу няма. Нельга сказаць, што рашэннi, прынятыя ў рамках Саюза, тут не выконваюцца. Вядома, яны маюць сiлу, таму што не супярэчаць нормам расiйскага заканадаўства. Аднак на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi механiзма iх прымянення фактычна няма. — У ходзе перагавораў беларускi бок прытрымлiваўся пазiцыi, што павышэнне цаны на газ стане парушэннем Пагаднення аб стварэннi роўных умоў суб’ектам гаспадарання дзвюх краiн... — Гэта базавы дакумент, у якiм прапiсаны ў тым лiку прынцыпы, згодна з якiмi цэны на энерганосьбiты i мiнеральную сыравiну ў Саюзнай дзяржаве павiнны фармiравацца на падставе ўнутраных цэн Расiйскай Федэрацыi. Таму кошт газу, электраэнергii, сырой нафты для Беларусi быў на ўзроўнi пятага цэнавага пояса. Яшчэ адным дакументам, якi агаворвае гэта пытанне, было беларуска-расiйскае пагадненне аб цэнавай палiтыцы. Аднак калi Расiя стала рыхтавацца да павышэння цаны на газ, яна з яго выйшла. Прыняцце пастановы аб увядзеннi вывазной пошлiны на сырую расiйскую нафту парушыла базавыя пагадненнi аб Мытным саюзе i стварэннi зоны свабоднага гандлю. На пасяджэннi ВДС 15 снежня гэта пытанне разглядалася i было вырашана на вышэйшым узроўнi. Пасля чаго ў Маскву з даручэннем урэгуляваць усе моманты з размеркаваннем пошлiн вылецела беларуская дэлегацыя. Аднак прымаць яе не сталi. Каб пазбегнуць эканамiчных страт, Беларусь прыняла абсалютна адэкватныя меры. З усяго гэтага можна зрабiць выснову, што, фактычна парушыўшы пагадненне аб Мытным саюзе, Расiя справакавала канфлiктную сiтуацыю i падштурхнула беларускi бок да дзеянняў у адказ. Адзначу таксама, што для Казахстана, Кыргызстана, Таджыкiстана, якiя як i Беларусь, уваходзяць у пагадненне аб Мытным саюзе ў рамках ЕўрАзЭС, вывазныя пошлiны на сырую расiйскую нафту не прадугледжаны. — Наконт прычын рэзкага павышэння цэн на энерганосьбiты для Беларусi iснуе два меркаваннi. Першае — прынятыя рашэннi былi пралабiраваны расiйскiмi алiгархiчнымi вярхамi, другое — тое, што адбылося, з’яўляецца мерамi па абароне ўнутранага расiйскага рынку. Што, на ваш погляд, блiжэй да iсцiны? — Безумоўна, павышаючы цэны на газ, Расiя абаранiла iнтарэсы «Газпрама». Па нафце, на мой погляд, таксама iснавала нейкае лобi. Вiдавочна, што тут без пэўнага ўплыву расiйскiх алiгархаў не абышлося. Разам з тым, там прысутнiчала i абарона iнтарэсаў унутранага расiйскага рынку. Нафта з газам — гэта стратэгiчныя рэсурсы, i цэны на iх Расiя ўзняла для ўсiх сваiх блiжэйшых суседзяў. Тым не менш, я лiчу, што адносна Беларусi павышэнне цаны ў 3-4 разы было няправiльным. За апошнiя два гады кошт энергарэсурсаў i так павысiўся ў два разы. Расiйскi бок гэта тлумачыць неабходнасцю павышэння цаны на энергарэсурсы да сусветнага ўзроўню нават для ўнутраных спажыўцоў у сувязi з уступленнем у СГА. З гэтага года для расiйскiх прадпрыемстваў яна вырасла на 15 працэнтаў. Аднак гэты працэс у Беларусi i Расii павiнен быў iсцi сiнхронна i ўзгоднена. Да таго ж РФ купляе газ у Казахстана, Узбекiстана i Туркменiстана па нiзкiх цэнах, а потым прадае яго ў Беларусь у некалькi разоў даражэй. — Сёння некаторыя расiйскiя чыноўнiкi гавораць аб неабходнасцi ўвядзення мытнага рэжыму з Беларуссю. Наколькi гэта рэальна? — Спачатку давайце ўвядзём мытны рэжым, як прапаноўвае Расiя. Потым, па парадах асобных прадстаўнiкоў расiйскiх пагранiчных ведамстваў, створым мяжу ў Саюзнай дзяржаве... Рэальна ацэньваючы сiтуацыю, можна сказаць, што ў выпадку ўстанаўлення расiйскiм бокам мытнай мяжы, Беларусь прыме аналагiчныя меры. Тады можна будзе адмовiцца ад iдэi Саюза. Што датычыцца заяў аб тым, што ваша краiна — «зялёны калiдор» для злачынцаў, якiя iмкнуцца трапiць у Расiйскую Федэрацыю, то я лiчу iх поўнасцю неабгрунтаванымi. У Саюзнай дзяржаве працуе Пагранiчны камiтэт, была рэалiзавана вялiкая праграма па ўмацаванню знешнiх гранiц Саюза. На апошнiм пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета кiраўнiкi пагранiчных камiтэтаў Беларусi i Расii далажылi прэзiдэнтам дзвюх краiн аб паспяховым завяршэннi першага этапу гэтай праграмы i папрасiлi выдзелiць сродкi для наступнага. Цяпер iдзе работа па яго падрыхтоўцы. — Акрамя Саюзнай дзяржавы, Беларусь i Расiя — актыўныя ўдзельнiкi яшчэ некалькiх iнтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы. Як паўплывае на iх беларуска-расiйскi энергетычны канфлiкт? — Цяпер актыўна вядзецца работа па стварэнню Мытнага саюза ў рамках трох дзяржаў — Беларусi, Расii i Казахстана. Аднак тое, што адбылося памiж намi, безумоўна, адмоўна паўплывае на яго фармiраванне. Адаб’ецца гэта i на iнтэграцыйных працэсах у рамках ЕўрАзЭС. Канфлiкт стаў крокам у бок рэiнтэграцыi. — На якой стадыi цяпер знаходзiцца працэс падрыхтоўкi да прыняцця праекта Канстытуцыйнага акта, увядзення адзiнай валюты Саюзнай дзяржавы? — Праект Канстытуцыйнага акта ўжо гатовы. Як вы помнiце, на пасяджэннi ВДС у студзенi мiнулага года ў Санкт-Пецярбургу было прынята рашэнне аб яго дапрацоўцы i далейшым вынясеннi на разгляд Вышэйшага Дзяржсавета. Наколькi я ведаю, Беларусь гэты дакумент у цэлым задавольваў. Аднак тое, што адбылося ў пачатку гэтага года, адкiнула назад працэс iнтэграцыi ў рамках Саюзнай дзяржавы. I цяпер нам больш важна вярнуцца да эканамiчнай тэматыкi. Тое ж датычыцца i пытання ўвядзення адзiнай валюты. Наогул, у Дагаворы аб стварэннi Саюзнай дзяржавы было запiсана, што яна з’явiцца ў 2005 годзе. На першых стадыях функцыю адзiнай валюты павiнен быў выконваць расiйскi рубель. Аднак да абазначанага ў дагаворы тэрмiну ўмовы, неабходныя для пераходу на расiйскi рубель, не былi сфармiраваныя. Не гатовы мы цяпер i для ўвядзення на прасторы Саюза якой-небудзь трэцяй адзiнай валюты. На гэта ў першую чаргу не пойдзе Расiйская Федэрацыя. — Якiя на сёння перспектывы Саюзнай дзяржавы? — Перш за ўсё, я перакананы, што будаваць Саюзную дзяржаву трэба i надалей, паколькi быць разам — лёс нашых народаў. Тут я хацеў бы адзначыць некаторыя моманты, звязаныя з рэалiзацыяй саюзных пагадненняў, падпiсаных у студзенi мiнулага года ў Санкт-Пецярбургу. Беларусь ужо выканала ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, якiя патрабуюцца для ўступлення гэтых дакументаў у сiлу. У Расiйскай Федэрацыi на сёння дзейнiчае толькi дагавор аб сацыяльным забеспячэннi. Безумоўна, гэта вельмi важны дакумент, якi рэгулюе ў тым лiку i пытаннi пенсiйнага забеспячэння, а таксама шэраг iншых, не менш актуальных. Але гэта пагадненне пакуль толькi адно, ратыфiкаванае Расiяй. Пагадненне, што датычыцца медыцынскага забеспячэння, чатыры разы вярталася ў расiйскi Мiнфiн па надуманых прычынах. Так, спачатку ў бюджэце не знайшлося сродкаў для бясплатнага лячэння Герояў Савецкага Саюза i кавалераў ордэнаў Славы трох ступеняў. Потым з’явiлiся яшчэ нейкiя пытаннi. Цяпер мiнiстэрства патрабуе ўзгаднiць гэты дакумент з усiмi расiйскiмi рэгiёнамi. Што ж да пагаднення, якое датычыцца свабоды перамяшчэння i выбару месца жыхарства, то яно пакуль нават не ўнесена ва ўрад для ратыфiкацыi. Тое, што адбылося ў расiйскiх СМI з асвятленнем беларуска-расiйскiх энергетычных перагавораў, недапушчальна. Да гэтага часу затухаючы канфлiкт без канца падаграюць расiйскiя тэлеканалы, электронныя i друкаваныя СМI. Iх выказваннi тэндэнцыйныя i некампетэнтныя, а iншым разам сiтуацыя нагадвае простае аблiванне граззю Беларусi i ўсяго, што з ёю звязана. Гэта ўносiць раскол у першую чаргу ў расiйскае грамадства. Абагульняючы сказанае, можна з упэўненасцю заявiць, што Саюзная дзяржава павiнна быць. Я лiчу, што мы павiнны жыць i будаваць наш агульны дом разам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькi адчувальным стаў энергетычны канфлiкт для Саюза Беларусi i Расii, а таксама аб сённяшнiх рэалiях i перспектывах саюзнага будаўнiцтва ў iнтэрв
|
|