На абход пацыентаў — толькi з медыцынскай карткай
Паважаная «Звязда», я даўнi твой чытач i падпiсчык. Знаходзячыся на лячэннi ў шпiталi iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, у мяне ўзнiкла пытанне да Мiнiстэрства аховы здароўя, адказ на якое я спадзяюся знайсцi на старонках газеты. Чаму б не забаранiць урачам наведванне пацыентаў у палатах без медыцынскiх картак, дзе занатаваная ўся гiсторыя хваробы, скаргi пацыента, падшытыя аналiзы i гэтак далей? На маю думку, немагчыма пры абходзе 25—30 чалавек захаваць у памяцi ўсю важную iнфармацыю, якая датычыцца таго цi iншага хворага. Ад настаўнiкаў жа патрабуюць, iдучы на ўрок, мець з сабой план ўрока?.. А чаму ў такiм разе ў шпiталi ўрач не бярэ з сабой нават блакнот, дзе можна было б штосьцi пазначаць, не кажучы ўжо пра гiсторыю хваробы?
З павагай, Павел Мiхайлавiч Ларыёнаў, г. Магiлёў. Адказы на пытаннi, якiя хвалявалi нашага чытача, мы атрымалi, так бы мовiць, з самых першых вуснаў, ад галоўнага ўрача Рэспублiканскага клiнiчнага шпiталя iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны iмя П.М. Машэрава I.Б. Масла. Прыводзiм яго тэкст поўнасцю: «Адмiнiстрацыя ДУ «Рэспублiканскi клiнiчны шпiталь iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны iмя П. М. Машэрава» ўважлiва разгледзела зварот грамадзянiна Ларыёнава П.М. у рэдакцыю газеты «Звязда» па пытанню арганiзацыi працы шпiталя. Узнятыя ў звароце пытаннi былi абмеркаваныя ў працоўным калектыве. Пры паступленнi на стацыянарнае лячэнне на кожнага пацыента афармляецца медыцынская картка стацыянарнага хворага (гiсторыя хваробы), у якой адлюстроўваюцца даныя аб стане пацыента i лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы. На абходы ў палаты лечачы ўрач накiроўваецца з медыцынскай карткай стацыянарнага хворага i лiстком назначэння, аглядае хворых, затым з улiкам вынiкаў дыягнастычных даследаванняў робiць адпаведныя запiсы ў медыцынскай картцы стацыянарнага хворага i карэкцiруе лячэнне. Такiм чынам лячэбна-дыягнастычны працэс у ДУ «Рэспублiканскi клiнiчны шпiталь iнвалiдаў ВАВ iмя П.М. Машэрава» арганiзаваны i праводзiцца ва ўстаноўленым парадку. У маi 2006 года Рэспублiканскiм саветам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь праведзена праверка работы шпiталя. Дадзена высокая ацэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная «Звязда», я даўнi твой чытач i падпiсчык. Знаходзячыся на лячэннi ў шпiталi iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, у мяне ўзнiкла пытанне да Мiнi
|
|