21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Абсалютна перакананы ў неабходнасцi будаўнiцтва АЭС»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Дэпутацкая трыбуна

На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк старшынi Камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Мiкалай СЕРГIЕНКА, якi ў перыяд лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выконваў абавязкi камандзiра палка хiмiчнай абароны.

— Апошнiм часам неаднаразова ўзнiмаецца тэма будаўнiцтва ў Беларусi ўласнай атамнай электрастанцыi. На вашу думку, гэта гаворыць аб паступовым працэсе па ўзмацненню энергетычнай бяспекi нашай краiны цi аб рэакцыi на энергетычны канфлiкт з Расiяй?

— Я сёння не звязваў бы праблему будаўнiцтва АЭС у Беларусi з энергетычнымi праблемамi з Расiяй. Праблема будаўнiцтва АЭС у нашай краiне вывучаецца, прагназуецца ўжо шмат гадоў. Больш таго, будаўнiцтва Мiнскай АЭС планавалася яшчэ ў часы СССР. Аднак аварыя на Чарнобыльскай АЭС унесла карэктывы, i насельнiцтва стала ставiцца да будаўнiцтва больш адмоўна, чым станоўча. Шмат уплывовых палiтыкаў таксама выказвалася аб тым, што ў атамных электрастанцыях Беларусь не мае патрэбы.

Тым не менш жыццё ставiць свае праблемы: нам неабходна электрычнасць, якую мы самi вырабляем толькi ў невялiкiх аб’ёмах. Для параўнання, доля атамнай энергii ў энергетычным балансе многiх краiн складае значную частку: у Японii — 25 працэнтаў, Швецыi — 49, Францыi — 77, Славакii — 57,8, Бельгii — 56. Можна ўзгадаць i краiны былога СССР: Арменiя — 35 працэнтаў, Лiтва — 80,6, Украiна — 45,1. Нам жа пераважную частку электраэнергii прыходзiцца закупляць, што далёка не заўсёды выгадна.

Лiчу аптымальным варыянтам развiцця энергетыкi ў Беларусi ўвод у 2015—2020 гадах ядзерных энергаблокаў агульнай электрычнай магутнасцю 2 млн кВт. У такiм выпадку доля АЭС у вытворчасцi электраэнергii складзе прыкладна 27—29 працэнтаў. Сабекошт ядзернай электраэнергii будзе нiжэйшым, чым на электрастанцыях на прыродным газе. Адпаведна панiзiцца i сабекошт вытворчасцi ўсёй электраэнергii краiны. Пры гэтым аб’ём закупак прыроднага газу скароцiцца на 4,5—4,6 млрд куб. м у год.

— Пры будаўнiцтве АЭС у Беларусi ўзнiкаюць дзве асноўныя праблемы. Першая — эканамiчная. Як вы лiчыце, цi будзе апраўдана ўкладанне буйных сродкаў?

— Будаўнiцтва АЭС — вельмi дарагое задавальненне. Аднак гэта ўсё ж такi эканамiчна выгадная справа, хоць затрачаныя сродкi i не акупяцца адразу, а праз некалькi, а магчыма i дзесяць гадоў. Таму трэба рабiць дакладныя разлiкi, цi можам мы сабе сёння дазволiць рабiць такiя расходы. Гэта складана, бо на сёння неабходных сродкаў у нас у краiне няма. Але ў любым выпадку заўтра, праз год—два перад намi паўстане сур’ёзнае пытанне недахопу электрычнасцi, i мы прыйдзем да неабходнасцi будаўнiцтва АЭС. Сёння ў свеце вельмi шмат розных вiдаў АЭС па магутнасцi, кошту, прынцыпу працы. Неабходна выбраць аптымальны праект i шукаць менавiта пад яго канкрэтныя грошы. Бо ў любым выпадку АЭС — гэта самы танны вiд электрычнасцi.

— Другая праблема — псiхалагiчная.

— Псiхалагiчны аспект пры будаўнiцтве АЭС для Беларусi — вельмi важны, калi не вызначальны. Але ў любых спрэчных пытаннях заўсёды будуць незадаволеныя. Той, хто не разумее дзяржаўнай патрэбы ў АЭС, пойдзе на ўсё, каб не дапусцiць магчымай небяспекi. Таму ў гэтай сiтуацыi неабходна браць пад увагу толькi факты i доказы. Прычым пралiчваць не толькi фiнансы i бяспеку, але i кампенсацыi насельнiцтву. Апошняе — не менш важна, бо ў любым выпадку людзям, што будуць пражываць вакол АЭС, створаць пэўныя праблемы. Кампенсаваць можна па-рознаму: будаўнiцтвам жылля, лесапаркавых зон, стварэннем iншых экалагiчна кампенсуючых механiзмаў i г.д. Таму людзям неабходна растлумачваць, пераконваць iх, спасылаючыся не толькi на беларускае заканадаўства i практыку, але i на сусветную. Мы сёння жывём ва ўмовах максiмальна дапушчальных мераў. Калi будаўнiцтва АЭС укладваецца ў iх, давайце дзейнiчаць.

— Сёння людзi баяцца, магчыма, не столькi самой АЭС, колькi памылак, якiя раней ужо былi зроблены.

— Паўтаруся, сёння ў свеце шмат самых розных АЭС. Так здарылася, што буйная аварыя адбылася менавiта на Чарнобыльскай. Але калi пралiчыць, колькi шкоды было нанесена аварыямi на АЭС i падчас iншых катаклiзмаў (экалагiчных i прыродных), то апошнiя прынеслi большую шкоду. Доля праблем атамнай энергетыкi ў свеце вельмi нiзкая, проста атамам мы напужаныя. I нельга цалкам сказаць, што беспадстаўна. Прычым гэту небяспеку нельга пабачыць. Праблема бяспекi вельмi важная. Але ў глабальным сэнсе (а не ў нашым постчарнобыльскiм бачаннi праблемы) надзейнасць АЭС вельмi высокая.

Аналiз сусветнага вопыту праектавання АЭС паказвае, што сёння ў далёкiм замежжы i Расii распрацаваны праекты АЭС новага пакалення, якiя маюць павышаную сiстэму бяспекi i надзейнасцi i выключаюць цяжкiя аварыi з расплаўленнем актыўнай зоны i выхадам радыеактыўнасцi ў навакольнае асяроддзе. Верагоднасць цяжкiх аварый для АЭС новага пакалення ў дзесяткi тысяч разоў меншая, чым для АЭС чарнобыльскага тыпу.

— На заканадаўчым узроўнi праблемы бяспекi падчас аварый на АЭС прадугледжаныя?

— Усе пытаннi, што датычацца бяспекi людзей, на заканадаўчым узроўнi прадугледжаныя.

— Умоўная сiтуацыя: АЭС пабудавана, здарылася аварыя. Можаце сказаць, што ўлады гатовыя ў такой сiтуацыi дзейнiчаць без памылак?

— Правакацыйнае пытанне. Памылкi заўсёды маюць месца, асаблiва пры лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый. Але сёння ў Беларусi бяспека пражывання грамадзян забяспечана. Для гэтага дзейнiчае буйная дзяржаўная машына, якая займаецца пытаннямi забеспячэння бяспекi насельнiцтва тэарэтычна, пралiчваючы магчымасцi аварый, i практычна. Вакол Беларусi знаходзяцца некалькi АЭС, i ў нас пралiчаны магчымасцi наступстваў аварый на iх. Прычым пралiчана не толькi ў разлiках, але i ў матэрыяльным забеспячэннi бяспекi насельнiцтва. Наколькi мы гатовы да кожнай канкрэтнай аварыi? Выхваляцца не хочацца, але i ўскладняць усё няма падстаў.

— Вы як лiквiдатар аварыi на ЧАЭС цалкам за неабходнасць будаўнiцтва АЭС у Беларусi? Цi ўсё-такi часткова супраць?

— Асабiста я абсалютна перакананы ў неабходнасцi будаўнiцтва АЭС у Беларусi. Дзесяць гадоў таму пры апытаннi 90 чалавек са 100 сказалi б, што Беларусi АЭС непатрэбна. Але я i тады выступаў «за». Чым раней мы пабудуем АЭС, тым лепш будзе для нас. Iншая справа, што тады было шмат эканамiчных, маральна-псiхалагiчных, навуковых i iншых праблем.

Лiчу, будаўнiцтва АЭС неабходна пачынаць без прамаруджання. Не трэба баяцца, а проста прадумана падысцi да пытання. Не будаваць тое, што састарэла i патаннела, а будаваць самае сучаснае i перадавое, у той жа час суразмернае з нашымi фiнансавымi магчымасцямi.

— У мiнулым годзе ў парламенце абмяркоўвалася магчымасць правядзення парламенцкiх слуханняў па праблеме будаўнiцтва АЭС. Цi збiраюцца дэпутаты вярнуцца да гэтай тэмы?

— Магчыма, парламенцкiя слуханнi сапраўды былi б своечасовымi. Без iх, напэўна, не абысцiся. Сёння той час, калi ў парламенце, урадзе, сродках масавай iнфармацыi неабходна правесцi вялiкую тлумачальную працу. Акрамя таго, у нас у краiне адзiн з наймацнейшых НДI атамнай энергетыкi, унiкальныя распрацоўкi, унiкальныя вучоныя. Навука таксама павiнна актыўней далучыцца да абмеркавання. Я буду пераконваць «за», нехта — «супраць». Гэта нармальна. Аднак сёння, лiчу, погляды людзей на праблему будаўнiцтва ў Беларусi АЭС змянiлiся. Цяпер ужо, наадварот, 90 чалавек са 100 выкажуцца за яе неабходнасць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк старшынi Камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню Палаты прадстаўнiкоў Нацыян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика