«Шлагбаум» для сараматных хваробаў
У Мiнску 10 лютага пройдзе агульнагарадская акцыя «Абаранi сябе i сваю будучыню», скiраваная на прафiлактыку захворванняў, якiя перадаюцца палавым шляхам.
Летась у сталiцы прайшлi дзве падобныя акцыi, у цэнтры ўвагi якiх аказалiся сардэчна-сасудзiстыя i анкалагiчныя захворваннi. Цяпер жа на парадку дня аказалiся iнфекцыi, што перадаюцца палавым шляхам (IППП). Нягледзячы на знiжэнне ў 2006 годзе сярод мiнчан захворваемасцi на IППП, медыкi рыхтуюцца ў блiжэйшы час да новай «хвалi» венерычных захворванняў. Мэта акцыi — прыцягнуць увагу мiнчан да сур’ёзнай праблемы. Кансультаваць мiнчан у дзень акцыi будуць як у Гарадскiм скурна-венералагiчным дыспансэры, так i ва ўсiх цэнтральных раённых палiклiнiках з 9 гадзiн ранiцы да 18 гадзiн. Школьнiкi змогуць звярнуцца ў Цэнтры сяброўскiх адносiнаў да падлеткаў, якiя дзейнiчаюць на базе 8-й, 11-й, 13-й i 23-й дзiцячых палiклiнiк, а таксама ў дзiцячым аддзяленнi 26-й дарослай палiклiнiкi, а навучэнская моладзь — у 33-ю «студэнцкую» палiклiнiку. Папярэднi запiс не спатрэбiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску 10 лютага пройдзе агульнагарадская акцыя «Абаранi сябе i сваю будучыню», скiраваная на прафiлактыку захворванняў, якiя перадаюцца палавым шля
|
|