21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дзетсадаўскi носiк»: як з iм змагацца

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

«Майму дзiцяцi ўжо нiякiя лекi не дапамагаюць!» — знясiленая матуля трохгадовага малога прыйшла да лор-урача з праблемай, з якой прынята спраўляцца самiм — насмарк. Тры тыднi яна змагалася з «хворым носам» i не перамагла...

Аказалася, што мацi выкарыстоўвала лекi, якiя самi правакавалi ўскладненне спачатку даволi лёгкага захворвання.

— Лячыць насмарк трэба граматна, — гаворыць Iнга Шалькевiч, лор-урач Мiнскай гарадской дзiцячай палiклiнiкi № 8. — Жанчына капала малому толькi сасудазвужальныя прэпараты, прычым адзiн замяняла на iншы. Пасля 4—5 дзён прымянення любога такога прэпарата ў чалавека ўзнiкае адваротны эфект — пашырэнне сасудаў слiзiстай, iншымi словамi — ацёк.

Менавiта з-за такiх метадаў лячэння i з’явiўся выраз «дзетсадаўскi нос» — калi орган нюху маленькага чалавечка на доўгi час перастае працаваць як трэба. Носiк для дзiцячага арганiзма вычышчае, увiльгатняе i награвае паветра. Калi ён не спраўляецца са сваёй задачай, то малыя прывыкаюць дыхаць роцiкам i ў хуткасцi «падхоплiваюць» такiя хваробы, як трахеiты, ларынгiты, танзiлiты i падобныя, выклiканыя тым, што халоднае i бруднае паветра трапляе ў верхнiя дыхальныя шляхi.

Да таго ж частыя рэспiраторныя захворваннi могуць прывесцi i да больш сур’ёзных праблем, напрыклад такiх, як павелiчэнне адэноiдаў. Тады ў дзiцяцi нават выраз твару мяняецца: адкрыты рот, нiжняя скiвiца выцягваецца, з’яўляюцца прыпухласцi пад вочкамi. Дзетак з «адэноiдным тварыкам» можна адрознiць адразу, i азначае гэта адно — бацькi своечасова не прывялi малое да спецыялiста. А пачыналася ўсё з бяскрыўднага насмарку, якi можна (i трэба!) вылечыць за 4-5 дзён. Каб пазбавiцца напасцi за такi тэрмiн, трэба лячыць маленькiя носiкi правiльна. Пры гэтым нельга забываць, што сасудазвужальныя сродкi лекамi не з’яўляюцца.

Лячэнне «дзетсадаўскiх носiкаў» складаецца з трох этапаў. Першы — прамыванне. «Пачысцiць» носiк можна хатнiмi сродкамi, напрыклад адварам рамонку (на кубачак адвару трэба дадаць чайную лыжку солi) цi цёплай мiнеральнай вадой без газаў. Звычайна немаўляткам да года хапае некалькi кропляў такiх сродкаў, а ўжо больш дарослым дзеткам можна павялiчыць дозу да поўнай пiпеткi раствору. Для прамывання ёсць i аптэчныя прэпараты, такiя, як усiм мамам вядомы «Салiн» цi «Аквамарыс». Ёсць яшчэ «Humеr 150».

Але ведаць, якiмi сродкамi «чысцiць» носiк, недастаткова. Вельмi важна рабiць гэта правiльна: галоўку дзiцяцi трэба павярнуць на бок i акуратна, без цiску, закапаць раствор у тую ноздру, у якi бок павернутая галоўка. Каб эфект быў большым, пасля працэдуры зрабiце масаж крылаў носiка (звычайныя кругавыя рухi пальцамi). Потым трэба старанна высмаркаць нос дзiцяцi — чаргова кожную ноздру, абавязкова прыцiскаючы другую пальцам, каб iнфекцыя не трапiла ў слыхавыя трубы. Немаўлятам жа вычысцiць носiк можна спрынцоўкай цi ватным увiльготненым кноцiкам.

Другi крок — гэта зняцце ацёку сасудаў. Для гэтага i патрабуюцца сасудазвужальныя прэпараты. Сёння такiх шмат, але лiчыцца, што больш мякка дзейнiчае новае пакаленне сасудазвужальных. Гэта такiя прэпараты, як «Атрывiн», «Назiвiн», «Ксiмелiн», «Ксiланазол», «Вiбрацыл», «Адрыянол» i iншыя — яны дзейнiчаюць большы прамежак часу i не так сушаць слiзiстую абалонку.

Трэцi крок — закапванне лекаў. Гэта робяць праз 10—15 хвiлiн пасля прымянення сасудазвужальных, калi ўжо зняты ацёк сасудаў. Закапваюць лячэбныя прэпараты ў залежнасцi ад iндывiдуальнай цярпiмасцi малых да лекаў. Мамы, як правiла, самi ведаюць, якiя сродкi дапамагаюць iх дзiцяцi лепш. Спачатку можна паспрабаваць або 2-працэнтны раствор «Пратарголу», або «Альбуцыду» (20-працэнтны раствор дзеткам да трох гадоў, а 30-працэнтны — больш дарослым), або «Дыаксiдзiну» 1-працэнтны раствор. Калi гэтыя лекi не дапамагаюць цi ў малога ўжо «цяжкi» насмарк (гэта калi выдзяленнi з носа гнойныя, з непрыемным пахам), то можна перайсцi да лячэння антыбактэрыяльнымi прэпаратамi мясцовага дзеяння. У спрэевай форме ёсць такiя антыбiётыкi, як «Iзафра», «Палiдэкса з фенiлэфрынам» i «Бiяпарокс», а каму больш падабаюцца каплi, можна набыць «Сафрадэкс» (гэта каплi для вушэй, але яны добра дапамагаюць пры насмарку). Усе гэтыя прэпараты прадаюцца ў аптэцы без рэцэпта.

Гэта не значыць, што кансультацыя ўрача не патрэбная, асаблiва, калi не ўдалося пазбавiцца ад насмарку адразу.

— Зацяжны насмарк парушае вентыляцыю слыхавых труб i сувязь барабаннай поласцi з поласцю носа i рота, — гаворыць Iнга Яўгенаўна. — А гэта можа прывесцi да катаральнага атыту, якi нельга лячыць без нагляду ўрача.

Пры атыце ў дзiцяцi можа парушыцца слых (малое чуе свой голас рэхам, цi проста нейкi шум). Адэноiды, дарэчы, таксама могуць выклiкаць атыты ў дзяцей, i калi iх своечасова не выдалiць, могуць прывесцi да страты слыху. Дзiцячае вушка можа запалiцца, нават, калi малое часта прымае саляныя ванны цi ходзiць у басейн. У такiх выпадках апранаюць шапачкi для басейна цi робяць для вушак алейныя кноцiкi (вату намачыць у пракiпячоным алеi цi ў аптэчным «Оцiнуме»). Такiя прылады не дазволяць вадзе трапiць у вушка. Увогуле вушкi, горла i носiк у маленькiх дзяцей знаходзяцца ў цеснай сувязi памiж сабой, таму часта праблемы аднаго з гэтых органаў правакуюць праблемы з iншымi. Вось чаму, калi ў малога звычайны насмарк, лепей пасядзець з iм дома 5 дзён i вылечыць яго цалкам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Майму дзiцяцi ўжо нiякiя лекi не дапамагаюць!» — знясiленая матуля трохгадовага малога прыйшла да лор-урача з праблемай, з якой прынята спраўляцца са
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика