21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Крылатая» хвароба

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У Вялiкабрытанii яе ахвярамi сталi iндычкi, а ў Iнданезii — катыМутацыя, якая дазволiць небяспечнаму вiрусу птушынага грыпу лёгка перадавацца ад чалавека да чалавека, можа адбыцца як ў Азii цi Афрыцы, так i ў Еўропе — з такiм папярэджаннем выступiла Сусветная арганiзацыя аховы здароўя.

Трэба заўважыць, што лiтаральна за лiчаныя днi птушынаму грыпу зноў удалося трапiць у цэнтр увагi сусветных iнфармацыйных агенцтваў. Спачатку трывожная iнфармацыя прыйшла з Iнданезii, дзе было праведзена масавае даследаванне сярод бадзяжных катоў, што жывуць побач з харчовымi рынкамi ў раёнах, дзе мелi месца ўспышкi птушынага грыпу. Дарэчы, падставай для яго правядзення сталi паведамленнi аб невядомым захворваннi, якое выклiкала масавы падзеж сярод бадзяжных i хатнiх катоў у шэрагу раёнаў Iнданезii. Але такога вынiку, напэўна, нiхто не чакаў — у 20 працэнтаў з 500 абследаваных катоў вучоныя знайшлi ў крывi антыцелы да вiруса H5N1, якiя сведчаць аб тым, што жывёлiна была iнфiцыравана птушыным грыпам, але змагла перанесцi гэта захворванне. З улiкам высокай смяротнасцi катоў ад птушынага грыпу можна меркаваць, што доля заражаных жывёлiн значна перавышала 20 працэнтаў. Гэта адкрыццё прымусiла экспертаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя сур’ёзна ўсхвалявацца. Справа ў тым, што шматлiкiя выпадкi заражэння катоў птушыным грыпам могуць прывесцi да новых мутацый, якiя дазволяць вiрусу канчаткова адаптавацца да арганiзма жывёлiн i пачаць распаўсюджвацца паветрана-кропельным шляхам. Вядома, што пандэмiю 1918 года выклiкаў птушыны вiрус грыпу, якi адаптаваўся да млекакормячых пры дапамозе прамежкавага рэзервуара, хутчэй за ўсё, хатнiх парсюкоў. I зусiм не выключана, што для вiруса H5N1 прамежкавым рэзервуарам могуць стаць хатнiя каты. Таму многiя эксперты лiчаць неабходным увесцi абавязковыя праверкi катоў i сабак на iнфiцыраванне вiрусам H5N1 у краiнах дзе, выпадкi заражэння птушыным грыпам рэгiструюцца асаблiва часта.

Мiж iншым, актывiзаваўся птушыны грып i на Еўрапейскiм кантыненце. Новыя ачагi птушынага грыпу былi выяўлены ў трох населеных пунктах Краснадарскага краю Расiйскай Федэрацыi, а таксама ў Венгрыi. У мiнулую нядзелю на паўднёвым усходзе Англii на ферме, якая належыць аднаму з найбуйнейшых у Еўропе вытворцаў iндычынага мяса «Бернард Мэцьюс», былi знiшчаны 160 тысяч галоў iндычак, бо на ферму «прасачыўся» птушыны грып. А першы выпадак птушынага грыпу быў зафiксаваны ў Вялiкабрытанii ў красавiку 2006 года ў Шатландыi, дзе вiрус быў выдзелены ў загiнулага лебедзя. Выдзелены на ферме штам вiруса вельмi падобны па сваiх характарыстыках на азiяцкi вiрус птушынага грыпу, — паведамiлi брытанскiя спецыялiсты.

Як вядома, Беларусь застаецца адной з нямногiх еўрапейскiх краiн, дзе вiрус птушынага грыпу пакуль яшчэ не паспеў «адзначыцца». Магчыма, дзякуючы тым беспрэцэдэнтным мерам, якiя былi разгорнутыя санiтарнай i ветэрынарнай службамi на яе тэрыторыi. У Беларусi створаны i дзейнiчае Мiжведамасны савет па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заносу i распаўсюджвання птушынага грыпу. Усе птушкагадоўчыя прадпрыемствы пераведзены на закрыты рэжым працы, устаноўлены жорсткi парадак наведвання гэтых аб’ектаў i дэзiнфекцыйныя бар’еры для аўтатранспарту, штодзённы клiнiчны агляд праходзяць як работнiкi птушкагадоўчых гаспадарак, так i непасрэдна птушкi. На рынках i ў магазiнах дзейнiчае забарона на рэалiзацыю прадукцыi птушкагадоўлі без спецыяльнай упакоўкi i маркiроўкi. Вакцынацыi была падвергнута ўся свойская птушка ў трохкiламетровай зоне ад прадпрыемстваў птушкагадоўлi i паблiзу вадаёмаў. Падчас мiграцыi пералётных птушак дзейнiчала забарона на выгульнае ўтрыманне хатняй птушкi. На чыгунцы i ў аэрапортах таксама дзейнiчаюць дадатковыя меры перасцярогi. У прыватнасцi, у дарозе (у абодва канцы) пасажыры забяспечваюцца толькi беларускiмi прадуктамi харчавання. На працягу ўсяго мiнулага года ў Беларусi ладзiлiся комплексныя вучэннi па адпрацоўцы практычных навыкаў лiквiдацыi ачагоў птушынага грыпу ў птушкагадоўчых арганiзацыях i ў хатнiх падворках.

А лiтаральна днямi быў зацверджаны Комплексны план мерапрыемстваў па прафiлактыцы птушынага грыпу на 2007 год.

Паводле слоў Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы, у аснову дакумента пакладзены палажэннi аналагiчнага плана на 2006 год, якi цалкам даказаў сваю жыццяздольнасць.

— Хоць на сёння эпiзаатычная сiтуацыя ў Беларусi не выклiкае апасенняў, але небяспечная iнфекцыя ўзяла нашу краiну ў шчыльны ланцуг, — паведамiў кiраўнiк дзяржаўнай санэпiдслужбы, — i ў нас няма падстаў, каб расслабляцца. Напрыклад, гэтымi днямi па майму распараджэнню праходзяць рэйдавыя праверкi ўсiх птушкагадоўчых прадпрыемстваў. Як толькi з поўдня ў родныя мясцiны пацягнуцца пералётныя птушкi, да назiрання за iмi адразу падключацца ўсе шэсць станцый назiрання (зараз дзейнiчае толькi адна). Пад кантролем арнiтолагаў знаходзяцца Прыпяць, Гарынь, Нёман, Заходняя Дзвiна, Днепр, Сож, Бярэзiна, група нарачанскiх азёраў i некаторыя iншыя буйныя вадаёмы. Кожны выпадак гiбелi птушак падчас iх пералёту абавязкова правяраецца. Дарэчы, пры знаходжаннi мёртвай птушкi не трэба дакранацца да яе рукамi — аб гэтым факце неабходна як мага хутчэй паведамiць ветэрынарам...

Увогуле, для таго, каб паставiць перад птушыным грыпам сур’ёзны бар’ер, намаганняў адной толькi санэпiдслужбы недастаткова. Таму адказнасць за выкананне комплекснага плана ўскладаецца на мiнiстэрствы сельскай гаспадаркi i харчавання, аховы здароўя, унутраных спраў, лясной гаспадаркi, гандлю, Iнстытут заалогii Нацыянальнай акадэмii навук, Беларускую чыгунку, кампанiю «Белавiя» i некаторыя iншыя арганiзацыі. Дакумент змяшчае шэраг санiтарных, ветэрынарных i гiгiенiчных мерапрыемстваў па абароне тэрыторыi Беларусi ад завозу птушынага грыпу, па папярэджванню заносу высокапатагеннага вiруса пералётнымi птушкамi, па ахове ад iнфiцыравання свойскай птушкi, птушкагадоўчых арганізацый i насельнiцтва. Прапiсаны ў iм таксама дзеяннi медперсаналу пры ўзнiкненнi падазрэння захворвання на птушыны грып людзей i лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii яе ахвярамi сталi iндычкi, а ў Iнданезii — катыМутацыя, якая дазволiць небяспечнаму вiрусу птушынага грыпу лёгка перадавацца ад чалав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика