Летась — лыжы, сёлета — канькi
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
10 тысяч пар новых канькоў паступiла гэтай зiмой у пракатныя пункты, а таксама ва ўстановы адукацыi Мiншчыны. Сродкi ў суме Br1,4 млрд для набыцця зiмовага спартыўнага iнвентару для жыхароў сталiчнага рэгiёна выдзелiў Мiнаблвыканкам.
Як расказаў вядучы спецыялiст упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнаблвыканкама Андрэй Пракаповiч, асноўная частка набытых канькоў папоўнiла фiзкультурна-аздараўленчую базу агульнаадукацыйных i спартыўных школ, каледжаў, ПТВ, iнтэрнатаў. Многiя дзецi ўпершыню атрымалi магчымасць займацца зiмовымi вiдамi спорту на сучасным узроўнi. Звыш 4 тысяч пар паступiла на адкрытыя ў гарадах i раёнах пункты пракату зiмовага iнвентару. Цяпер у населеных пунктах вобласцi iх працуе ўжо 44. Спецыялiст расказаў, што летась улады сталiчнага рэгiёна фiнансавалi закупку вялiкай партыi лыжнай амунiцыi — амаль на Br1 млрд. Гэта дазволiла iстотна папоўнiць пункты пракату Мiншчыны лыжамi, лыжнымi чаравiкамi, сноўбордамi. У цэлым з улiкам цяперашняй закупкi канькоў iх укамплектаванасць зiмовым iнвентаром узрасла ў некалькi разоў. «Гэтай зiмой магчымасцi снежных забаў для аматараў лыжаў i канькоў на Мiншчыне сталi значна шырэйшымi. У населеных пунктах вобласцi абсталявана больш як 200 каткоў i 120 спецыяльных лыжных трас», — адзначыў Андрэй Пракаповiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 тысяч пар новых канькоў паступiла гэтай зiмой у пракатныя пункты, а таксама ва ўстановы адукацыi Мiншчыны. Сродкi ў суме Br1,4 млрд для набыцця зiм
|
|