Падоўжылi паляванне — паўней засвоiлi лiмiты здабычы
Сяргей РАСОЛЬКА
За паляўнiчы сезон 2006—2007 гадоў у 112 паляўнiчых гаспадарках Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў» было здабыта 213 ласёў, 9 аленяў, 2709 дзiкоў i 1100 казуль. Аднак лiмiты здабычы стопрацэнтна так i не былi засвоены, хоць сезон палявання, у прыватнасцi, на дзiка быў падоўжаны на два тыднi.
Нагадаем, ён завяршыўся 15 студзеня, але потым быў падоўжаны з 16 па 31 студзеня ўключна. Такое сумеснае рашэнне было прынята Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi, Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя i Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Яны пайшлi насустрач шматлiкiм карыстальнiкам паляўнiчых угоддзяў, якiя скардзiлiся, што не змаглi цалкам засвоiць (у тым лiку i па прычыне цёплага надвор’я, дакладней, адсутнасцю ў лясах снегу, што сказвалася на паляваннi) лiмiту здабычы дзiкоў. Як стала вядома карэспандэнту «Звязды», у асобных гаспадарках напрыканцы сезона было здабыта толькi крыху больш за 60 працэнтаў дзiкоў ад агульнай колькасцi патэнцыяльных трафеяў. Такое становiшча спраў магло сёлета ў далейшым «паспрыяць» усплёску патраў дзiкамi сельскагаспадарчых i лясных (пасадак лесу) культур. Iх прадухiленне ў 2007 годзе стала яшчэ адной прычынай на карысць падаўжэння сезона палявання. Яно было дазволена на жывёлу любога полу i ўзросту (акрамя свiнаматак — важакоў статку) на працягу сутак ружэйным спосабам. Праўда, паводле слоў вядучага паляўнiцтвазнаўцы аб’яднання Iгара Суракова, напачатку планавалася дазволiць паляванне на дзiка ў любы дзень тыдня з засады i з падыходу. У вынiку ж паляваць у гэтыя два дадатковыя тыднi дазволiлi толькi ў выхадныя днi i толькi з засады. I тым не менш падаўжэнне тэрмiнаў палявання дало магчымасць гаспадаркам больш поўна засвоiць лiмiты здабычы паляўнiчых трафеяў. Дарэчы, некаторыя карыстальнiкi паляўнiчых угоддзяў спрабавалi пралабiраваць прыняцце аналагiчнага рашэння аб падаўжэннi тэрмiнаў палявання (па тых жа ў нечым прычынах) i на казулю, лася. Аднак у мiнiстэрствах i Дзяржiнспекцыi вырашылi абмежавацца толькi дзiкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паляўнiчы сезон 2006—2007 гадоў у 112 паляўнiчых гаспадарках Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнiчых i
|
|