21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памылiлiся з тарыфамi. Але даплацiць квартплату можна да канца года

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Валянцiна Аляксандраўна Яфiмовiч з вёскi Старыя Мiлевiчы Жыткавiцкага раёна разам з сям’ёй пражывае ў службовым жыллi ад КСУП «Ленiнскi». «Нядаўна нам заднiм чыслом зрабiлi пераразлiк па кватэрнай плаце, маўляў, раней выкарыстоўвалi не тыя тарыфы. А мы ў чым вiнаватыя? На нашу сям’ю з чатырох чалавек з 1 красавiка 2006 года па сённяшнi дзень даналiчылi амаль 200 тысяч рублёў. Хоць бы загадзя неяк бухгалтэрыя КСУП нас папярэдзiла...»

Паводле слоў бухгалтара КСУП «Ленiнскi» Марыi Прышчык, раней пры налiчэннi кватэрнай платы сям’i заяўнiцы выкарыстоўваўся тарыф у 180 рублёў за квадратны метр. Аднак падчас праверкi з вобласцi рэвiзор указаў, што выкарыстоўваецца не той тарыф, што аўтаматычна пацягнула правядзенне пераразлiку па кватэрнай плаце.

— Усе падлiкi мы правялi з разлiку 225 рублёў за квадратны метр, — патлумачыла Марыя Аляксееўна. — У сям’i Яфiмовiч — чатыры чалавекi, значыць, па гэтаму тарыфу кватэрная плата налiчвалася зыходзячы з 20 квадратных метраў на кожнага члена плюс дадатковыя 10 квадратных метраў на сям’ю. Але агульная плошча жылля — 97 квадратных метраў. Таму звышнарматыўныя 7 метраў павiнны аплачвацца вашымi заяўнiкамi па тарыфу 435 рублёў за квадратны метр. У вынiку i набегла каля 200 тысяч рублёў.

З падлiкамi разабралiся, але чаму працяглы час выкарыстоўвалiся няправiльныя тарыфы? На жаль, гэтае пытанне фактычна засталося без адказу. «Мы тэлефанавалi ў камунгас, бралi лiчбы з газет».

Адзiная прыемная навiна для сям’i Яфiмовiчаў у сiтуацыi, што склалася, дык гэта, як падкрэслiла бухгалтар гаспадаркi Марыя Прышчык, магчымасць унясення даналiчанай кватэрнай платы не адразу, а на працягу года, можна нават часткамi. Нiякая пеня налiчвацца на гэтую суму не будзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiна Аляксандраўна Яфiмовiч з вёскi Старыя Мiлевiчы Жыткавiцкага раёна разам з сям’ёй пражывае ў службовым жыллi ад КСУП «Ленiнскi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика