21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктар Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белдаррэсурс» Вiкенцiй ШАЎЛОЎСКI:

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасцi, дарожнiкi будуць поўнасцю забяспечаны будматэрыяламi»



«Напярэдаднi Дня абаронцаў Айчыны i Мiжнароднага жаночага дня ад усёй душы вiншую калектыў прадпрыемства, а таксама ўсiх, хто мае непасрэднае дачыненне да дарожнай галiны Беларусi, з надыходзячымi святамi. Так склалася, што мужная прафесiя дарожнiкаў аб’яднала прадстаўнiкоў i моцнай, i прыгожай паловы чалавецтва. Асаблiвую ўдзячнасць за iх нялёгкую работу поруч з намi хачу выказаць нашым самым абаяльным жанчынам-дарожнiкам.

Ад iмя ўсiх работнiкаў РУП «Белдаррэсурс» хачу падкрэслiць: мы — на адной дарозе. Ад нашай руплiвасцi i прафесiяналiзму залежыць своечасовае забеспячэнне галiны ўсiм неабходным, ад майстэрства i якасцi работы дарожнiкаў — iмiдж краiны, работа народнай гаспадаркi i бяспека людзей.

Няхай ваша дарога ў жыццi абыдзецца без крутых вiражоў, «жалезны конь» будзе моцным, а дома заўсёды чакаюць!

Удачы Вам i ў добры шлях!»

Заўсёды важна мець справу з прафесiяналамi. Прыемна ўсведамляць, што ў Беларусi па-добраму апантаных сваёй працай спецыялiстаў вельмi многа. Аднак яшчэ большую каштоўнасць, на наш погляд, уяўляюць людзi, якiя перажываюць i адказваюць не толькi за свой вузкi ўчастак цi накiрунак, але мысляць больш маштабна, ахоплiваюць кругазорам усю галiну i, як вынiк, маюць дзяржаўны падыход да справы.

Дырэктар РУП «Белдаррэсурс» Вiкенцiй Шаўлоўскi адносiцца да апошняй катэгорыi прафесiяналаў. Гэта ў многiм абумоўлена не толькi чалавечымi якасцямi, але i жыццёвым вопытам кiраўнiка. Вiкенцiй Вiктаравiч прайшоў прыступкi службовай лесвiцы ад майстра будаўнiча-мантажнага ўпраўлення да дырэктара буйнейшай забеспячэнскай арганiзацыi дарожнай галiны. Калi ўзначалiў арганiзацыю ў 1998 годзе, яна яшчэ не займалася цэнтралiзаванымi пастаўкамi дарожнiкам, а здавальнялася нязначнай работай. Багаты вопыт кiраўнiцкай i арганiзацыйнай дзейнасцi, уменне знаходзiць агульную мову з людзьмi дапамаглi Вiкенцiю Шаўлоўскаму рэарганiзаваць прадпрыемства, наладзiць сувязi з пастаўшчыкамi i дарожнiкамi, прымусiць калектыў працаваць на поўную моц.

Пра зададзены новым кiраўнiком iмпульс развiцця арганiзацыi яскрава сведчыць дынамiка паставак асноўных будаўнiчых матэрыялаў. Так, калi 8 гадоў таму «Белдаррэсурс» паставiў дарожнiкам бiтуму, мазуту, шчэбню i ГЗМ на 3,4 млрд рублёў, то ў 2000 годзе гэта лiчба ўжо склала 12,3 млрд, у 2001-м — 40,7 млрд, у 2004-м — 76,1 млрд, у 2006 годзе — 127 млрд рублёў.


СЁННЯ арганiзацыя з’яўляецца ключавым звяном у скла данейшым цыкле будаўнiцтва дарог. Несвоечасовая цi не ў поўным аб’ём пастаўка матэрыялаў можа звесцi на нуль усю папярэднюю працу геадэзiстаў, iнжынераў, праекцiроўшчыкаў, вымусiць прастойваць будаўнiкоў, дарожнiкаў, дарагую i складаную тэхнiку. У многiм менавiта стабiльная i рытмiчная работа пастаўшчыкоў дазваляе своечасова спраўляцца са сваiмi абавязкамi 260 дарожным арганiзацыям краiны.

Перш чым паставiць матэрыялы на аб’ект, спецыялiсты «Белдаррэсурсу» прымаюць заяўкi, дасканала вывучаюць праекты, iншую дакументацыю, робяць дакладныя разлiкi, абгрунтоўваюць iх перад дэпартаментам «Белаўтадар», атрымлiваюць сродкi, абавязкова праводзяць тэндэр, якi дазваляе эканомiць да 10 працэнтаў бюджэтных грошай, закупляюць матэрыялы i толькi потым накiроўваюць бiтум, мазут цi гравiй на будоўлю. Акрамя таго на прадпрыемстве вядзецца строгi ўлiк пастаўленых матэрыялаў, работнiкi «Белдаррэсурсу» пiльна сочаць за iх мэтавым выкарыстаннем.

— Трэба адзначыць, што 2006 год для дарожнiкаў чакаўся даволi складаным, — па нашай просьбе Вiкенцiй Вiктаравiч расказаў аб вынiках работы прадпрыемства летась. — Так склалася, што цэны на асобныя вiды прадукцыi (бiтум i мазут) пастаўкамi якiх мы займаемся, у Расii аказалiся больш высокiмi, чым у нашай краiне. Натуральна, расiйскiм кампанiям, з якiмi мы раней супрацоўнiчалi, працаваць з Беларуссю стала нявыгадна. У самыя сцiслыя тэрмiны наша арганiзацыя павiнна была напрацаваць iншыя, абсалютна новыя схемы. Што само па сабе вельмi няпроста, а тым больш, калi ўлiчыць аб’ёмы паставак — патрэба фактычна ўсёй дарожнай галiны рэспублiкi. Усё ж разам з канцэрнам «Белнафтахiм», якi пайшоў нам насустрач, выйсце было знойдзена. Шэраг буйных расiйскiх фiрмаў, якiя зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з нафтаперапрацоўчай галiной Беларусi, пастаўкi бiтуму i мазуту ўзялi на сябе. «Белдаррэсурс» таксама не губляў момант. Мы спрацавалi вельмi аператыўна, нават з апярэджаннем — да 1 кастрычнiка поўнасцю выканалi пастаўкi бiтуму дарожным арганiзацыям. А гэта 147 тысяч тон асноўнага дарожна-будаўнiчага матэрыялу.

Добра спрацавала арганiзацыя i па пастаўках iншых матэрыялаў. Шчэбенем дарожнiкi Беларусi былi забяспечаны ў поўным аб’ёме i таксама з некаторым апярэджаннем графiка. Улiчваючы спецыфiку дарожных работ, якiя часта залежаць ад надвор’я i маюць сезонны характар, такая аператыўнасць была на руку галiне ў цэлым.

— Работа з буйнымi пастаўшчыкамi дарожных будаўнiчых матэрыялаў — гэта вулiца з двухбаковым рухам, — адзначае Вiкенцiй Вiктаравiч. — Тут вельмi важна ўзаемаразуменне з партнёрамi, агульны прафесiяналiзм. Таму я хачу падкрэслiць: у тым, што дарожнiкi Беларусi ў тэрмiн i ў поўным аб’ёме былi забяспечаны шчэбнем, вялiкая заслуга i новага генеральнага дырэктара РУВП «Гранiт» Уладзiмiра АУТКА. Гэта ўжо трэцi кiраўнiк за тры гады. Лiчу, што нарэшце прадпрыемства ўзначалiў высокi прафесiянал, моцны гаспадар i, што асаблiва важна, надзейны партнёр. Што нi кажыце, а кадры па-ранейшаму вырашаюць усё.

Такiм чынам, «Белдаррэсурс» таксама як i з бiтумам выканаў гадавы план пастаўкi шчэбню — 1 млн 810 тысяч тон — да кастрычнiка.

— I ўжо два месяцы мiнулага года мы працавалi на 2007-ы, — адзначае Вiкенцiй Шаўлоўскi. — Намi было пастаўлена 350 тысяч тон шчэбеню i 40 тысяч тон бiтуму. Натуральна, па цэнах 2006 года. Сёлета цэны на гэтыя вiды матэрыялаў выраслi фактычна на 20 працэнтаў. Такiм чынам, аператыўная работа нашай арганiзацыi дазволiла зэканомiць 5 мiльярдаў рублёў дарожнага фонду!

Увогуле ў 2006 годзе РУП «Белдаррэсурс» усе пастаўленыя задачы выканала ў поўным аб’ёме. Дарожным арганiзацыям краiны пастаўлена матэрыялаў на 127 млрд рублёў, гэта амаль на 20 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе. Своечасовае забеспячэнне ўсiм неабходным дазволiла справiцца з галiновай праграмай i дарожнiкам.

— Сёлета перад РУП «Белдаррэсурс» стаяць прыкладна тыя ж задачы, што i летась, — адзначае Вiкенцiй Вiктаравiч. — Праўда, у сувязi з падаражаннем энерганосьбiтаў, аб’ёмы паставак матэрыялаў будуць крыху скарочаны. З-за падатковых прэферэнцый, прадастаўленых айчынным нафтаперапрацоўчым заводам, зменшыцца i сам дарожны фонд.

— Вiкенцiй Вiктаравiч, вышэй вы ўзгадвалi аб пэўных складанасцях з пастаўкамi бiтуму на пачатку 2006 года. Цi не адаб’ецца расiйска-беларускi вуглевадародны крызiс на вашай рабоце сёлета?

— Цяжка сказаць. З iншага боку з-за росту цэн на бiтум у Беларусi мы сталi больш цiкавым рынкам для расiйскiх пастаўшчыкоў. А гэта значыць, што з дапамогай тэндэрнай сiстэмы зможам максiмальна знiзiць кошт закупкi матэрыялаў.

— Якiя асноўныя задачы зараз стаяць перад дарожнай галiной? На якiх накiрунках будуць сканцэнтраваны намаганнi вашай арганiзацыi?

— Натуральна, жыць трэба па сродках. I калi эканомiка дзяржавы працуе ў дастаткова складаных умовах, дарожнай галiне думаць пра нейкiя буйныя праекты, нявыклiканыя жорсткай неабходнасцю, таксама не даводзiцца. Таму на першы план выходзiць задача ўтрымлiваць ужо iснуючую сетку дарог у тым неблагiм стане, у якiм яна знаходзiцца зараз. На гэта сродкаў павiнна хапiць. Канешне ж, тыя сур’ёзныя праекты, па якiх ужо распачалi работы, i тыя, што крытычна неабходны для жыццядзейнасцi таго цi iншага рэгiёна, будуць рэалiзоўвацца. Для параўнання: калi летась было ўведзена ў эксплуатацыю каля 70 кiламетраў новых рэспублiканскiх дарог, то на 2007 год запланаваны ўвод каля 50 працэнтаў ад мiнулагодняга задання. З iншага боку, сетка рэспублiканскiх дарог ужо сфармiравана.

Зусiм iншая справа — масты. Iх наяўнасць i стан маюць велiзарнае значэнне не толькi для народнай гаспадаркi, камфортнага пражывання людзей, але i для iх бяспекi. Утрыманне мастоў патрабуе значных сiл i сродкаў, i дарожнiкам даводзiцца iсцi на гэтыя выдаткi.

— Паводле ацэнак спецыялiстаў, рэспублiканскiя ды i мясцовыя дарогi Беларусi на фоне сетак дарог нашых як усходнiх, так i заходнiх суседзяў, выглядаюць даволi прыстойна...

— Сапраўды так. Беларусь своечасова звярнула ўвагу на значнасць пытання. Многiя ж нашы суседзi фактычна лiквiдавалi дарожны фонд. Да чаго гэта прывяло, мы можам зараз назiраць i ў Расii, i ва Украiне... Аднак апошнiм часам у суседнiх нам дзяржавах назiраецца тэндэнцыя да прывядзення дарожнай гаспадаркi ў парадак. Шмат будаваць дарог пачынаюць Польшча, Лiтва, тыя ж Расiя i Украiна. Таму для нас сёння вельмi важна не «спачываць на лаўрах», не заспакоiцца i далей удасканальваць «артэрыi эканомiкi». Рэзерваў у гэтым накiрунку яшчэ многа: новыя тэхналогii, вiды матэрыялаў, развiццё прыдарожнага сэрвiсу i г. д. Таксама неабходна iмкнуцца павышаць прадукцыйнасць працы i скарачаць выдаткi за кошт выкарыстання навейшай сучаснай тэхнiкi i абсталявання.

Пры вымушаным змяншэннi аб’ёмаў дарожных работ у Беларусi, будаўнiчая актыўнасць у нашых суседзяў на руку айчынным дарожным арганiзацыям. Яны рэгулярна ўдзельнiчаюць i перамагаюць у тэндэрах на правядзенне дарожна-будаўнiчых работ не толькi ў Расii, але i на заходнiм накiрунку. Вялiкую работу праводзiць наш другi трэст па будаўнiцтву абходу Санкт-Пецярбурга. Летась на нашы арганiзацыi звярнула ўвагу Украiна, якая ўжо напэўна гадоў 12 нiчога буйнога не будавала. Сёлета беларускiмi дарожнiкамi зацiкавiлiся палякi, якiя маюць даволi значныя аб’ёмы работ i адпаведнае фiнансаванне. Адметна, што там нашы дарожнiкi даволi паспяхова канкурыруюць з еўрапейскiмi будаўнiчымi арганiзацыямi з Францыi, Турцыi, Балгарыi, Румынii i iншых краiн.

— Вiкенцiй Вiктаравiч, добра вядома, што падчас замежных камандзiровак, любых турыстычных паездак вы стараецеся звяртаць увагу на стан дарог iншых краiн, арганiзацыю дарожнай галiны. Нядаўна вы разам з камандай па мiнi-футболу «Дарожнiк», адным з заснавальнiкаў якой з’яўляецца калектыў РУП «Белдаррэсурс», наведалi Чэхiю...

— Натуральна, сачыў не толькi за мiжнародным турнiрам (усмiхаецца. — Аўт.) Чэхiя — еўрапейская краiна ў многiм падобная на Беларусь. Там таксама пражывае каля 10 мiльёнаў насельнiцтва, праўда тэрыторыя ў два разы меншая за нашу. Паўсюль роўныя, дагледжаныя дарогi. Часам нават не такiя шырокiя, як у нас. I гэта апраўдана: не мае сэнсу «закопваць» грошы ў дарогу, якая не будзе працаваць на поўную моц. Дарэчы, у Беларусi з гэтым таксама ўсё у парадку. Навукова-тэхнiчны цэнтр дарожнiкаў — Белдарцэнтр — заўсёды дасканала вывучае ўмовы i дае навуковыя рэкамендацыi для будаўнiцтва дарогi той цi iншай катэгорыi.

Што датычыцца дарожнай сеткi Чэхii, то яна таксама як i ў Беларусi, ужо сфармiраваная. Многiя з дарог маюць стогадовую гiсторыю — усё ж краiна куды менш пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. У нас жа асноўная сетка пабудавана ў пасляваенныя гады. Прынамсi, я не бачыў, каб у Чэхii будавалiся нейкiя новыя дарогi — у асноўным даглядаюцца i ўдасканальваюцца ўжо iснуючыя. У гэтым накiрунку, лiчу, трэба рухацца i нам.

Па гэтаму пытанню хачу падзялiцца сваiмi ўражаннямi яшчэ ад адной паездкi — у Англiю. Ведаеце, нават у такой багатай еўрапейскай краiне я не сустрэў нiводнага вежавага крана. Амаль нiчога не будуецца! Велiзарны кантраст з нашай Беларуссю. Нават у няпростых эканамiчных умовах мы працягваем будаваць, а значыць — развiвацца. Думаю, столькi, колькi ў нас, не будуюць нiдзе ў Еўропе. (Праз два акны кабiнета дырэктара тут жа налiчваем як мiнiмум тры буйныя будоўлi. — Аўт.) I гэта радуе, выклiкае пачуццё гонару за нашу краiну, дае надзею на добрыя перспектывы.

— Вiкенцiй Вiктаравiч, якiя змяненні з моманту нашай мiнулай сустрэчы адбылiся ў вашым калектыве?

— Самае значнае — гэта тое, што мы стварылi яшчэ адзiн аддзел — iнжынернай падрыхтоўкi. Цяпер праекты ўсiх работ, якiя запланаваны на рэспублiканскай сетцы дарог, мы маем у сябе. На 2007 год — гэта каля 160 праектаў па капiтальнаму рамонту i каля 50 праектаў па будаўнiцтву. Завялi ўлiк на кожны аб’ект. Для чаго гэта патрэбна? Такая стройная сiстэма дазваляе «Белдаррэсурсу» працаваць не ўсляпую, а дакладна бачыць колькi i якiх матэрыялаў пад канкрэтны праект неабходна той цi iншай арганiзацыi. Гэта дазволiла абмежаваць апетыты некаторых кiраўнiкоў: цяпер бессэнсоўна выбiваць з нас аб’ёмы паставак звыш запланаваных.

Ад сябе хачу дадаць, што арганiзацыя мае вялiкi патэнцыял i добрыя перспектывы. Вялiкую падтрымку нам аказвае кiраўнiцтва дэпартамента «Белаўтадар», асабiста яго старшыня Анатоль Мiхайлавiч Лыцiн. Увогуле, аб рабоце кiраўнiка дэпартамента яскрава сведчыць той, факт, што дарожнiкi выканалi ўсе даведзеныя паказчыкi. Спрацаваўся дэпартамент i з новым кiраўнiцтвам Мiнiстэрства транспарту. Уладзiмiр Георгiевiч Сасноўскi вельмi ўважлiва адсочвае работу дарожнiкаў, але i больш давярае, многiя ўнутраныя дробныя пытаннi пакiдае вырашаць нам самiм, што таксама станоўча адбiваецца на рабоце дарожнай галiны.

Усё ж у нашай дарожнай справе, як, напэўна, i ва ўсiх iншых, усё вырашаюць кадры — гэта значыць людзi. У беларускiх дарожнiкаў яны ў асноўным падабраны правiльна. Людзi любяць сваю справу, перажываюць за яе. Як вынiк — у нас вельмi неблагiя дарогi — адны з лепшых у СНД.

Актыўную кадравую пазiцыю РУП «Белдаррэсурс» займае i ў сваiм калектыве.

— Мы самастойна падрыхтавалi i перападрыхтавалi прыкладна палову свайго калектыву. У свой час не пакiдалi без увагi нi адных курсаў, семiнараў, трэнiнгаў, дзе можна было павысiць квалiфiкацыю нашых супрацоўнiкаў, — гаворыць Вiкенцiй Вiктаравiч. — Такая палiтыка ўжо прыносiць свае плады i для прадпрыемства, i для дзяржавы.

«Серебряный родник» i натуральны сок

Мы ўжо расказвалi пра невялiкую ўласную вытворчасць РУП «Белдаррэсурс» — лiнiю па вырабу газiраваных напояў i мiнеральнай вады. Грошы павiнны працаваць, — вырашыў генеральны дырэктар i на свабодных плошчах прадпрыемства ў Дзяржынску наладзiў лiнiю разлiву. Як паказаў час, не прагадаў. Граматныя i шматвопытныя спецыялiсты, якiя перайшлi працаваць з «Трайпла», хутка i на новай глебе дабiлiся значных, не толькi фiнансавых поспехаў. Пра гэта красамоўна сведчыць i той факт, што на мiжнародных выставах «Серебряный родник» «Белдаррэсурсу» з зайздросным пастаянствам заваёўвае медалi. Каб больш эфектыўна выкарыстоўваць плошчы i спецыялiстаў, нядаўна побач з «мiнеральнай» лiнiяй з’явiлася i лiнiя па разлiву сокаў. Усе неабходныя дазволы ўжо атрыманы, дарожнiкам застаецца толькi дачакацца сезона.

Сяргей ПРОТАС, Алена ДАЎЖАНОК, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасцi, дарожнiкi будуць поўнасцю забяспечаны будматэрыяламi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика